Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Советская классическая проза » Віхры на скрыжаваннях
Віхры на скрыжаваннях - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Віхры на скрыжаваннях

Электронная книга - «Віхры на скрыжаваннях». Краткое содержание книги:

Віхры на скрыжаваннях
1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 101
Перейти на страницу:

Перакладчыку прынеслі абед. Ён хуценька ўсё з'еў і пайшоў. Матацыкл загнаў у двор, а сам пакрочыў да Тацяны Мікалаеўны.

Настрой у жанчыны быў прыўзняты. Яна доўга гутарыла з Валодзем і засталася задаволеная пакуль што лёсам сваёй старэйшай дачкі. З усмешкай сустрэла Тацяна Мікалаеўна і Данілава.

- Вы шчаслівыя, што ваша дачка ў партызанах, - пачаў Данілаў і трапіў якраз у тон жанчыне. - Заўтра, паслязаўтра адсюль будуць забіраць моладзь падчыстую. І гэта не праз мяне, ужо ёсць такі загад у штабе дывізіі. Трэба, каб вы папярэдзілі сваякоў і іншых людзей, у каго ёсць дарослыя дзеці.

- Добра, добра, у маёй жа сястры дзве дарослыя дзяўчыны. Але ж куды ім падацца? - задумалася Тацяна Мікалаеўна.

- Вось у гэтым я не дарадчык. Сам мясцовасці не ведаю. Трэба адысці далей у якую-небудзь глухую вёску, бо і ў навакольных намячаецца гэта ж самая аперацыя. Скажыце, Валодзя не падвядзе мяне, будзе сустракаць?

- Не, ён пайшоў у Дубовую Граду па зброю. Вы адзін аднаго баіцёся: той думае, каб вы не падвялі, а вы - наадварот.

- Я-то не баюся, але тады не буду ведаць, куды кінуцца.

- Ён прыйдзе, гэта адважны партызан і кожную сцяжынку тут ведае добра.

- Вось таму я толькі сюды і прыбег. Вялікае дзякуй вам за ўсё, можа, і за выратаванне жыцця. - Ён забег у спальню, развітаўся з дачкой Тацяны Мікалаеўны. - Я крыху пабыў бы яшчэ ў вас, але ж хачу забегчы да свайго сябра, нямецкага капітана Генрыха. Ён цудоўны чалавек. Сын рабочага, камуніста, ён усё мне гаварыў, што ніякай шкоды расейскаму чалавеку не зрабіў і не зробіць.

- Але ж вы яму ні ў чым асабліва не прызнавайцеся, бо ваўка колькі ні кармі, дык ён усё роўна ў лес глядзіць.

- Не-е, што вы, Тацяна Мікалаеўна. Проста зраблю, як кажуць, развітальны візіт - і на варту. Я пабег, бывайце!

Генрыха дома не было. Данілаў доўга таптаўся каля хаты, пасядзеў на камені каля сянец, але так і не дачакаўся капітана.

Перакладчык паўз лазню, адкуль сёння ноччу павінна была прыйсці да яго дапамога, пайшоў прымаць варту.

За дзень у такой вялізнай вёсцы многа адбываецца розных здарэнняў, і хутка паплывуць да штаба людзі: хто са скаргай, што салдаты забілі апошняе парасё, каго з хаты выганяюць з малымі дзецьмі... І на ўсе пытанні трэба даць хоць кароткае тлумачэнне, не дапусціць чалавека да генерала, а накіраваць яго да ротнага або батальённага камандзіра.

Гадзін у дзевяць вечара да штаба прыбег сухенькі, невысокага росту чалавек. Данілаў ужо стаяў на варце.

- Што вам трэба? - запытаў перакладчык.

- Мне, мне начальнік ваш патрэбен.

- А што вы хацелі яму сказаць?

- Прапусціце мяне да яго!

- Да каго?

- Ну, да самага вышэйшага.

- Я ў вас пытаю, што вы хочаце сказаць?

- Хачу сказаць, што сярод вас ёсць здраднік.

- Ну-у, - штучна здзівіўся Данілаў. - А ў чым вы западозрылі?

- Некаторыя ходзяць па хатах і кажуць, што ёсць загад, па якому будуць браць моладзь і пасылаць немаведама куды. Калі ж сапраўды ёсць такі загад, дык адкуль яны ведаюць?

- А чаго гэта вас турбуе так?

- У мяне ёсць сынок, дык я і партызанам яго не аддаў.

- А як гэта вам удалося?

- Пасадзіў яго ў доўгай сукенцы на палацях, без штаноў, і ён, бядак, які ўжо месяц так вось...

- Дык вы хочаце, каб вашага сына не ўзялі?

- Я думаю, калі вам дапамагу выкрыць здрадніка, то што для вас адзін чалавек, мой сын?.. Няхай з партызанскіх сем'яў бяруць, а я ж вам дапамагаю. Запішыце маё прозвішча.

- Я і думаю.

- Сукач Піліп, па-вулічнаму Гут.

- Я запісаў. Добры ты чалавек. Ідзі дадому і маўчы, усё будзе ў парадку.

Над вёскай усталявалася цішыня. Зорнае неба пасылала на зямлю прахалоду. Быў якраз той час, калі высыпаюць буйныя жнівеньскія росы. Данілаў хаця быў і ў шынялі, але адчуваў, як па спіне прабягае холад. Час цягнецца вельмі марудна, а сэрца стукае ўсё часцей і часцей.

XII

Блішчалі мокрыя боты, вада плыла і ў халявы. Як ні стараўся Валодзя ісці па мясцінах, дзе больш ніцая трава, але ўсё роўна трапляў у высокія зараснікі палыну і нават дзядоўніку. Тут яго і абдавала халодная раса. Палінялыя картовыя штаны не ўбіралі больш вады, а прапускалі яе да цела. Гарэлі калені, мулялі злубянелыя штаны. Спрабаваў звярнуць з мяжы і ісці па бульбе, дык яшчэ горш. На боты наліпае столькі зямлі, што ног не пацягнуць, а высокі бульбоўнік страсае расу ў халявы. Давялося зноў узысці на мяжу. Нічога, што мокры, у яго наперадзе цэлы дзень. Маці выпаліць у печы і высушыць усё адзенне, боты. А ўвечары ён, лёгка апрануты, пабяжыць у дамоўленае загадзя з перакладчыкам месца. Лепш пачакаць, чым спазніцца. Той жа кроку не ступіць без яго, Валодзі, ды асабліва ноччу.

Валодзя ўжо падыходзіў да свайго агарода. Ён ішоў насцярожана, аглядаўся па баках, не хацеў, каб лішнія вочы заўважылі яго. Ды і людзей саромеўся, бо раней яны глядзелі на Валодзю як на геройскага камандзіра, добра ўзброенага, вясёлага, а цяпер ён, нібы мокры певень пасля бойкі, брыдзе па мяжы да свайго двара.

1 ... 54 55 56 57 58 59 60 61 62 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)