Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Советская классическая проза » Віхры на скрыжаваннях
Віхры на скрыжаваннях - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Віхры на скрыжаваннях

Электронная книга - «Віхры на скрыжаваннях». Краткое содержание книги:

Віхры на скрыжаваннях
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 101
Перейти на страницу:

- Што ж вы такі сумны, таварыш? - перакладчык паклаў руку на Валодзева плячо.

- Ды так.

- Напэўна, хацеў Валю ўбачыць?

- Якую?

- Ну, як яна табе даводзіцца, сястра?

- А-а, дык яе ж у Германію вывезлі.

- Не сумуй, яна ўжо была дома. Што вы, Тацяна Мікалаеўна, не сказалі свайму пляменніку пра Валю.

- Калі вы лепш ведаеце за мяне пра дачку, дык скажыце.

- Адна Галя мяне разумее і не баіцца.

- Можа, дарэмна.

- О, дык і ты, напэўна, ведаеш, дзе Валя.

- Я ўсё ведаю, толькі не ведаю, дзе цяпер фронт.

- Што, сваіх не дачакаешся? Дзяўчына ў партызанах, а ён - вялікі хлопец - і нечага чакае. Каб усе так пасіўна чакалі, дык і наша б дывізія не была тут.

- Гэта ваша дывізія?

- Не, я па звычцы называю. Я даўно марыў трапіць у Беларусь і нарэшце дачакаўся.

- А што ж вас вабіла сюды?

- Партызаны, трэба ваяваць за Радзіму.

- Хто вам перашкаджаў ваяваць за Радзіму?

- Разумееце, наша, я зноў кажу наша, дывізія сапёрная і ў баях не ўдзельнічала. Там было б лягчэй пераскочыць да сваіх, а так мы ўвесь час на глыбокіх рубяжах рабілі ўмацаванні па намечаным шляху адступлення. І вось з-пад Харкава нас кінулі сюды. Нават нямецкія афіцэры мне гаварылі па сакрэце, што ў Беларусі партызаны на кожным кроку. А я вось колькі часу тут - і не магу сустрэць іх ніяк.

- Дык яны з немцамі так не сустракаюцца, а страляюць. І вам нічога не застаецца рабіць, як адстрэльвацца.

- Мне не давялося ўдзельнічаць у баі. За самае лепшае лічу, каб Валя мяне завяла ў партызаны. Дык яна ж не прыходзіць. А ў вашай вёсцы ёсць партызаны?

- Бываюць, і вельмі часта.

- Як бы мне да іх трапіць?

- Вас так ніхто не возьме, мала з якой мэтай вы хочаце да іх.

- Як гэта не возьме. Я ж савецкі інжынер, лейтэнант, быў паранены, трапіў у палон і пайшоў сюды, каб хутчэй трапіць у строй да сваіх, а так бы недзе гніў на захадзе за дротам.

- Але ж вы цяпер працуеце на ворага?

- Я не прызнаўся немцам, што я інжынер. Сказаў, што чырвонаармеец, ведаю нямецкую мову і цяпер працую перакладчыкам. Выблытваю як магу сваіх людзей. А колькі палонных праз мяне з дывізіі ўцякло! Абяцалі, калі трапяць да партызан, прыйдуць па мяне. Але ніхто не прыйшоў. Вось так вы і скажыце сваім партызанам. Можа, да вас прыйдзе Валя, няхай не баіцца, а прама ідзе сюды. Хоць хто і затрымае, дык усё роўна трапіць да мяне. А я ў генерала ў аўтарытэце, як лепшы выразнік яго думак.

Данілаў гаварыў, і Валодзя бачыў, як у яго знікла ўся папярэдняя напышлівасць. Яго выгляд быў варты жалю. Хлопец паверыў у шчырасць прызнання перакладчыка, але ж ён сам быў у нялёгкім становішчы. Толькі розніца паміж імі была ў тым, што Данілаў заблытаўся на варожай дарозе, а Валодзя наадварот. Хлопцу трэба недзе пераседзець, каб збіць са следу пасланцоў Шабліна. І цяпер партызан і нямецкі перакладчык сядзяць адзін перад адным моўчкі. Данілаў знайшоў сям'ю, якой ён адкрыўся і сказаў усё, але ж яна, сям'я гэта, вельмі асцярожная, і гэта гняце яго душу. Калі яны ўжо не вераць, дык хто ж тады зможа паверыць? Цяпер ён у гітлераўцаў ва ўладзе, ведае партызанскую сям'ю, з якой мог бы расправіцца самымі жудаснымі метадамі. Але не, ён нават і не мысліць аб гэтым, а хоча кожнага пераканаць у сваёй адданасці Радзіме.

- Дык вы не верыце мне? - спытаў Данілаў.

- Веру.

- Тады вы няпраўду кажаце, што да вас партызаны ходзяць. Некалькі дзён назад да мяне палоннага прывялі. Ён у Жлобіне з эшалона ўцёк. Я яму намякаў наконт партызан, але ён сказаў, што яны кудысьці ў глыб палескіх лясоў пайшлі. Сам жа ён баіцца, каб не трапіць дзе на гестапа, і ад маіх паслуг ухіліўся. Генерал многа палонных не хоча трымаць, бо для іх вялікая ахова патрэбна, і яны робяць умацаванні знарок кепска. Я ўжо гаварыў, што палонных было многа, але я дапамог некаторым уцячы. Цяпер засталося толькі дванаццаць.

- Ён думаў, што вы яго выпрабоўваеце. Я не веру, каб чалавек згадзіўся быць лепш у палоне, чым на волі.

- Уявіце сабе, што тыя палонныя, радзіма якіх была акупавана, не баяліся мяне, а слухалі і ўцякалі. Гэтыя ж, што засталіся, звыкліся са сваім становішчам і не ўяўляюць, куды ім кінуцца. Іншая справа, каб яны звязаліся з партызанамі.

- Вашы меркаванні правільныя, - сказаў Валодзя і задумаўся.

Паабяцаць, што ён завядзе іх усіх у партызаны, дык не ведаеш, каго напаткаеш, могуць самога яшчэ арыштаваць і выдаць Шабліну. Падвесці і накіраваць у атрад - нельга. Яшчэ хто вернецца ды немцам данясе.

- Вам лепш было б пайсці ў партызаны з палоннымі. Яны б пацвердзілі, што вы свой чалавек і не прыйшлі з якой-небудзь іншай мэтай. А яшчэ лепш было б, каб вы склад які ўзарвалі або машыну знішчылі. Гэта было б тое, чым неяк загладзілі б сваю віну.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)