Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
- Автор: Івашчанка Анатоль
- Год: 2008
- Язык: белорусский
- Год: БНТУ
- ISBN: 978-985-525-021-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:
Я доўга, не ведаючы, хто гэта стукае, не адчыняю, а калі адчыняю, бачу: стаіць за дзвярыма бацька з маленькімі ночвамі ў руках [104, с. 23].
Ізноў жа – нічога лішняга: няма апісання знешняга выгляду бацькі, пачуццяў лірычнага герояй, зрэшты, нейкага тлумачэння, чаму лірычны герой проста не можа спытаць, хто за дзвярыма. Бацька кажа: «Пакуль ты мне адчыняў, я схадзіў пад царкву і ўзяў вось гэтыя ночвы, каб і м і стукаць у дзверы. / Ці помніш ты гэтыя ночвы: ты ў іх купаўся, калі быў малым...» [104, с. 29].
Невытлумачальна, чаму бацька хадзіў па ночвы «пад царкву», але відавочна, што «дзверы», у якія грукаецца бацька тымі (свянцонымі?) ночвамі выступаюць метафарай падсвядомага, з якога гэты вобраз з’явіўся. На гэта ўказвае і далейшая (заключная) страфа, дзе «дзверы» ўжытыя наўпрост у алегарычным сэнсе: «Я гляджу на маленькія ночвы і, нібы ўва мне адчыняюцца нейкія дзверы, у іх пазнаю, што і помніць не помню, што згадваць не згадаю і што не мае ні вобразу, ні наймення, а мае мяне самога, – / с в а ё» [104, с. 29].
Праз вобразам маленькіх ночваў, сімвал маленства, цвердзіцца пра тое, што на шляху да свайго сапраўднага сутва трэба ісці не толькі «наперад», але і «назад», да сваіх каранёў, углыб сябе. А карані Разанава, звышэрудаванага, начытанага, авалодаўшага некалькімі славянскімі, літоўскай, нямецкай мовамі, – растуць з вёскі Сялец, ад бацькі, «вясковага анучніка», гэтых кранальных маленькіх ночваў, і нават – з «дрыгвянога бязмежжа», якое трэба было агораць на шляху да гэтых высокіх узораў інтэлектуальнай паэзіі.
Акрамя паўтаральных тэмаў, у версэтах Разанава існуюць і персанажы, што пераходзяць з тэксту ў тэкст. Так, вельмі адметны вобраз бацькі сустракаем, апроч разгледжанага, у версэтах «Змеі», «Нож з драўлянымі тронкамі», «Бацькавы рэчы». У «Змеях» і «Тыгры» прысутнічае і вобраз Тэклі, што ўпершыню ўзнік у «Паэме сланечніка». Шырока ўводзіць паэт у тэкст і іншыя асабовыя імёны – як правіла, гэта імёны ці мянушкі яго былых аднавяскоўцаў, сяброў дзяцінства. Яны могуць складаць нават загаловак версэта («Гаворка Саша», «Іван Гуговіч», «Сяргей Цыган», «Ляснік Амелька»). Адзін з першых выпадкаў увядзення такога «народнага» імя ў твор меў месца ў паэме «Было балота» (экскаватаршчык Абравец).
Наогул загаловак грае ў версэце адмысловую ролю. На яго значнасць указвае ўжо той факт, што з усяго творчага набытку А. Разанава (па нашых падліках – болей за дзвесце «адзінак») не набярэцца і дзесятка версэтаў, якія не маюць назвы. Часта яна складаецца з аднаго слова – аб’екта, ключавога вобраза, вакол якога будуецца тэкст, і адразу ўводзіць у пэўнае тэматычнае кола («Зброя», «Апора», «Шыльдачкі», «Камяні», «Змеі», «Дрэвы», «Госці», «Рэчы», «Заваёўнікі» і інш.). У некаторых ранніх версэтах сустракаецца прыслоўная назва. Так, у невялікім па памеры творы «Дарэшты» (1980) – адным з першых версэтаў Разанава – назва засяроджвае ўвагу на ключавым слове, якім гэты твор заканчваецца, і ўсё лагічнае развіццё версэта выбудоўваецца да гэтага слова-выніка. У іншым творы, «Навобмацак» (1981), наадварот, ключавое слова стаіць напачатку, і ад яго як бы «адштурхоўваецца» тэкст. У «Дарэшты» ж рух паэтавай думкі – рушанне да загадзя вызначанага пункту.
Прыслоўныя назвы сустракаем не толькі ў першых версэтавых спробах паэта. Твор «Адгэтуль» (1986) – цікавы прыклад версэта, дзе ключавое слова хаця і стаіць у канцы, але сэнсава яно не завяршае, а хутчэй вяртае да пачатку аповед. Паэт увесьчасна вынаходзіць новыя прыёмы, спрабуе здзіўляць, абнечаканьваць чытача. У апошніх дзвюх строфах заключана паведамленне, якое можна інтэрпрэтаваць, як свайго роду паэтычнае крэда А. Разанава сярэдзіны 1980-х: «Але не магу я вярнуцца туды, дзе ўжо быў, – проці сваіх слядоў, / і не магу затрымацца тут, дзе знаходжуся сёння. / Мая прастора – мяжа. / Мой час – вастрыё. / Мой шлях – шлях агню: адгэтуль» [99, 51]. У пазнейшых версэтах можна канстатаваць з’яўленне ў назвах займеннікаў: неазначальных («Нешта» (1997), «Нехта» (1999)) і азначальнага («Кожны» (2005)).
Бывае,штодляназвырозныхтвораўрознагачасупаэтскарыстоўвае адно і тое слова, ставячы парадкавы нумар. Так сталася з версэтамі «Рэчы» і «Заваёўнікі», якія ўпершыню з’явіліся ў кнізе «Вастрыё стралы» і з цягам часу аформіліся ў паэтычныя цыклы. У кнізе «Лясная дарога» гэтыя творы сабраныя разам у адпаведныя нізкі з указаннем гадоў стварэння (цыкл «Заваёўнікі» ў поўным аб’ёме ўпершыню быў надрукаваны ў першым нумары часопісу «Arche» за 2002 год). «Рэчы» і «Заваёўнікі» – самы пераканаўчы прыклад статычнасці жанравых межаў версэта, іх герметызма. Так, першы версэт цыклу «Заваёўнікі» датуецца 1982 г., «Рэчы» 1983 г., а апошнія (у абодвух выпадках) – 2001 г. Пры гэтым, стварэнне працягаў цыклаў адбывалася спарадычна: напрыклад, прамежак паміж першым версэтам (кніга «Вастрыё стралы») і двума наступнымі («Паляванне ў райскай даліне») складае роўна дзесяць гадоў. Як кажа сам паэт, яны пісаліся «наплывамі і ўсё яшчэ застаюцца дарэшты не выказанымі» 10–А, с. 179] – таму не выключана, што чытача чакае працяг.