Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 209
Перейти на страницу:

— Гэта праўда, Ганна, што вы можаце прачытаць за гадзіну пяцьсот старонак тэксту?

Голас Пятра Калыванава быў гэткі ж рэзкі, востры, як аблічча. Расейскі магнат нагадваў мне, як ні дзіўна, Скарамуша — драўляную ляльку з італьянскага вулічнага тэатра: нос і падбароддзе — як шчыпцы, чорныя вочы маленькія, але жудасна пранізлівыя, валасы зачасаныя назад — толькі стракатага раздвоенага каўпака не хапае. На экране тэлевізара магнат выглядаў больш мажным, прыемна паўнаватым, скрадвалася вуглаватая, небяспечная вастрыня. Вакол гэтага чалавека нешта адчувалася... Сказаць — «сіла» — неяк па-джэдаеўску... Сказаць «харызма» — па-газетнаму... Цяжка было ўявіць, што з ім можна спрачацца. Аднак ён нечакана шмат ведае пра мяне...

— Магу чытаць і хутка... Але насамрэч мне падабаецца цешыцца з тэксту. Калі тэкст, вядома, гэтага варты.

Мой адказ не быў надта ветлівы ад таго, што я страшэнна бянтэжылася.

— Вы валодаеце польскай і нямецкай,— працягваў гаспадар нібыта чытаў маё дасье.— І ў вас своеасаблівы талент следчага. Мне расказвалі, як вас пакінулі без нагляду на паўгадзінкі ў кабінеце судовага архіва, а пасля вы напісалі артыкул, цытуючы напамяць дзясяткі дакументаў з таго кабінета. Гаспадара якога, дарэчы, пасля гэтага звольнілі. Журналісты непераборлівыя ў сродках, га?

Калыванаў па-змоўніцку падміргнуў мне.

— У мяне было ўсяго дваццаць хвілінаў,— буркнула я.— А справа тычылася вывезеных з мясцовай царквы каштоўнасцяў, якія ў розныя эпохі па чарзе прыўлашчвала начальства. Я не люблю, калі бароняць чыноўных злодзеяў.

Калыванаў раптам шчыра засмяяўся, але ягоны смех падтрымаў толькі Віталь Янчын. Потым магнат пачаў свідраваць позіркам Юрася.

— Гэта вы адладзілі музычны куфэрак жонкі Саксаганава? Быў пару месяцаў у іх у гасцях, хваліліся... Мілая такая штучка. Лялечны тэатрык у мініяцюры. Складана было рамантаваць?

Юрась пасміхнуўся:

— «Складана!» Ды там ніводнай цэлай дэталі не засталося. Фігуркі рухаюцца на некалькіх ярусах, спектакль разыгрываюць, а дэталі медныя, усе рассыпаліся. Паўгода важдаўся.

— Добрая праца! — сур’ёзна пахваліў Калыванаў.— Саксаганскі за куфэрак дваццаць кавалкаў аддаў, і ніхто адладжваць не браўся. Нават у Швейцарыі. Я заўсёды казаў, што славянскія самародкі ўсіх замежных свяцілаў у лапці абуюць. Колькі талентаў хоць бы за гэтым сталом! — Калыванаў агледзеў прысутных.— Вось гэты паважаны чалавек, Зміцер Патапавіч — прафесар фізікі. А таксама знаўца любой найтонкай электронікі. Без дапамогі Зміцера Патапавіча гэты дом даўно б заняпаў....

Сівы старэча ў акулярах з круглымі і тоўстымі, нібы два ледзякі, лінзамі ветліва кіўнуў мне з другога канца стала.

— А той прыемны малады чалавек у белым пінжаку — спецыяліст, так бы мовіць, па мазгах,— працягваў гаспадар прадстаўляць гасцей. «Спецыяліст па мазгах», сапраўды вельмі прыемны бялявы хлопец, які сядзеў насупраць, прыветна памахаў рукой.

— Завіце мяне Макс.

— Ужо прабачце, пераняў я на Захадзе звычку ўвесь час карыстацца паслугамі псіхолага,— ветліва патлумачыў Калыванаў.— Справа Макса — папярэджваць канфлікты, выслухоўваць скаргі, сачыць за здароўем насельнікаў гэтага дому... Ну, Віталя Янчына ўсе ведаюць,— магнат павярнуўся да нашага былога выкладчыка, які сядзеў злева ад яго.— Арганізатар геніяльны...

Янчын трохі няшчыра ўсміхнуўся — вядома, я таксама б пакрыўдзілася: ані слова пра творчыя здольнасці.

— А таленты гэтых маладых людзей я нікому не раіў бы выпрабоўваць на справе.— Калыванаў паказаў на ахоўнікаў, што выстраіліся ля сцяны ганаровай вартай, нібыта хваліўся чарговай калекцыяй.

Магнат пачакаў, пакуль афіцыянт (ці як ён там у панскіх дамах называецца, можа, як пры каралеўскім двары, падчашы?) разалье па келіхах напоі, і падняў свой келіх уверх.

— За вашыя поспехі! Заўтра раніцой — зноў да гадзіннікаў, сябры. Прымусьце іх загаварыць. У вас для гэтага ёсць усё — талент, час, грошы... Прафесар распавёў мне, што ўзніклі складанасці з рамонтам, нейкія там старажытныя сакрэты, але я веру, што вы справіцеся. На саракавінах па маім сябры гадзіннікі мусяць працаваць дакладна так, як у пятнаццатым стагоддзі! Дакладна так!

Здаецца, нічога дзіўнага не было сказана. Толькі я заўважыла, як прафесар скрывіў вусны — з’едліва так, нядобра скрывіў. І мне стала зноў трывожна. Я зірнула на Юрася і сустрэла ягоны спакойны пагляд. Чаму я ўсхадзілася? Даюць добрую працу — рабі. Што я, пра тыя гадзіннікі не напішу, пра вежу? А пра Аркадзя, беднага, дык проста грэх не напісаць. Але пастукванні посуду аб металёвы стол не спрыялі майму спакою, а хутчэй нагадвалі непрыемнае — напрыклад, як зубны ўрач перабірае ў маленькай бліскучай місачцы інструменты. Мне чамусьці падумалася, што свае дзве тысячы мне давядзецца адпрацаваць напоўніцу.

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)