Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 156
Перейти на страницу:

Аленіха прыжылася ў ix i нават вясной, вярнуўшыся ў нейкія адной ёй вядомыя мясціны, прыходзіла колькі разоў, a зімой не з'явілася — можа, усё-ткі падстрэлілі яе дзе-небудзь у гарах ці сама змаглася, уцякаючы ад леапарда або ваўка.

Месяц спандармузд, адпаведны лютаму, запомніўся Алексу тым, што сеялі тут ячмень. Мабед — жрэц храма агню, якога з вялікай пашанай прывезлі старэйшыны, у каляровай кабе-кашулі, абвязаны свяшчэнным поясам, у лямцавым каўпаку, тройчы абышоў поле, трымаючы чашу з агнём. Рот яго быў завязаны — для таго, каб ніхто не апаганіў сваім нячыстым дыханнем бажаства. Жоўтай кашчавай рукой ён узяў з сявенькі жменю зерня, i Алекса задзівіўся — столькі пяшчотнай ласкі было ў гэтай руцэ, нібы хацеў стары перадаць зярнятам сваю надзею, хацеў даць ім сілы вырасці на гэтай камяністай, няласкавай зямлі.

Алекса напярэдадні адмовіўся араць кавалачак поля, што належаў ім.

— Я не смерд, я воін,— сказаў ён Нармураду.— лочаш, прынясу табе барана ці казла, бо вочы мне яшчэ добра служаць. Але араць зямлю? Я быў княжы збраяносца!

Нармурад задуменна паглядзеў на яго, ды не стаў пярэчыць. Раніцай, яшчэ да прыезду мабеда, ён устаў на досвітку i пайшоў ca двара. Алекса прачнуўся разам з ім i ўсё ж упарта ляжаў, стараючыся не дыхаць. Але пасля нешта стала як тачыць яго.

«Нармурад, разумны, спакойны i добры Нармурад, працуе на мяне, а я, здаровы i дужы, ляжу тут! — думаў ён.— Але ж араць зямлю... Гэта прыстойна толькі чорнай чадзі!»

Ён успомніў, што ўжо даўно не каштаваў мяса, i так нясцерпна захацелася дзічыны, смажанай, гарачай з агню, пахуткай! Як слаўна было, калі сам князь, падобрыўшыся, даваў яму ca сваіх рук такі велізарны, чырвоны, з пякучай падсмажанай скарынкай кавал! З толькі што забітага i асвежаванага вепрука! Але тут, хаця дзічыны, непалоханай, рознай, мноства — усё для яго забаронена. Не, прынесці сюды забітага звера — значыць абразіць усіх, хто жыве ў гэтым кішлаку i хто прыняў яго гэтак жа ласкава i добра, як i сам Нармурад. Праўда, неяк праз колькі тыдняў пасля прыезду Алекса нечакана пачуў, вяртаючыся з поля, адкуль нёс мяшок з зернем, размову. Гаварылі старыя, што нерухома сядзелі, падкурчыўшы пад сябе ногі, на адкрытай тэрасе-айване:

— Гэты прыезджы... ён усяго толькі гулям, раб, а наш лекар абыходзіцца з ім, як з сынам.

— Яму відней,— сказаў другі голас.— Ды i рабоў у нас няма, яны толькі пры храме. I раб не зробіць тое, што зрЬбіць сын, хай сабе i названы.

Алекса зразумеў ix, хаця гаварылі яны на старадаўняй мове, на якой усе гаварылі тут. Сам ён часам дзівіўся з гэтай сваёй здольнасці разумець другіх i хутка схопліваць тонкасці чужой гаворкі. Але тады нешта як укалола яго, i ён стаў задумвацца — ці не таму назваў яго Нармурад сваім сынам, што адчуў у ім, Алексу, здольнасць падпарадкавацца толькі дабрыні i ласцы, але не сіле? Быў бы тут рабом — уцёк бы праз тыдзень, але лепей, чым тоўстай вяроўкай, прывязаны ўдзячнасцю i павагай. Дык ці не пастка гэта? Ён пільна прыглядаўся да лекара, i часам яго ахопліваў сорам — нічым і ніколі не даў зразумець Нармурад, што ён тут чужак, наадварот, быў ласкавым з ім i добрым, як з сапраўдным сынам. І Алекса не вытрымаў — устаў i пабег на поле, i ўжо разам з гаспадаром яны аралі маленькі кавалачак свайго поля, рыхлячы непадатлівую зямлю нарогам з металічнай акоўкай на вастрыі.

І калi жрэц тройчы абышоў зямлю, сыпануў зернем i спыніўся, гледзячы, каму перадаць сявеньку, Алекса выступіў наперад.

— А цяпер — я.

Жрэц запыніў руку, доўга ўглядаўся ў яго запалымі вачыма, вострымі i цікаўнымі, пасля запытаўся:

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)