Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 72
Перейти на страницу:

Следствам адмаўлення Бога, а г. зн. – беспакаральнасці за ўчынкі, узнікае ілюзія вышэйшасці, адасобленасці ад «простых смяротных». Прыгадаем: ніцшэанскі Заратустра адкрыў у сабе «звышчалавека» пасля таго, як зразумеў, што Бог памёр. Ідэя, заладзеная ў вобразе разанаўскіх Заваёўнікаў, блізкая да ідэі нямецкага філосафа, паводле якой чалавек характарызуецца як канат, што нацягнуты паміж жывёлай і звышчалавекам (г. званы «канат над прорвай») [гл.: 78, с. 13]. Падобны матыў духоўнай разарванасці выразна гучыць ужо ў ранніх паэмах А. Разанава (з «Паэмы незавершанага сказа»: «гэта я, / ні аб'ект, ні суб'ект, проста я: / бог, вар'ят і пачвара…»).

За вамі ўзнікаюць і апярэджваюць вас пагалоскі, што вы не людзі, і дзіўная радасць, што вы сапраўды не людзі, вам укладаецца ў грудзі і вас уздымае над смерцю і над жыццём [108, c. 187].

Так, паэт не асуджае, але адасабляецца ад аб'екту апісання праз тое самае «вы», хаця тут можна ўбачыць і пэўныя перагуканні з яго ранейшымі творамі. Версэт – не той жанр, які фармулюе. Паэт не прадукуе тут філасофскія сентэнцыі, падносячы іх у завершаным выглядзе. Для гэтага існуюць зномы, сціслыя і ёмістыя філасафемы. У версэтах пакідаецца месца для дадумвання, адбываецца гульня з сэнсамі, ідэямі, пераасэнсаванне матываў, якія ўжо спрабаваліся быць раскрытымі. Так, у версэце «Sumus ne simus» (1992) паэт уздымае праблему адмаўлення быцця ў звыклых межах, што ў трансфармаваным выглядзе прысутнічае і ў «Заваёўніках».

«Мы не такія, мы іншыя, але мы апынуліся тут, і тутэйшае наваколле пераконвае нас няспынна, што мы гэтакія, як усе» [102, c. 26] – апісвае паэт сваё пачуванне не-на-сваім-месцы, укладаючы ў гэтае «мы» настрой цэлага пакаленя беларускай інтэлігенцыі, змушанага пражываць жыцці ў амаль варожых умовах, не здольнага напоўніцу раскрыць свой унутраны патэнцыял... «Мы не такія, мы іншыя, але мы апынуліся тут, і тутэйшае наваколле перакновае нас няспынна, што мы гэтакія, як усе» [102, c. 26]. Разанаўскае «Sumus ne simus» («Мы ёсць, каб не быць») успрымаецца як пераасэнсаванне ідэй філасофіі экзістэнцыяналізму (прыгадаем «Быццё і нішто» М. Хайдэгера [129]) і, адначасова, як перадумова да вядомай канцэптуальнай высновы беларускага філосафа Валянціна Акудовіча «Мяне няма» [2].

У дзевятай частцы «Заваёўнікаў» знаходзім іншую трактоўку гэтай праблемы: «З мноства магчымасцяў, што паўстаюць перад вамі, вы абіраеце тую, што вас разумее найбольш, найглыбей, найпаўней, – н е м а г ч ы м а с ц ь, / і чорныя сонцы ўглядаюцца вам у вочы, / а смага вас поіць горкай вадой. / Быццам даецца святое, якое аддацца назад не можа, вам давяраецца даўняя таямніца пра тое, што азначае насамрэч не быць (вылучана намі. – А. І.) [108, c. 185 – 186].

Стан небыцця, выяўлены ў версэце «Sumus ne simus», адрозніваецца ад стану Заваёўнікаў тым, што іх ніхто не змушае «не быць», яны самі, у сілу сваіх унутраных акалічнасцей, абіраюць шлях да яго. Шлях «углыб сябе», бо, чытаем далей: «У сарцавіне рэчаў няма іх – рэчаў, / і ў сутнасці чалавека няма яго – чалавека, / і шлях ваш углыб сябе» [108, c. 186].

Паэт, відавочна, намагаецца ўнікаць банальнасцей, што ў развагах пра жыццё і смерць зусім не проста. Думку, закладзеную ў заключным версэце цыклу, можна сфармуляваць «простымі» словамі: усе роўныя перад смерцю. Альбо перад Богам. «Свята», што збірае гасцей, сімвалізуе канец, завяршэнне місіі чалавека на гэтым свеце. І кожны, колькі б багацця ён ні назапасіў за жыццё, колькі б ні заваяваў улады і пашаны, роўны перад паглядам «відушчага вока». Таму – ці апраўданы шлях заваяванняў? Ці не правільней ісці шляхам пашырэння свядомасці, адкрыцца свету і… гэтак заваяваць яго?

З усіх канцоў свету збіраюцца госці на свята, і свята спявае. / Паспеў небывалы ўраджай, і час, завяршаючыся, падрыхтаваў усім падарунак. / Апошнім прыходзіць жаніх і смерць бярэ за нявесту. / Расплюшчылася – і з груды старога рыззя глядзіць відушчае вока.

Як бачым, першапачатковы сэнс, укладзены ў вобраз Заваёўнікаў, змяняецца-мадэлюецца ў версэтах 2001 г. параўнальна з ранейшымі. Сам тэкст становіцца больш алегарычным і сугестыўным. Як азначалася на пачатку, чытачу не прадастаўляецца разгадка, алегорыі нібыта ўсё болей заблытваюць, адводзячы ад канкрэтыкі. «Не выказаныя дарэшты», «Заваёўнікі» чакаюць працягу.

Што да жанрава-стылёвых рысаў, то яны паўтараюць асноўныя прыёмы і фігуры, уласцівыя форме версэта (паралелізмы, градацыя, прытчавая інверсія). Асноўнай асаблівасцю бачыцца сэнсавая незавершанасць гэтых твораў, пэўная недагаворанасць кожнай асобнай часткі, што патрабуе развіцця. Канстатавальны тон з часам саступае месца алюзійнай тканіне, мове вобразаў ды іншасказанняў. Усё гэта, а таксама сам прынцып складання і нумарацыі частак твора набліжае «Заваёўнікаў» да верлібравых паэм Разанава 1990-х («Гліна», «Камень», «Жалеза»). Сэнсава і тэматычна яны таксама перагукаюцца. Нехарактэрным для версэтавай формы бачыцца некалькі прыкладаў гукапісу і ўнутранай рыфмоўкі, якія, вядома, толькі ўзбагачаюць тэкст: «Агольвае вострыя лёзы лёс» [108, c. 181], «шлях ваш просты і востры» [108, c. 187], «Зман расстаўляе пасткі, і безаблічныя маскі ўядаюцца ў твары», «Адтуліны цэляцца ў целы» [108, c. 188].

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)