Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 156
Перейти на страницу:

— Пра важныя рэчы не гавораць вось так, мімаходзь,— Нармурад падсунуў свайму маладому снадарожніку кавалак чэрствай ляпёшкі.— На вось, еш. Але я скажу табе, што агонь — толькі водбліск святла, толькі частка сілы, якая дала свету паняцце аб дабрыні i праведным жыцці. Усе добрыя справы на зямлі — ад святла Агурамазды, усе цёмныя — ад Арымана, што валадарыць над злымі духамі. Няпраўда, зайздрасць i злосць — стварэнні Арымана, яны ідуць супраць усяго існага, i чалавек павінен сваімі справамі надтрымліваць дабро на зямлі. «Добрыя думкі, добрыя словы, добрыя справы» — бачыш, пра што напамінаюць вось гэтыя тры шнуры на свяшчэнным поясе, якім я заўсёды апаясваюся нябачна для іншых? — i ен расхінуў халат, паказаў свяшчэнны пояс надзеты прама на голае цела.— I табе я падару такі пояс, але прыняць яго ты зможаш толькі пасля абраду ачышчэння... Ты еш, еш! — супакоіў ён Алексу

— А вы, бацька?

— Я сёння пагаладаю. Гэта ўмацоўвае думкі i ачышчае цела. Павер, я многае раскажу табе, сын мой. Так, сын, таму што ты ўратаваны мною i мною вернуты да святла, а гэта, бадай, тое ж самае, што i кроўнае сваяцтва. I самае першае, што я хацеў бы перадаць табе, гэта — радасць ад таго, што абкружае нас. Паглядзі навокал, сын мой. Калі ў тваім сэрцы варухнецца нешта светлае, ты гадуй гэтае пачуццё, як кволы парастак, i яно вырасце пасля агромністым дрэвам, пад якім ты заўсёды можаш схаваць сваю душу ад занадта пякучага сонца звычайнасці ці ад смяротнага холаду няўдач.— I стары лекар павёў рукою навокал, нібы не давяраў яшчэ зроку i сэрцу Алексы.

Яны сядзелі на схіле гары, адкуль адкрывалася відовішча, якое i сапраўды нешта варухнула ў скамянелым сэрцы Алексы: блакітныя горы наводдаль нібы плылі ў крыштальна-чыстым паветры, таксама блакітным, але з ружовым водбліскам будучай раніцы. Бялелі спакойныя, недасяжныя вяршыні, нібыта цягнучыся ўвысь, i было відно, што на бліжэйшай гары тоненькімі, як на руцэ чалавека, жылкамі збягалі ўніз бурапенныя ручайкі, i ясна, як павялічаная, была відна зеляніна лесу, што суровай зубчастай сцяною нібы апаясвала гару. Алекса зірнуў вакол — відаць, на той гары раслі такія ж каржакаватыя, падобныя да полацкіх соснаў магутныя дрэвы з пушыстымі мяцёлкамі светла-зялёных іголак. Ён нават адчуў смалісты пах гэтых іголак i шэра-мядзяных ствалоў i нібы заламіла ў зубах ад сцюдзёнага холаду вунь тых крынічак, якія, ён ведаў ужо гэта, не награюцца i ўлетку. Урэшце, відаць, лета тут было суровым, таму што ўнізе было горача, наліваліся ліловай мякаццю вінаграднікі i пышна жаўцелі на невялічкіх палетках агромністыя сакаўныя дыні, а тут, у гарах, ужо было холадна, i Алекса па начах некалькі разоў ірачынаўся ад таго, што стары Нармурад беражна накрываў яго ўласным халатам. Пасля Алекса дзівіўся, што ён, малады, вынослівы воін, мерзне, а стары ўжо чалавек спіць на голай зямлі як на печы, хаця не далей як учора бачыў на ўласныя вочы, што тонкая тканіна кашулі на грудзях Нармурада пакрылася далікатным налётам шэрані, а той спаў сабе i нават не кашлянуў раніцай.

Нармурад уважліва сачыў за гварам маладога чалавека.

— Кранула сэрца, але пасля зноў адпусціла? — запытаўся ён, i Алекса толькі кіўнуў галавою: так, праўда, радасць нібы толькі дакранулася да яго i тут жа пакінула, ён задумаўся пра другое, забыўся на прыгажосць вакол.

— Нічога. Галоўнае, што сэрца тваё жывое,— сказаў Нармурад i падняўся.— А я дык колькі жыву на свеце, a ўсё роўна радуюся, што свет такі прыгожы. Што кожнае стварэнне ў ім для нечага прыдумана...

— А гады — змеі i іншая брыдота — таксама для радасці прыдуманыя? А злыя ненавіснікі, а нечысць, што мучае людзей i штурхае ix на згубу?

Нармурад затрос галавой.

— Ты пасля мне гэта перакладзеш, Аль-Ica,— сказаў ён.

Алекса апамятаўся. Ён жа загаварыў на сваёй мове, забыўся! Але — як спатоліў на імгненне душу... Ён перакінуў праз плячо хурджун, пакуль Нармурад з намаганнем садзіўся на свайго осліка. Той пагнаў лапавухага наперад, i толькі калі яны прайшлі па прахалоднай, камяністай сцежачцы колькі часу, адказаў, нібы зразумеў, пра што казаў яго малады памагаты:

— У жыцці многа цёмнага i страшнага. А каму ж, як не чалавеку, змагацца супраць зла? Каб ён мог сябе па-сапраўднаму адчуваць шчаслівым. Пасля ночы сустракаць сонца вунь як радасна, так?

Алекса нічога не сказаў, i яны пайшлі далей. А сонца сапраўды імкліва ўзыходзіла над гэтымі маўклівымі гарамі, над камяністай сцяжынай, якая вяла наперад у вышыню, ад якой трохі пачало захлынацца неакрэплае сэрца Алексы. Сонца выпальвала начны холад з цяснін i зіхотна ззяла на чырванаватым, ружовым i цёмна-карычневым каменні скалаў, ад чаго здавалася, што падарожнікі трапілі ў нейкую зачараваную краіну. Крыкні — i ўсё наўкол адгукнецца, ажыве, заззяе пералівамі!

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)