Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 72
Перейти на страницу:

Перш як перайсці да разгляду твораў з названых цыклаў, варта абмовіцца, што друкаваны ў «Arche» варыянт «Заваёўнікаў» адрозніваецца ад пазнейшай рэдакцыі (з кнігі «Лясная дарога»): ён карацейшы на чатыры часткі, мае шэраг зменаў у словаформах твораў 2001 г., а таксама – версэйнае раздзяленне на строфы ўнутры частак (графічны запіс у часопісным варыянце зроблены паводле верлібравага прынцыпу). У нізцы «Рэчы» падобных разыходжанняў не заўважана. Усе далейшыя цытаты абодвух цыклаў прыводзяцца згодна з апошняй рэдакцыяй.

Яны ідуць па чужой зямлі. / Кожны іх крок – парушэнне невідавочнай мяжы, якая ўтрымлівае іх саміх у іхніх абліччах, у іхніх імёнах, у іхніх жыццях…/ Яны выходзяць з сябе: скура старых забаронаў выварочваецца на левы бок. / На іх наведзена пільная лінза нябёсаў. / Сярэдзіна свету перамяшчаецца разам з імі. / За імі гарыць зямля. / Яны не змогуць вярнуцца» [108, c. 181].

Такі першы версэт цыклу «Заваёўнікі». Тут, як і надалей, слова, што стаіць у загалоўку, наўпрост не вымаўляецца ў самім тэксце. Трэба меркаваць, што яго замяняюць асабовыя займеннікі: у першым і трэцім версэтах «яны», у астатніх – «вы». Хто ж «яны» такія, каго мае на ўвазе паэт пад гэтым найменнем? Адназначнага адказу на гэта ў тэксце не знойдзем. Няма і сказа-выніку, у якім даваліся б якія-небудзь тлумачэнні, але ёсць, так бы мовіць, сказы-ключы. Тэкст «Заваёўнікаў» поўны алюзіяў ды іншасказальнасці, гэта свайго роду загадка, якую чытач мусіць разгадваць, паступова рухаючыся следам за думкай і вобразамі паэта – ад версэта да версэта, праз гады асэнсавання. Такім чынам, разам з аналізам жанрава-стылёвых адметнасцей і іх эвалюцыі паспрабуем наблізіцца да ідэю твора, крыху праясніць-расшыфраваць аўтарскую задуму.

У вышэйпрыведзеным версэце, як бачым, няма раздзялення на строфы. Кожны сказ пачынаецца з чырвонага радка і мае паўтаральную сінтаксічную канструкцыю, лагічна залежную ад папярэдняга – як вынік – і ад слова «Заваёўнікі», пазначанага ў загалоўку. Кожны сказ дае яму пэўную характарыстыку. Гэткі ж прынцып так ці інакш захоўваецца ва ўсіх далейшых версэтах. У творы, што ўвайшоў у кнігу «Паляванне ў райскай даліне» пад назвай «Заваёўнікі-ІІ» (разам з парадкавымі трэцім і чацвёртым) сярод іншага ёсць такое дапаўненне да характарыстыкі: «Бы жменя зярнят, сыпанутых у неабсяжнасць, вы несяце з сабой старажытны – і зноў абуджаны – змест. / І кожны жыхар, кожны дом, кожны камень і дрэва заваяванага краю маюць да вас асабістае дачыненне і мусяць сустрэцца сам-насам з вамі, каб нешта – ужо забытае – зноў убачыць і зноў зразумець […] / Вы – першыя: нібы жанчына, чужына вас вабіць у глыб непазбежнасці – у нябыт [108, c. 181 – 182].

Такім чынам, ужо можам акрэсліць шэраг ключавых слоў, што маюць рэгулярную паўтаральнасць у тэксце: яны (вы) – г. зн. заваёўнікі, што «ідуць па чужой зямлі», сама гэтая зямля («заваяваны край») і шлях па ёй як «парушэнне невідавочнай мяжы». Асэнсаванне паэтам гэтага шляху цягам розных гадоў змяняецца, як карэктуеццаўдакладняецца і змест ключавога вобразу. Так, у чацвёртым версэце (датуецца 1993 г.) з'яўляецца іншы план пагляду, які ўзнікае пасля ўвядзення новага матыва – пошуку ў «іх» (Заваёўніках) ідэі Бога.

Бог абірае таго, хто сам сябе здольны абраць», – вы пераконваеце з дня ў дзень рэчаіснасць, / а яна гэтаксама, з дня ў дзень, пераконвае вас, што Бог, якога вы маеце, мёртвы, / што Бог, якога вы маеце, – с м е р ц ь [108, c. 183].

Адсюль вырастае небяспечная філасофія ўседазволенасці. А. Разанаў не асуджае. Ён канстатуе і аналізуе, сягаючы ў сваіх развагах псіхалагізму прозы Дастаеўскага поруч з сугестыўнасцю вершаў Настрадамуса, што найбольш праяўляецца ў творах 2001 г. (часткі VI – XVI).

Што дазваляецца чалавеку, калі няма Бога, і што дазваляецца, калі ёсць, – пытаецца ў вас то адна, то другая думка, а вы – па-за думкай і паза думкай, і шлях ваш просты і востры, быццам лязо нажа [108, c. 187].

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)