Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 156
Перейти на страницу:

— Скажы мне, бацька,— запытаўся Алекса адразу ад парога,— скажы, навошта я табе? Навошта ты столькі лечыш, корміш мяне i не патрабуеш узамен нічога?

— Сядай, сынок,— Нармурад пасунуўся яму насустрач, уступіў месца на паласе.— Я рад, што ты сапраўды ачуняў i душа вярнулася да цябе.

— Вярнулася, i настолькі, што я гатовы аддзячыць за ўсё, што для мяне зроблена, хаця я i не прасіў цябе ні аб чым, i, можа, было б лепей, каб ты не падбіраў мяне на дарозе. Што ты ад мяне хочаш?

— А што хочаш ты? Ці вярнуцца на сваю далёкую радзіму, ці шукаць шчасця тут, на нашай зямлі? Адно магу сказаць — ты не вытрымаеш падарожжа назад. Сілы вярнуліся да цябе, але ix хопіць ненадоўга. I ведай — калі чалавек няшчасны, калі яго фарр — а ў кожнага ёсць свой фарр, слабы ці моцны,— мае цёмны колер, яму нельга нічога пачынаць. Ты ўсё роўна загінеш.

Алекса нейкі час моўчкі ўзіраўся ў маршчыністы, загарэлы да чарнаты, з моцнымі сківіцамі i нечакана блакітнымі, амаль празрыстымі вачамі твар. Пасля махнуў рукой:

— Так, на радзіме, бадай што, мне няма месца. Я аслухаўся князя. Але шукаць другога князя мне таксама не хочацца. Эх, знайсці б такое месца, дзе няма ўладароў!

— Тады едзь са мной,— усміхнуўся Нармурад, i жорсткія зморшчыны каля яго вуснаў нібы разгладзіліся. Вочы глядзелі з пяшчотай.

— Уладары, праўда, ёсць i ў нас, але ix меней чым дзе Мы жывём у глухім месцы.

— А куды? — Алекса сеў, вохнуў, але выпрастаўся i ўпіўся позіркам у Нармурада.

— Ca мной — у кішлак Шырс. Гэта далека, над самы Балх, у вярхоўі Джэйхуна.

Я жыву там вось ужо сорак пяць гадоў i ведаю кожнага ў трэцім пакаленні. Я навучу цябе таму, чым валодаю сам. Раскажу пра людзей, раскрыю многа таямніц, i ты зможаш спасцігнуць болей, чым я.

— Лячыць людзей? — усклікнуў Алекса i адмоўна пахітаў галавой.— Я воін! Не, воінам я быў. А цяпер... Я i сам не ведаю, хто я такі. Я хачу спакою i нічога болей. А можа, i спакою не хачу. Мне здаецца, што нехта ўзяў мяне, нехта вялізны i жорсткі, i скамячыў у руцэ, як камечыць маленькую птушку сокал. I мне здаецца, што гэта к жа, як у малой птушкі, ляцела з мяне пер'е, i цяпер я голы перад светам. А як птушцы, нават самай малой, жыць без пер'яў, без надзеі, што' яна ўзляціць?

— Можа, я дапамагу табе? — Нармурад задуменна пагладзіў бараду, у якой засталося зусім мала цёмных валасоў.— Ты нездарма падобны да прарока Ісы, дый імя ў цябе — Аль-Іса.

— Аль-Ica? — Алекса засмяяўся.— Хай будзе так.

— А яму, ты гэтага можаш i не ведаць, была дадзена здольнасць нават гліняных птушак ператвараць у жывых. Людзі — тая ж гліна,— сур'ёзна дадаў Нармурад.

Алекса думаў, гледзячы на каляровае сюзанэ, якое злёгку калыхалася ад ветрыку. Так, сіл у яго прыбыло, але ці дастаткова ix для стамляючага, ашаламляльнага падарожжа назад? Такое падарожжа яму зараз не па сілах. I другое...

— Тваё жыццё доўгае, яго хопіць, каб вярнуцца,— перарваў ягоныя думкі Нармурад.— Ты паглядзіш нашу старадаўнюю Бактрыю. Ты яшчэ ўбачыш шмат такога, што не бачылася нават у сне. Павер, ты не пашкадуеш.

Алекса нясмела дакрануўся да рукава лекара:

— Я ўсё чакаў, бацька, што ты загаворыш пра ўдзячнасць альбо пра тое, што дастаткова аднаго твайго кіўка, i мяне схопяць i кінуць у вашы страшныя камяніцы. Але ты нічога такога не кажаш, a просіш i ўгаворваеш мяне, як малога. Я паеду з табою. Паеду i пастараюся, каб ты не надта шкадаваў, што падабраў нябогу i ратаваў яго. І скажы яшчэ адно: навошта табе было спыняцца ў хаціне абмывальшчыка, самага нізкага i нікчэмнага з усіх навокал? Мне крыўдна, што людзі ганяць цябе за гэта. Можа, з-за мяне? Але я не з нізкага звання, я быў некалі княжым збраяносцам, сам князь не раз даваў мне піць віно з ягоных рук. Хто табе гэтыя людзі? Ты павінен быў бы праходзіць міма ix, як міма кучы смецця.

— Дзіця мае,— ціха сказаў Нармурад,— я хачу прачытаць табе радкі самога Ібн-Сіны — а ягоная мудрасць яшчэ будзе насычаць не адно пакаленне. Паслухай:

Тым, чый розум расцвітае з маладосці буйным квотам, Я кажу, што ёсць у існага прыкмета, Неаспрэчная прыкмета, што заўжды сцвярджае гэта — Роднасць душ усіх з дня утварэння света.

— «Роднасць душ»? Гэтыя скручаныя жабрацтвам жанчыны родныя мне? I што такое гэтая душа, пра якую ты так пранікнёна гаворыш?

— У нас будзе многа часу, каб пагаварыць пра ўсё,— Нармурад паклаў руку на плячо юнака, i той нават скрозь тканіну адчуў цяпло i асаблівую сілу, што зыходзіла ад лекара.— Давай думаць пра дарогу.

У той тыдзень яны гадалі на лапатцы барана, якую кладуць у агонь, каб па трэшчынах сказаць, ці халоднымі будуць восень i зіма. Нармурад вырашыў — зіма не перахопіць ix у дарозе.

1 ... 48 49 50 51 52 53 54 55 56 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)