Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Советская классическая проза » Віхры на скрыжаваннях
Віхры на скрыжаваннях - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Віхры на скрыжаваннях

Электронная книга - «Віхры на скрыжаваннях». Краткое содержание книги:

Віхры на скрыжаваннях
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 101
Перейти на страницу:

У высокім разлапістым папаратніку, у малых ялінах яшчэ трымаўся туман.

Данілаў не зусім разумеў беларускі лес і яго гаспадароў - партызан. З вялікім здзіўленнем глядзеў ён на падарваную нямецкую машыну, да якой толькі што пад'ехаў. І як гэта ўсё магло здарыцца? Некалькі дзён назад тут бесперашкодна ездзілі аўтамашыны. Не маглі ж партызаны амаль у размяшчэнні дывізіі падкласці міну, ды і перакладчыку палонны казаў, што партызаны адсюль сышлі...

Каля разбітай машыны нікога не было. Толькі калёсамі быў ужо зроблены аб'езд.

«Значыць, падводы пайшлі далей», - падумаў Данілаў. І тут жа вырашыў вярнуцца крыху назад і заехаць у барак, дзе размяшчаліся нямецкі інжынер, яго памочнікі і салдаты, якія непасрэдна рабілі ўмацаванні.

Каля барака Данілаў саскочыў з матацыкла і пабег, зачапіўшы плячом вартавога. Ён хутка знік за дзвярамі са свежых дошак. У пакойчыку інжынера на шырокім сялянскім услоне ляжаў і стагнаў шафёр падарванай машыны. Невысокі, крываногі санітар забінтоўваў яму ногі. За плячамі ў санітара стаяла некалькі гітлераўцаў, у тым ліку інжынер. На яго лбе ляжалі глыбокія складкі. Губы былі так сцяты, што таксама нагадвалі глыбокую складку. Здавалася, што інжынер таксама паранены і пераносіць страшэнны боль. Але калі Данілаў загаварыў, складка ў інжынера разгладзілася.

- Чаму не паведамілі ў штаб аб няшчасці? - павышаным голасам сказаў Данілаў.

- Вы паведаміце, - злосна адказаў інжынер.

Данілаў кінуўся да трубкі палявога тэлефона.

Інжынер з іранічнай усмешкай махнуў рукой і буркнуў:

- Дарэмна.

- Чаму дарэмна? - паклаў трубку на апарат Данілаў.

- Паміж штабам і намі высечана метраў трыста кабелю. Я пасылаў салдат, думаў, што недзе разрыў, а яны вярнуліся і далажылі, што злучыць нельга - няма вялікага кавалка. Вось і сувязь. Цяпер чакаем, пакуль машына якая падыдзе. Я асабіста з'езджу ў штаб, папрашу ўзмоцненую ахову, бо тут і сам хутка ўзляціш. - Інжынер узняў руку ўгору. - Можа б, вы з'ездзілі ў Слабаду ды машыну прыслалі, параненага трэба адправіць.

- Не, не магу, - заківаў галавой Данілаў, - у мяне тэрміновае заданне.

Перакладчык крыху патаптаўся каля дзвярэй, затым выйшаў і зноў паехаў на тую ж дарогу. «Хто ж гэта палоннаму ўвёў у вушы, што партызаны адсюль сышлі? Глупства. Напэўна, ён сам пабаяўся да іх ісці. Гэта добра, што яны ёсць тут, - разважаў Данілаў. - Палонныя лягчэй павераць у мае планы». Данілаў па дарозе думаў яшчэ і пра тое, як паведаміць людзям, каб сышлі з вёскі і не трапілі на катаргу ў Германію. Варта дзяўчатам і хлопцам знікнуць са Слабады, як чуткі аб задуме гітлераўцаў хутка разляцяцца і па навакольных вёсках. Такім чынам план ворага будзе сарваны. Няхай сёння ўначы не стане генерала... Немцы яшчэ злей пачнуць адносіцца да людзей. Хлопцаў і маладых мужчын у Слабадзе мала, а вось дзяўчат вельмі многа. Шкада іх. Трэба абавязкова папярэдзіць людзей. З такім намерам Данілаў пад'ехаў да дзялянкі лесу, дзе працавалі палонныя і сяляне, вакол якіх з аўтаматамі снавалі двое вартавых.

Перакладчыку вартавыя не забараняюць гутарыць з палоннымі. Яны зусім не разумеюць мовы ды крыху і пабойваюцца яго. Як-ніяк прыбліжаны генерала. Заўважыўшы Данілава, яны адразу ж схамянуліся, і адзін аддаў рапарт, чым займаецца іх рабочая сіла.

Сяляне ўсе разагнуліся і сталі, нібы па камандзе «смірна». Іх больш за ўсё здзіўляла тое, як немцы цягнуцца перад расейцам. Палонным гэта было звычайным, і яны працягвалі церабіць сучча з паваленых соснаў.

- Ну як, хлопцы? - звярнуўся да палонных Данілаў. - Вас партызанская міна не зачапіла?

- Хоць бы і зачапіла, дык што? - абыякава адказаў адзін з іх, які ў дзве рукі адсякаў верхавіну сасны.

Яго лапаткі пад прасоленай бруднай гімнасцёркай, нібы вёслы, то ўзнімаліся, то хаваліся недзе пад складкамі скуры. Па яго фігуры можна было заключыць, што раней гэта быў здаровы і дужы чалавек, а цяпер ён высах, як шчэпка. Але па тым, наколькі ўядалася лязо сякеры ў дрэва, было відаць, што сілы яшчэ не зусім пакінулі былога байца.

Яшчэ раней у Данілава закралася думка, каб пагаварыць з гэтым палонным, як кажуць, па душах. Але ён усё цягнуў, адкладваў і адкладваў, а сёння ўжо нікуды не дзенешся, адкладваць надалей нельга. Але як жа яго адазваць, як распачаць размову? Нарэшце Данілаў знайшоўся. Ён падышоў да палоннага і запытаў:

- Ваша прозвішча Сініцын?

- Так.

- Гэта я між іншым запытаў. Пройдзем, я вам пакажу некалькі дубкоў, якія патрэбна будзе спілаваць на падпоркі.

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)