За морам Хвалынскім
- Автор: Іпатава Вольга
- Год: 1989
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:
— Устань, мой сын, i трошкі папырскай на свяшчэнны агонь з сасуда,— ласкава папрасіў яго Нармурад.— Гэтае пітво — з пладоў хаомы, ім робяць ахвяры Агню. Толькі асцярожна, не згасі агню, іначай... ну, не буду цябе палохаць. Зрабі гэта для мяне. Няхай мой дом будзе для цябе светлым!
Алекса ўстаў, падышоў да чорнай паліванай чашы, унутры якой трапятаў агеньчык. Мурзатая дзяўчынка пасунулася, пасля падала яму некалькі галінак — здаецца, такія былі на дрэве, на якім раслі рубінавыя плады з малюсенькімі кіслымі зярняткамі, што знішчалі смагу. Ён узяў пучок галінак, зразумеў — трэба папырскаць іменна гэтым венічкам. Асцярожна памачыў кончыкі галінак, пырснуў на агонь. Той затрапятаў, пасля зноў паспакайнеў, толькі моцным, зноў жа нечаканым, але магутным подыхам стаў разыходзіцца па хаце водар.
— А цяпер — выпі,— пачуў Алекса.
Асцярожна пасмакаваў пітво. Нешта вострае, духмянае, прыемнае. Выпіў. Хмель амаль адразуж атуманіў голаў, хлопец прысеў, адчуваючы, як паплыло ўсё вакол.
Ён глядзеў, як госці — a засталіся толькі сівыя, барадатыя старцы,— выпіўшы напітку, пасталі перад глінянай чашай i, склаўшы рукі перад сабою, заспявалі песню. Слоў не мог разабраць Алекса, пасля, калі ён шмат разоў чуў маленне Анахіце — вялікай багіні, маці ўсяго існага, ён даведаўся, пра што спявалі. A спявалі старцы старадаўні гімн-заклінанне, прысвечаны багіні жыцця Адвісуры Анахіце:
Паступова хаома, відаць, аказвала сваё ўздзеянне. Старцы спявалі ўсё грамчэй i грамчэй:
...Думка адна займае яе:
Алекса адчуў, як няўмольны, несціхальны рытм падпарадкоўвае i яго. Цела стала лёгкім, i хочацца вось гэтак жа кружыцца, выкрыкваць незразумелыя словы...
— Што, таўраскіф, упершыню бачыш гэткае? — прагучаў каля яго голас. Алекса павярнуўся. Тоўсты, з чырвоным загарэлым тварам i маленькімі хітрымі вочкамі чалавек глядзеў на яго, прыязна ўсміхаючыся. Усмешка ў яго была дзіўная — на яе адразу ж хацелася адказаць.
— Я палачанін,— на мове фарсі адказаў Алекса.
— Ну, гэта ўсё роўна. Так вас называюць візантыйцы, я ведаю. Давай лепей вып'ем, палачанін, сапраўднага віна. Дальбог, я заўсёды баюся, калі яны п'юць хаому — як вар'яты робяцца...
Алекса паглядзеў — i яму стала смешна. Праўда, трохі падобна да вар яцтва.
Таўстун працягнуў Алексу чашу з чырвоным віном. Але адзін ca старцаў — i калі толькі заўважыў? — каршуном кінуўся да ix, выхапіў чашу.
— Не апаганьвай светлага малення! — закрычаў ён.— Пракляты Ашавазда!
I ўсе ўзбурыліся, сталі выштурхоўваць таўстуна. Ён засмяяўся, пайшоў прэч, пахістваючыся.
— Мы яшчэ вып'ем з табою, праўда? — сказаў на развітанне Алексу.
Моцная кашчавая рука Нармурада мякка ўзяла за плячо, адвяла ў суседні пакой. Ён яшчэ помніў, як мурзатае дзеўчанё спалохана пасцяліла ля самых ног вузкую тоўсценькую коўдру, як пад голаў яму падсунулі падушку... A пасля забыўся сном — надзіва спакойным i добрым, як быццам нарэшце знайшлося месца, дзе можа ўволю пасмакаваць спатолі i цішыні.
Тады ішоў абан, восьмы месяц па іранскім сонечным календары, па-славянску ён бы называўся кастрычнік. Тут, у гарах, ён быў то ясна-сонечным, калі празрыстым рабілася неба i лёгкія перыстыя аблокі толькі зрэдку праплывалі ў недасяжнай вышыні, то хмурным, як бы зласлівым. У гэты месяц наліваліся тлушчам алені, зайцы i дзікабразы, якіх тут ніхто не чапаў, бо вялікім грэхам для кожнага, хто пакланяецца Заратуштры, было б спажыванне мяснога. Непадалёку, за суседняй гарой, жылі ўжо мусульмане, якія, наадварот, лічылі, што мужчына, які не паесць мяса, годны толькі на тое, каб замест жанчыны займацца прадзівам. Бывала, што ix паляўнічыя, гонячыся за горным казлом ці сернай, дабіраліся да самага кішлака, але людзі з Шырса не чапалі прышэльцаў, бо, як-ніяк! султан Шыхаб ад-даўла Маўдуд, які валадарыў'у краіне! быў уладалюбным, ён не хацеў цярпець старадаўняй', але досыць варожай для мусульманства рэлігіі, i варта было прававерным мусульманам накіраваць скаргу на няверных... Але i самі суседзі-мусульмане добра ведалі, што, хаця султан Маўдуд выража маленькі кішлак Шырс гэтак жа проста, як выразаў бы ён сваім славутым кінжалам галінку аргувана з куста, ад ix уласнага кішлака таксама застанецца толькі попел i тло, бо мужчыны з Шырса былі, як на падбор, высокія i статныя, як сапраўдныя воіны, а жанчыны славіліся нетутэйшай прыгажосцю. Шапталіся мусульмане — ці не ад паходаў Іскандзёра Двухрогага засталіся ў шырсаўцаў не падобныя да акружаючых асаблівасці?