Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 209
Перейти на страницу:

Юрась моўчкі сеў у машыну. У яго быў такі твар, што ў мяне скаланулася сэрца. Як ён яе кахае... А чаму не? Хворых і няшчасных, ад каго адны клопаты, часам кахаюць куды глыбей і адданей, чым здаровых ды ўдалых.

Кіроўца ўсё гэтак жа моўчкі зняў навушнікі і завёў машыну. Я так і не зразумела, чуў нашы размовы гэты прылізаны хлопец, або не? Ідэальная прыслуга.

Калыванаўская сядзіба, як я і чакала, была абкружаная высозным бетонным плотам. Сосны палахліва спыніліся перад ім раўнюткім шэрагам. Можа, гэта рэшта «савецкага» выхавання, але да такіх платоў у мяне трывалая агіда... А калі бачу, як перада мной бязгучна раз’язджаюцца жалезныя вароты, ахоплівае дурны дзікі страх — нібыта штурхаюць у турэмную камеру...

Восеньскі дзень кароткі, яго твар ужо цямнеў ад стомы. Але пейзаж за жалезнымі варотамі быў падсвечаны нізкімі — нібыта для гномаў — круглымі ліхтарамі, і бачыўся выразна і адначасова прывідна. Рэшткі старой брамы... Дзве мармуровыя багіні па абодва бакі дарогі вартуюць прысаду; адна трымае ў руцэ аліўкавую галінку, другая — меч. Але час адняў у велічных каменных постацяў антычны бляск. У адной багіні не хапала рукі, у другой адбіты нос... Здавалася, што па гэтых абшарпаных, патрэсканых статуях абавязкова поўзаюць смаўжы...

Я не магла пазнаць, што за дрэвы сашчапілі ў прыцемку над дарогай свае пазбаўленыя лісця густыя галіны — нібыта ведзьміныя валасы, выпрастаныя ветрам і залітыя святлом поўні. Але гэтым волатам, відаць, была не адна сотня гадоў. Фары машыны высвечвалі каржакаватыя сівыя ствалы. Мы ехалі зусім павольна, і мяне ўразіла цішыня вакол... Нішто сабе маёнтак! Раптам паказаўся яшчэ шэраг статуй. На п’едэсталах узвышаліся постаці, падобныя да рымскіх імператараў. Гэтыя скульптуры яшчэ больш пацярпелі ад часу. На некаторых пастаментах засталіся толькі ногі невядомых герояў... Дарога вільнула ўбок, і я нарэшце ўбачыла рэзідэнцыю пана Калыванава. Не падобна да жытла алігарха. Двухпавярховы дом з чатырма калонамі, з вострым дахам і вежамі па кутах. Зусім не цацачная падробка, на якія я нагледзелася. Гэты будынак паглядаў на нас нібыта з-пад старасвецкага капелюха — гэткі састарэлы, але ўсё яшчэ ганарысты шляхцюк...

— Людвісарава,— шапнуў мне Юрась.

Вось яно што... Маёнтак славутых магнатаў... А я лічыла, што ён зруйнаваны. Праўда, непадалёк у прыцемку бялелі самотныя калоны, нібыта разгубленыя тым, што больш не трэба падтрымліваць цяжар даху... Відаць, новыя гаспадары аднавілі толькі частку палаца.

Але ўнутры дома нічога не нагадвала пра старасвеччыну. Пунсовыя дываны, белыя сцены, а на іх — яркія і стракатыя, нібыта спадніцы аперэтачнай Сільвы, пастэлі ў металёвых рамках. Ды яшчэ мёртвае зыркае святло лямпачак, падобных да вачэй робата.

— Ну, вось і дома! — Віталь Янчын шырока разводзіў рукамі, нібыта ўсё бачанае належала яму. Двое мужчынаў у аднолькавых швэдарах колеру кавы з малаком і з аднолькавымі квадратнымі сківіцамі і пляскатымі баксёрскімі насамі ветліва ўсміхаліся. Той, што быў вышэй, з кароткімі рудымі валасамі, паказаў рукой налева.

— Вось па тым калідоры вашыя пакоі. Вячэра а восьмай, гаспадар абяцаў прыехаць, так што пазнаёміцеся.

Голас яго нагадваў трамбон, на якім звар’яцелы музыка спрабаваў сыграць партыю флейты. Такім голасам добра крычаць: «Выходзіць па аднаму! Рукі за галаву!» Другі мужчына, каржакаваты і чарнявы, гэтак жа ветліва дадаў:

— Уладкоўвайцеся, і што трэба для працы — адразу нам кажыце. Дамовіліся? Я — Анатоль. А гэта — Ігар.

У пакоі меліся кандыцыянер і камп’ютар. Але мне было так трывожна, што замест таго, каб раскласці прывезеныя рэчы, падпарадкаваць сабе чужую прастору, я проста села на канапу, пакрытую белай атласнай коўдрай, і так і праседзела амаль гадзіну, перабіраючы ў думках падзеі апошняга часу, нібыта пацеркі з чорных перлінаў... І я амаль жадала, каб нітка, што звязвала іх, парвалася, і нешта назаўсёды згубілася ў бездані забыцця. Але нітка часу рвецца толькі разам з жыццём.

Другі паверх выглядаў зусім іначай, чым першы. Відаць, наверсе былі панскія пакоі, а ўнізе — для «абслугі». У панскіх стаяла антыкварная мэбля, на сценах — дываны, на іх — зброя... А ў сталовай — абедзенны стол з матавага цёмнага металу, і нават без абруса. Адны сурвэткі, звязаныя з тонкіх ільняных нітак. У металёвай паверхні люстраваліся лямпачкі, і здавалася, што посуд зараз паплыве. А на мне замест вячэрняй сукенкі — стары швэдар... Добра, што і Юрась выглядае гэткім жа «бедным сваяком». Затое, у адрозненне ад мяне, пра гэта зусім не думае.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)