Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 72
Перейти на страницу:

Цыкл версэтаў «Рэчы» складаўся паралельна з вышэйразгледжаным і гэтаксама ж часткова ўваходзіў у зборнікі паэта: першы версэт (1983) – у кнігу «Вастрыё стралы», «Рэчы-ІІ» (1992) – у «Паляванне ў райскай даліне. Трэцяя частка створана ў 1999 г., чацвёртая – дзесятая – у 2001 г.

Як не раз заўважалася крытыкай, канцэпт рэчы ключавы ў творчасці А. Разанава. У артыкуле Евы Лявонавай «філасофія рэчы» Разанава – «уласна рэчы і рэчы – жывой істоты, рэчы прыроднай і рэчы-з'явы» [69, с. 40] асацыюецца з традыцыяй класічнай еўрапейскай літаратуры Ding-Gedicht («верша на прадмет», аб прадмеце, верша-прадмета, верша-рэчы) [69, с. 35]. Яна параўноўваецца з набыткамі аўстрыйскага бідэрмаера, узорамі вершаў-рэчаў Шарля Бадлера і «новай рэчавасцю» Райнера Марыі Рыльке.

Сапраўды, «філасофія рэчы» ці, іншымі словамі, мастацкі метад, скіраваны да асэнсавання матэрыяльных прадметаў і з'яў рэчаіснасці, асноўнымі рысамі якога мы называлі сузіральнасць і медытатыўную засяроджанасць на аб'екце адлюстравання, працінае ўсю твочасць А. Разанава. Найбольшую выражанасць гэты метад атрымаў у эксперыментальнай форме вершаказаў, гаворка пра якую ніжэй, а таксама ў вытворнай ад яе формы «Wortdichte» (у перакладзе з нямецкай – вершасловаў), твораў, ад пачатку створаных па-нямецку.

Калі ў вершаказах паэт «дае магчымасць» найменням рэчаў, як ён сам кажа, «расказаць пра сябе» [134, с. 7], гуляе сугуччамі і фанетычнымі адценнямі, супастаўляе іх на ўзроўнях розных моўных сістэм, то ў версэтах, аб’яднаных пад назвай «Рэчы», адбываецца асэнсаванне самога гэтага панятку – р э ч ы.

Раскопваюць гарадзішча.

Выкопваюць рэчы.

Вось рэч-рука, вось рэч-нага, вось рэч-моц, вось рэч-улада...

Рэчы – апошняе цела людзей, якое жыве найдаўжэй.

За рэчы трымаюся, аб рэчы абапіраюся, атрымліваю ў спадчыну рэчы...

Рэчамі мераецца мой час, акрэсліваецца мая прастора, без іх я губляюся, без іх я знікаю, без іх я нічога не значу сам.

На торжышчы, дзе ўсё набываецца і прадаецца, пытаюся ў рэчаў, як іх завуць.

Яны называюць мае імёны [108, с. 190].

У прыведзеным уступным версэце ўжо прысутнічае лейтматыў да ўсяго цыклу, які ўбірае амаль усе ключавыя матывы: рэч як адзінка выямрэння чалавечага быцця, як тое, што застаецца, каб сведчыць пра свайго ўладара («Рэчы – апошняе цела людзей, якое жыве найдаўжэй»); рэч як асноўны складнік усеагульнай сістэмы куплі-продажу і, зрэшты, рэч як тое, чаму чалавек дае імя, хаця насампраўдзе толькі праектуе ў ёй сваё сутво (заключная страфа). «Рэчы – ўцялесненае м а ё» [108, с. 191] – зацеміць паэт праз пятнаццаь гадоў (трэці версэт).

Сістэма матэрыяльных каштоўнасцяў чалавецтва, як выяўляецца, зводзіцца да залежнасці ад рэчы: «...усё, чым багаты мы, – гэта рэчы, і ўсё, перад чым мы аказваемся багатымі, – яны» [108, с. 191]. І чалавек не можа ігнараваць гэтую сістэму. Разанаў выўляе гэта праз дасціпную алегорыю пра Яна (персанаж з такім імем, дарэчы, сустракаецца яшчэ ў двух самастойных версэтах – «Ян», 1997 г. і «Шэрыя гусі», 2003 г.), які трапляе ў нейкі горад, дзе «ніхто не бярэ яго на работу і не мае ніякай патрэбы ў ім / Доўжацца дні, не прыносячы зменаў, і тады Ян становіцца на ўзвышэнне і прыкідваецца, што ён – рэч» [108, с. 191]. І чалавек, які ператварыўся ў рэч («гэтая рэч» – кажа цяпер пра яго аўтар), адразу звяртае на сябе ўвагу, становіцца цікавым для іншых: «...усе, хто ні ёсць на пляцы, здзіўляюцца ёй, захапляюцца, пляскаюць ёй у ладкі, заахвочваючы, каб паказала, на што яна здатна яшчэ, і, у аддзяку, кладуць у пакладзеную побач шапку хто марку, хто дзве» [108, с. 192]. Гэтае з’явішча, верагодна, падгледжана ў нейкім еўрапейскім горадзе, дзе апісанае рамяство мімаў карыстаецца вялікім попытам.

У «Рэчах» таксама выяўлена скразная для творчасці А. Разанава тэма шляху да Бога, духоўнага прасвятлення: «Калі-нікалі нас наведвае адчуванне, што мы на парозе: хвіліна – й абвесціцца перамога, дзе пераможцаў няма». Але штосьці не дае канчаткова перамагчы ў сабе спажыўца, падначаленага рэчаў – «...мы ступаем далей – і нас разбіраюць знаёмыя нам заняткі, і рэчы, адна за адною, купляюць нас» [108, с. 194]. Чалавек, які прадаў сябе рэчам, як вынікае з тэксту, губляе Бога. Для чалавека, які сам становіцца рэччу, і Бог – яго рэч: «Нам цяжка, амаль немагчыма, даўмецца, чаму нас пакінуў і не бярэ сабе нанава Бог: магчыма, мы надта належым сабе і Бог для нас нехта ці нешта, як рэч ці асоба...» [108, с. 194]. Замест сябе Бог пакідае рэч. Шлях да свету рэчаў – шлях Заваёўніка, шлях аддалення ад Бога: «І Бог, пакідаючы нас, нам укладае ў рукі прыладу, якою парадкуецца рэчаіснасць, – / рэч» [108, с. 192].

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)