Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 156
Перейти на страницу:

У сёлетніх жа хлопчыках не бачыў стары Нармурад апантанасці i захаплення. З гадамі ён стаў асабліва чуйна адгукацца на спакутаванасць душы. Стараўся сцішыць, як мог, боль, які бачыў i чытаў у вачах чалавека ці жывёлы. Сам ён пражыў доўгае жыццё і ведаў, што там, дзе няма болю за другога, спагады, там няма сапраўднай чалавечнасці. А як тады нахіляцца над гнойнай i смярдзючай ранай ці корпацца ў аслізлых вантробах? Ён шкадаваў тых, каму вяртаў жыццё. Часам нават думаў — ці не лепей бедалагу застацца там, у вечнасці, навошта вяртацца на зямлю, па новыя накуты? Ох, як многа ix у чалавека — пакут i болю, нібы i сапраўды пасланы сюды чалавек на іспыты — ці вынесе гэтулькі? Ён сам стаміўся i ад жыцця, i ад людскіх нягод, але недзе, як вугельчык, тлела надзея ўсё-ткі знайсці i вырасціць вучня, каб пакінуць пасля сябе на зямлі чалавека, які б пераўзышоў яго ўменнем i ведамі. Пакутліва перажываў ён, што пасля яго не застанецца нікога — ні дзіцяці, ні колькі-небудзь велічнай справы. Воіны пакідаюць пасля сябе зруйнаваныя гарады ці груду чарапоў. Цары запісваюць свае дзеі на каменных слупах i плітах. Бывае, прыходзяць на зямлю людзі, якіх пры нараджэнні адарылі багі ці дэманы веданнем людскіх таямніц i здольнасцю спасцігаць самае патаемнае... А што рабіць простым, зусім простым людзям, тым, чый розум нагадвае цьмяны свяцільнік у параўнанні з сонечным ззяннем адораных богам. Адзінае і паміраючы верыць, што недарэмна пражыў сваё, што прыйшоў сюды, каб палепшыць у нечым жыцце i паслужыць хаця б гноем, зямлёй, глінай на якой узыдзе іншае насенне...

Можа, ад таго, што ў апошні час гэтыя думкі адольвалі яго усе болей i болей, i спыніўся ён каля паміраючага Алексы?

Адпалала лета з яго невыносна доўгімі спякотнымі днямі, з саратанам, які высмоктваў з зямлі жыццёвыя сокі, насычаючы яе соллю горычы i бясплоддзя.

Алекса ўжо хадзіў, i сілы вярнуліся да яго настолькі, што ён мог ехаць у далёкае, доўгае падарожжа. Праўда, бок i рука ўсё яшчэ паджывалі, раны яшчэ балелі i левая рука амаль не рухалася — відаць, жылы i мышцы на ёй засталіся перакручанымі. Трохі дапамагаў масаж, які Нармурад рабіў сам, у душы кленучы сябе за тое, што не асмеліўся аперыраваць параненую руку i сшыць як след яе сасуды. Таму ён без стомы масіраваў пругкае маладое цела чужаземца i нават прымяніў адзін ca спосабаў, якім вучыў яго некалі самы стары жыхар кішлака, гаворачы, што паказаў людзям той спосаб сам Харут. Нармурад запальваў нучкі горнага палыну, якія заўсёды насіў з сабой, i прыпякаў хвораму кропкі, вядомыя тым, што ўздзеянне на ix ажыўляе жыццёвую сілу чалавека.

Штодзённа ён паіў яго таксама адварам родных траў цім яну, сатару, для чаго хадзіў сам збіраць ix, бо ведаў час i стаянне месяца, i замовы, з якімі бяруць траву.

Пакуль Алекса яшчэ ляжаў у забыцці, душа яго, ма быць, усё старалася вярнуцца на Полаччыну, таму што трызніў ён i бачыў перад сабою ў вогненнай чырвані не стэпы, не падзеі нядаўняга часу, а Полацак, княжыча Усяслава, першую сустрэчу з Бярозай у вясновым пушистым лесе, пад белымі, як снег, бярозамі.

Бачыў ён напоены салодкім ліпнёвым пахам пасад у Запалоцці, магутныя абаронныя валы ca светла-жоўтай зямлі, па якой залётнае насенне дрэў ці травы так ахвотна пускала карэнне. З поўначы вал умацоўвалі магутнымі каменнямі — у тутэйшай зямлі так многа магутных валуноў, нібы сапраўды некалі прынеслі ix на гэтую зямлю волаты, якія пасля перавяліся ці загінулі... А вось бацька, Таміла, сядзіць вечарам на калодзе, пляце-выплятае лапцейкі ды баіць:

«Колісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было, адна вада вакол мёртвая. Дый пасяродку гэтай вады камень адно стаяў, валун. Адзін раз пярун разыграўся ды давай пыляць стрэламі ў гэты камень... Ад яго стрэлаў выскачылі тры іскаркі — белая, жоўтая i чырвоная... I ад белай ад іскаркі пайшла расцішырыцца зямелька, дзе крывічы пасля ўрадзіліся...»

Ляжыць Алекса нерухомы, а душа яго блукае недзе між зямлёю i небам, i сустракае яна першага крывіча — Бая, а з ім сын яго Белаполь — той самы, якому пасля смерці бацькі нічога не дасталося ў спадчыну, таму пусціў ён у свет дзвюх птушак, каб абляцелі яны за дзень зямлю — колькі яму застанецца?

Ходзіць Бай па сцяне — Ці кране, ці не?
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)