Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 156
Перейти на страницу:

Праз некалькі дзён яны выязджалі з дому гасцінных гаспадароў. Нармурад, выгаворваючы словы пажаданняў i ўдзячнасці, заўважыў бліскучыя чорныя вочы, што іскрыліся слязьмі. Вочы належалі ўнучцы Пацімат, дзесяцігадовай Аміне. Я на церла ў зерняцёрцы рыс i сачыла за ад язджаючымі, i на круглым смуглявым яе тварыку з чуйнымі брывамі i велікаватым ротам была відна такая пакута, што Нармурад не вытрымаў, папрасіў Алексу:

— З ёю развітайся таксама.

Дзяўчына была ў халаце, штоніках з дзіравай тканіны. Яна засаромелася, прыкрылася рукавом, яшчэ больш нясцерпна заблішчалі вочы.

— Хай, воры-воры! — сказала ціха.

Лекар з сумам падумаў, што, мабыць, ніколі не ўбачацца гэтыя дзеці i што жыццё — суцэльныя згубы... «Але i набыцці»,— падумаў ён, зірнуўшы на Алексу, i, павесялелы, першым пайшоў ca двара, ведучы за сабою осліка, які весела стукаў капыткамі, радуючыся дарозе i ўсяму новаму. Асёл жа, якога купілі Алексу, тупаў панура i зацята, нібы яму перадаўся настрой i смутак новага гаспадара, які ішоў, звесіўшы галаву i думаючы пра тоо, што нешта скончылася назаўсёды, а наперадзе невядомае

На Алексу цяпер быў паласаты халат, падпаясаны белбогам-хусткай, на брытай галаве ў яго, як i ў Нармурада, тырчаў кулах — высокая вострая шапка з лямцу Глянуў у арык, што бег ля дарогі,— не пазнаў сябе. Чужы скуласты твар глядзеў адтуль.

— Нягледзячы ні на што, ад мяне чужаземцам пахне за вярсту! — усё-ткі засумняваўся.

— У нас, у гарах, ёсць многа такіх, з блакітнымі вачамі,— запярэчыў Нармурад.— Ты — парс, запомніў? Цябе стануць шукаць як румійца, як хрысціяніна. Купец Абдурахманбек — багаты, ён знойдзе цябе паўсюдна, ведай гэта, Аль-Іса!

Яны ішлі i ехалі па да рогах, уздоўж якіх час ад часу з'яўляліся i знікалі тонкія ручайкі вады, што паілі нябачаныя Алексам расліны з пажоўклымі ўжо каробачкамі, з якіх выглядаў белы пух. На некаторых палетках ужо хадзілі жанчыны ў доўгіх жорсткіх фартухах, куды яны складвалі пух, i здалёку бачны былі агромністыя кучы, падобныя да снегавых горак. Алекса сышоў на адзін з палеткаў, паглядзеў на каробачку, пацягнуў за белую пасму i тут жа войкнуў — укалоў палец.

— Гэта трэба ўмець! — засмяяўся Нармурад i лоўка, аднымі пальцамі, выцягнуў некалькі пасмачак i паказаў ix Алексу.— Твая кашуля з гэтага i халат таксама!

Алекса памацаў мякенькія, падатлівыя ў пальцах пасмачкі. Падумаў, як усё тут нібы спрачаецца паміж сабой: зямля цвёрдая, як мёртвая, з белымі пацёкамі солі, а нараджае плады такія сакавітыя, што з ix духмяная вільгаць аж пырскае. З калючай каробачкі — i такая амаль нячутная для пальцаў прыгажосць! I людзі, падумаў ён, людзі таксама розныя. Вось адзін з ix усміхаецца, але ў вачах яго насцярога i холад. Другі ж, як Нармурад, маўклівы i пануры, а вочы яго добрыя-добрыя. Як жа навучыцца разбірацца ў людзях?

Перад гэтым да ix прыстаў пажылы паломнік, што вяртаўся з Мекі. Ён расказваў дзівосы пра чорны камень Каабы, які быццам бы вісіць між небам i зямлёй i вакол якога сяміжды праходзяць падарожнікі. Доўгімі гадзінамі, пакуль у прыдарожным вогнішчы варылася мяса альбо пякліся ляпёшкі, слухалі Нармурад i Алекса расказы пра ўрачыстае брыццё галавы перад рытуальным бегам між пагоркамі Сафа i Марва, пра лёгкасць i свята душы, што прыходзіць, калі чалавек зрабіў усё патрэбнае для наломніцтва i прыйшоў на «свята ахвяры», альбо галоўнае свята. I яны елі i спалі з паломнікам, а пасля ён знік уначы, прыхапіўшы з сабою апошні дзінар з перамётнай сумы Нармурада i панурага осліка Алексы.

— Хустка сумлення ўсё-ткі трохі ахінула яго галаву,— сказаў Нармурад раніцай.— Узяў твайго осліка. Ну а дзінар... Можа, яму i сапраўды надакучыла карміцца сухімі ляпёшкамі i ён хоча хутчэй дайсці да свайго селішча.

— А мы? Мы што, падыхаць з голаду будзем? — гнеўна запытаўся Алекса, гатовы па следзе бегчы за паломнікам, як паляўнічы за зверам, каб бязлітасна адпомсціць яму.

— Ты малады, значыць, заўсёды зможаш паставіць пастку на зайца або адрабіць за хлеб гаспадару. Я ж валодаю лекарскай справай. Значыць, i сапраўды не прападзём з голаду. Яму цяжэй дабываць сабе ежу.

— Я ўжо бачыў, што тут заўсёды падаюць міласціну чалавеку, які хадзіў у Меку, i лічаць яго ледзь не святым! Хай бы пабіраўся. Не прапаў бы!

— Нашага дзінара хопіць яму надоўга. А падаваць тут будуць усё бядней. Чым бліжэй да гор, тым меней у нас мусульман. A многія толькі для выгляду ходзяць як мусульмане, на самай жа справе пакланяюцца Зердушта — Заратуштры i ходзяць да храма Азаргушаспа. Яго некалі заснаваў цар Гушасп, a калі гэта было — пакрылася пылам стагоддзяў. Тут спрэс — вогнепаклоннікі.

— Бацька, вы i праўда верыце ў агонь? Агонь жа — гэта толькі агонь. Яго можа распаліць любы, нават я. Ён магутны, калі яго возьме ў рукі чалавек ці бог — ну скажам, у нас Сварожыч, Ілля-Прарок. Але сам агонь?

1 ... 49 50 51 52 53 54 55 56 57 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)