Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 72
Перейти на страницу:

Словы Разанава – не толькі паэтычныя, але і паэталагічныя – былі важкія, нечаканыя і патрэбныя для таго, каб зарадзіць сваёй энэргіяй 1980-я, яны «маглі ўсё пераварнуць у маладой галаве, змяніць усю жыццёвую праграму чалавека», як сведчыць Сяргей Дубавец, які сцвярджае, што менавіта вершы А. Разанава выклікалі да жыцця «Тутэйшых» і называе паэта «абсалютным кумірам для моладзі» 1980-х гг. [46, с. 56 – 60]. І сапраўды, дастаткова пагартаць першы і адзіны альманах «Тутэйшых» [125], каб адчуць яўную зараджанасць разанаўскай энергетыкай. З гэтага літаратурнага таварыства ўзгадавалася цэлая плеяда прафесійных літаратараў, якія, незалежна ад творчага тэмпераменту, эстэтыкі і гендэру – ці тое медытатыўная лірыка Таццяны Сапач і Ігара Бабкова, метафізіка Ларысы Раманавай, часаапісальныя творы Адама Глобуса і Паўла Змітрука, вытанчаныя вершы Людмілы Рублеўскай і Алеся Бадака,... – зазналі магутны ўплыў А. Разанава. Ягоная творчасць 1970-х – 1980-х гг. сталася пэўным эталонам, духоўным арыенцірам, імпульсам для пошуку новых сродкаў вобразнасці і выразнасці, што вывела беларускую літаратуру на якасна іншы ўзровень.

Шырока выкарыстоўваючы ў паэтычных творах дыялогі з сучаснікамі і папярэднікамі, тое, што пазней назавуць інтэртэкставай гульнёй, Разанаў стварае і новы тып літаратурна-крытычнага артыкулу, прынцыпы якога пазней скандэнсуюцца ў зномах. У іх паэт прапаноўвае ключ, выпрацоўвае тэзаўрус да асэнсавання ў тым ліку і ўласнай творчасці. Так, гаворачы пра Коласа і Купалу («Нататкі на дубовых лістах» друкаваліся ў «Вобразе» за 1983 г. [97]), А. Разанаў амаль не ўводзіць цытат для пацвярджэння сваёй думкі, яго займае сам працэс думання, фарумлявання і сачэння за логікай развіцця думкі. Яго мова выходзіць па-за межы звыклага нарматыўнага літаратуразнаўства, аперуючы такімі катэгорыямі і паняццямі (часам нават аказіянальнымі), як «ток мовы», «экстатычны і медытатыўны», «ультрагукавы і інтрагукавы», «энергетычнае дрэва творчасці», «дапаняційны сэнс», «іншаведанне» і г.д. Ён не будуе прычынна-выніковых ланцугоў і не выдае пэўную сваю думку як апошнюю інстанцыю, гэтым заклікаючы чытача да сумоўя, самастойнага думання, уцягвае ў працэс сутворчасці... У кожным сваім разважанні паэт пакідае месца для, кажучы яго словам, «невыказнага». І гэты «энергетычны аспект» надзвычай важны для характарыстыкі жанру версэта. Калі раней – напрыклад, у паэмах кніг «Каардынаты быцця» і «Шлях-360» – паэтычная энергетыка скіроўвалася навонкі, мова гэтых твораў была перанасычаная вобразнасцю, алюзійнасцю, інтэртэкстуальнасцю, ствараючы высокі градус стылёвай энтрапіі, то ў версэтах гэтая магутная энергетыка скіраваная ўглыб, у метафізічную засяроджанасць, ва ўнутраны дыскурс, дзе, урэшце, гэты «градус» паэтычнага напалу не меншы.

Паказальнае ў гэтым сэнсе і асэнсаванне У. Калеснікам творчых набыткаў А. Разанава, што выявіліся ў першых зборніках. Настаўнік і ўважлівы даследчык творчасці паэта цалкам слушна вызначыцьпрадбачыць далейшы накірунак дзейнасці А. Разанава, змену энергетычнага вектара ад знешняга да ўнутранага: «У паэтычным свеце Разанава няма спакою і супынку: прынцып жыцця ўяўляецца маладому паэту як бясконцая фарсіраваная дзейнасць без дзеяння [курсіў наш. – А.І.], дзейнасць духоўная, мазгавая, дзейнасць без дзеяння, без кінетычнай разрадкі жыццёвай энергіі[...]. Усё пяройдзе ў сваю супрацьлегласць, душа аслепне ад яснаты, сэрца закамянее ад шалёнага грукату. Покуль што ў маладога паэта духоўнай энергіі занадта многа, каб прыкмецілася пагроза чэрствасці, якая можа закрыць яму дарогу ў чалавечы блакітны бор...» [51, с. 374].

Проціпастяўляючы тэкстастваральныя прынцыпы, трэба адзначыць, што інтанацыйна версэты, дзе праз прычынна-выніковыя адносіны праяўляецца разумова-рацыяналістычны прынцып, набліжаюцца да пункціраў з іх звядзеннем вербальных канструкцый да мінімальнай колькасці знакаў. Так, інтанацыя версэта можа быць акрэслена як медытатыўная, што пашырае яго жанравыя асаблівасці, адмяжоўваючы ад такіх шырокіх паняццяў, як «верш-роздум (развага)» ці «паэтычны твор філасофскага зместу».

Вяртаючыся да жанравага вызначэння версэта, важным падаецца звярнуцца да артыкула Марыі Мартысевіч, якая ў сваім даследаванні маргінальных жанраў сучаснай беларускай паэзіі прылічае да апошніх, разам з «бяскрылкай», «грэгерыяй», «заўвагай» і «лімерыкам», верлібры і вершаказы А. Разанава. М. Мартысевіч следам за С. Кармілавым вызначае маргінальныя жанры нацыянальнай літаратуры як тыя, што паўстаюць на мяжы дзвюх адрозных сістэм (прыкладам, прозы і паэзіі). Гэтыя паэтычныя формы «амаль заўсёды ня маюць працяглай традыцыі ў гэтай літаратуры і займаюць пэрыфэрыйнае месца, маюць другаснае значэньне ў параўнаньні з асноўнымі (традыцыйнымі, стрыжневымі, магістральнымі) жанрамі пэўнай літаратуры» [73].

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)