Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 156
Перейти на страницу:

Нарадзіцца ў такой сям і — гора, пракляцце, бо з'яўляюцца абмывальшчыкі трупаў толькі тады, калі ў сям'і гора. А пераносячы вакол сябе столькі смерцяў, ці не станеш у рэшце рэшт i сам памагатым смерці, яе страшнай світы?

Да такога доміка i павярнуў аднойчы стары Нармурад, каб схавацца ад назойлівага сонца ды цікаўных вачэй.

Шмат гадоў назад, праходзячы гэтай дарогай, ён пачуў крыкі ды плач. A калі хацеў завярнуць у домік, спынілі яго мясцовыя жыхары i растлумачылі, хто тут жыве. Даведаўся тады яшчэ нестары лекар i пра тое, што здарылася ў доміку — памірае жанчына, маладая маці, пакідае на свет пецярых дзетак. Прыгожая кабета i ціхая, заўсёды пакорлівая i набожная — але ж яна жонка абмывальшчыка, сама прыходзіць на пахаванні i носіць адзенне, што засталося ад мерцвякоў. Хто ж увойдзе ў такі дом? Вось i галосяць дзеці, i муж яе, i стары бацька. Шкада ix, ды толькі i прыезджаму лекару не след ісці ў такі дом, гаварылі людзі, хай смерць сама разбіраецца ca сваімі...

Паслухаў ён тады ўсё гэта i сабраўся ісці далей. Але якраз у той момант адна з дзяўчынак выскачыла з хаты i жаласліва заплакала, седзячы на парозе i абхапіўшы галаву рукамі. Дзяўчынка была ў дранай зялёнай кашульцы, яе коскі бездапаможна матляліся па худзенькіх плечыках... I лекар не вытрымаў. Ён увайшоў у дом i тры дні сядзеў ля хворай, поячы яе адварам аеру i бадзахру — проціатрутнага сродку. Сам рыхтаваў галіз — духмяную сумесь мускату i амбры, раствараў у цёплай вадзе, сам расціраў ёй рукі i ногі. I хворая ачуняла, устала, а ён пайшоў далей, у Бухару, куды раз у дзесяць — восем годоў рабіў доўгія i знясільваючыя пераходы, каб купіць новых лекаў i трапіць у дом да даўняга сябра маладосці, які перабраўся ў Бухару i лячыў прыдворнага музыканта i спевака, чые песні разносіліся па гарадах i кішлаках, як разносіцца слякотным летам нястрымнае вогнішча, коцячыся па сухой траве...

Але сябра маладосці не хацеў прызнаваць беднага табіба Нармурада, нібы сама яго прысутнасць была небяспечнай, нібы беднасць магла, як зараза, прыліпнуць да адзення i наноў ператварыць яго ў гаротніка, які нацёр сабе хрыбет, падлашчваючыся, дагаджаючы, выкручваючыся з усіх сіл. Не надта моцны ён быў лекар, але змог спадабацца музыканту Ісхаку, калі той быў маладым, нікому не вядомым. Ісхак не забываў таго, хто прыграваў яго калісьці. Вясёлы i дураслівы, ён не здагадваўся, што лекар Ахваз, няўдачнік, калісьці выгледзеў, вылічыў яго талент, яго бескарыслівасць i даверлівасць. Пры двары любілі гэтага музыканта, але той быў хваравіты i капрызлівы, лекару Ахвазу было з ім нялёгка, ды затое ён меў добрыя грошы. Можна было, маючы такога знаёмага, як Ахваз, трапіць у бібліятэку эміра, а там захоўваліся кнігі Арыстоцеля i нават рукапіс «Канона» самога Ібн-Сіны, які памёр зусім нядаўна i пахаваны ў Хамадане, а пасля перавезены ў Ісфахан. Стары лекар Нармурад з далёкага кішлака на самым канцы дзяржавы ніколі не змог бы нават здаля ўбачыць такі каштоўны рукапіс, i таму ён не шкадаваў ні сіл, ні часу, каб збіраць грошы на наездку ў Бухару i верыць, што дзверы Ахваза нарэшце расчыняцца. Ён сцвярджаў, што рэчы маюць дзіўную ўласцівасць — яны як бы ўбіраюць дух, дыханне свайго ўладара i могуць захоўваць яго надоўга. Ён верыў, што калі патрымае ў руках рукапіс Ібн-Сіны, то адчуе прасвятленне. Можа, тады ён адшукае, чым хварэе адзін з яго пацыентаў, чыю хваробу ён ніяк не мог разгадаць. Можа, стане лячыць лепей.

Вяртаючыся на той раз з Бухары, Нармурад зноў праходзіў міма глінянага дамка i ўспомніў пра жанчыну. Калі ж павярнуў свайго осліка на сцяжынку, што вяла да ix, насустрач яму выскачыў малады мужчына. Ён заступіў дарогу аслу i пачціва пакланіўся Нармураду:

— Дамула (настаўнік) ты зрабіў гэтаму дому ласку. Хворая Пацімат вярнулася да сямі. Нашто табе ізноў ехаць да адрачоных i праклятых Алахам? Лепей заедзь у мой дом, усе мы прымем цябе як родзіча.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)