Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 156
Перейти на страницу:

I хаця Алекса ішоў унурыўшыся, ён i праз многія гады ўспамінаў тую раніцу, калі сэрца яго ўпершыню пасля цяжкай хваробы зноў, хай i на імгненне, затрымцела радасцю быцця i святла. Ён запомніў гэтае сонца i буйныя ліловыя ягады, што абсыпалі вільготны куст, які цудам затрымаўся на краёчку каменнай скалы, дзе, здаецца, нішто жывое не магло б уцалець. Пазней добра наспытаў, што такое горны вецер, які тыднямі шліфуе каменне, i яно, непадатлівае, прымае самыя нечаканыя формы — такш, якш выдзьмуваюць у ім упартыя, бязлітасныя вятры. Праз многія гады ўспамінаў тую хвіліну таму што, незаўважна для яго, ён як бы нанова начынаў свой круг жыцця. Тут, у гарах, нібыта прабіўся скрозь холад першы лісточак бярозы, першы ў халодным, яшчэ, можа зімовым свеце. I ён сам, Алекса, быў ужо іншым, новым чалавекам, які перажыў многае, але не даў змагчы сябе цёмнай, злоснай сіле, што гатова была сцерці яго на муку, перамалоць i развеяць над гэтымі скаламі, каменнем, над гэтым асляпляльна ружовым мроівам, што залівала свет...

Аблокі цяпер ляжалі блізка да ix, яны былі цяжкія, вільготныя, i ўсё часцей ішлі дажджы, i слізготна было на вузенькіх сцяжынах, якімі яны забіраліся вышэй i вышэй у горы. Зіма даганяла ix, а яны хацелі абхітрыць яе, дабрацца да цёплага жытла раней.

Страшна было глядзець уніз — такімі маленькімі здаваліся рэчкі, што імкліва пеніліся, падаючы з вяршыняў. I ўсюды — каменне. Яно вільготна пералівалася чырвоным, зялёным, але найбольш было шэрага колеру. I Алекса адчуваў, што горы валодаюць нейкай сілай, яны нібы захопліваюць у свой палон, прымушаюць думаць па-свойму.

I то ідучы ўслед за Нармурадам, які ехаў на асле, то, у сваю чаргу, едучы самому, каб даць спачынак стомленым нагам, бо на другога асла грошай у ix ужо не было, хлопец успамінаў мінулае ca здзіўленнем. Што ёсць жыццё? Яно круціць чалавека ці чалавек падпарадкоўвае яго сабе? Свая воля, свая ахвота была ў яго ці так наканавалі яму багі? Наканавалі i наклікалі ў дарогу, якую змераць вокам — i то робіцца балюча. Маці казала, што, калі насіла яго, надта ж часта снілася ёй дарога — чамусьці толькі цяпер успомнілася гэта, амаль забытае... Малога яго часта вадзілі ў храм Перуна — быў такі ля возера Валоўяга. Каменныя сцены, каменне таксама вялізнае, нябачанае — i свяшчэннае вогнішча, i барадаты жрэц, i таемныя словы, i духмяны дым, i чаканне цуду... Жрэц часта прадказваў будучае. Многае збывалася, а многае — не, i дзе ж дазнацца праўду? Аднойчы яго равеснік, Няжыла, тайком, каб не ўбачылі, дакрануўся-такі да свяшчэннага змея, які абвіваў драўляны разьбяны слуп. Змей тады быў вялы, як сонны — мусіць, была зіма. Але ён зашыпеў, падняў змяіную галаву з вострымі зубамі, i жрэц гнеўна сказаў, што Няжылу доўга не жыць. У тую ж зіму, катаючыся на санках, схапіў Няжыла агнявіцу, i праз колькі дзен яна яго згрызла, спаліла, як лучыну. А можа, то не змей быў вінны.

Няўжо ж такая была для яго абраза — калі хлапечы палец ткнуўся ў яго, каб пераканацца — a ці жывы той змей, ці гэта толькі морак, бо не бывае на Полаччыне такіх вялікіх гадаў? Можа, было наканавана Няжылу пражыць так мала?

Ведаць бы, калі i на чым закончыцца ягонае жыццё. Ды толькі нікому гэтага ведаць не дадзена.

I пад мернае тупаценне асла набрыдалі словы бацькавых казак:

«Даўней людзі ведалі той час, калі да ix смерць прыйдзе, а цяпер ніхто таго не знае, акрамя багоў. А было гэта тады, калі Ілля-Прарок разам з Перуном ішлі па зямельцы. Ажно глядзяць — чалавек плот саломай гародзіць. Задзівіліся Ілля-Прарок i Пярун, пытаюцца, нашто ён так робіць.

— Дык жа памру хутка,— кажа ім той чалавек.— Нашто ж мне высільвацца?

Падумалі-падумалі багі дый рашылі: «Калі ж гэта кожны пачне абы-як рабіць, што будзе? Нядобра гэтак. Хай робіць чалавек не толькі на свой век, а й на чужы, няхай верыць, што жыць яму — вечна. Так яно i пайшло — кожны верыць, што жыць будзе доўга...»

Кішлак Шырс быў невялічкі, увесь ён як бы прыляпіўся, як i той невядомы Алексу куст з ліловымі ягадамі, на краёчку камяністай выспы i гэтак жа ўрос у яе, асвоіў i абжыў. Спачатку, калі яны нарэшце выехалі з глыбокай, ужо замярцвелай ад холаду цясніны i Нармурад паказаў хлопцу на амаль непрыкметныя дамкі, што рассыпаліся на схіле адной з гор, той адчуў як укол у грудзях — дык вось куды занесла яго, вось дзе пражыве ён наступныя гады, i якімі яны будуць, гэтыя невядомыя для яго гады? Ён глядзеў на хаткі з плоскімі дахамі, з тэрасамі i раптам адчуў, што ногі яго, ужо акрэплыя ад хады i свежага паветра, раптам саслабелі. Няўжо тут край зямлі? Няўжо за гэтымі хаткамі i ёсць тая чорная бездань або сінь-Акіян, пра які расказваюць бывалыя людзі? Чуў не раз Алекса, што зямля пад нагамі — гэта спіна велізарнай кіт-рыбы. Бывае, што стогне i варочаецца той кіт, i тады ляцяць з яго ў бездань ці ў сінь-Акіян цэлыя гарады i паселішчы. Тут, на самым краёчку зямлі, чутно ўжо было аднойчы, як здрыгануўся кіт. Тады зямля захадзіла пад нагамі, а з гор паляцелі агромністыя каменні — яны з Нармурадам ледзь паспел! схавацца ў пячору. Але Нармурад сказаў, што бываюць калыханні зямлі яшчэ мацнейшыя, а на словы Алексы, што гэта кіт-рыба варочаецца, здзівіўся i сказаў што гэта д'ябал Ахрыман хоча вырвацца з векавечнай цемры. Вось i паспрабуй разбярыся, дзе праўда!

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)