Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 209
Перейти на страницу:

— Ну, гэта казкі...— пракаментаваў Юрась.

— Прафесар, аднак, не зазлаваў, толькі ўсмешка зрабілася пагардлівай.

— Запэўніваю вас, што гэта абсалютна магчыма. Я бачу ў гэтых механізмах мноства прыстасаванняў для рэгуляцыі вышыні гука, утварэння рознага віду вібрацыяў. Гэта ўсё роўна як аркестр з невядомых нам інструментаў. Вялікія спевакі маглі голасам шклянку разбіць... Шаляпін, Каруза... Вось такая наша задача — каб гадзіннікі і сёння маглі разбіваць шкло.

Янчын шумна ўзрадваўся.

— І праўда, якая рэклама! Турысты валам папруць, каб паглядзець на такі фокус!

— А дапаможа нам спадар Юрась, які адладзіць старажытныя механізмы, і шаноўная Ганна,— бялявы псіхіятр адвесіў мне галантны паклон.— За гэтыя дні мне ўдалося здабыць тое-сёе па гісторыі Старавежска і асобе Бернацоні. Ды яшчэ Лілія Пятроўна перадала дакументы і кнігі, якія збіраў яе муж. Мы папросім вас, Ганна, як мага хутчэй прагледзець паперы і вылучыць усё, што тычыцца незвычайных падзей у Старавежску і вакол гадзіннікаў. І — пачынайце пісаць свой тэкст. Ігар праводзіць вас у кабінет.

Чарнявы ахоўнік ветліва паказаў на дзверы ў другім канцы майстэрні. На парозе я азірнулася. Юрась стаяў на каленях перад гадзіннікам з драўляным грыфонам, разглядаючы яго нутро... Я ўспомніла, як былы муж не так даўно стаяў на каленях перада мной...

Пакой, які мусіў часова стацца маім кабінетам, быў шыкоўны. Камп’ютар з выхадам у сусветнае сеціва, паліцы, застаўленыя энцыклапедыямі і даведачнай літаратурай на любы густ, на стале — таксама папяровая гара. Што значыць — вялікія грошы! Пры адным паглядзе на стос ксеракопіяў і рукапісаў у мяне затахкала сэрца, нібыта я дагнала сарваны ветрам капялюш. Людвісараўскі летапіс у польскім перакладзе! Арыгінал ужо два стагоддзі лічыўся зніклым, і нават ягоны пераклад, зроблены напрыканцы 18 стагоддзя варшаўскім археографам, які жадаў, каб каштоўны гістарычны дакумент належаў выключна польскай гісторыі, быў рэдкасцю. Прынамсі, старавежскія краязнаўцы расказвалі мне пра кнігу, дзе напісана пра іхні горад шмат цудаў, як пра міф.

Пра Старавежск у летапісе сапраўды згадвалася часта. Праўда, складаўся гэты летапіс ужо ў 16 стагоддзі, і тое, што было раней, перадавалася па чутках. Першая згадка тычылася таго, што ў 1423 годзе на горад абрынулася «Божая кара», і палова месцічаў вымерла ад пошасці. Я ўспомніла гравюру, што вісела ў мяне дома. Што ж, у гэты час падобнае адбывалася па ўсёй Еўропе... Старавежск так і не акрыяў пасля бяды. Хаця перад Вялікай Пошасцю супернічаў з самымі магутнымі гарадамі свету і фактычна ўяўляў з сябе дзяржаву ў дзяржаве — быў час, калі кроілася карта кантыненту, больш магутныя ўладары падміналі пад сябе маленькія вольныя княствы, і наадварот, князі, якія адчулі моц, аддзяляліся ад сюзерэнаў, утвараліся ліліпуцкія каралеўствы і новыя імперыі... Шанец даваўся кожнаму.

Старавежск гістарычна, відаць, быў асуджаны стаць часткай вялікай дзяржавы. Але ж месцічы, якія жылі ў багатым вольным горадзе, напэўна, пра гэта не ведалі, і наўрад паверылі б, каб хто пачаў ім тлумачыць. Цікава, што вольнасць і моц Старавежска палягалі не на ганарлівасці ўдзельнага князя, які бярэцца «ў рожкі» з больш магутнымі. Горад уяўляў з сябе нешта падобнае да арыстакратычнай рэспублікі — самая плённая для гандлёвага места ўлада. Але з сярэдзіны 15 стагоддзя пачаў пераходзіць з рук у рукі ўлюбёнцаў Вялікага князя. Ну а ў Рэчы Паспалітай, а пасля — Расейскай імперыі гісторыкі амаль перастаюць згадваць пра заняпалае мястэчка і ягоную былую славу.

Знайшлася і легенда пра ратушу.

Прыйшла ў горад Смерць. А каб ніхто яе не пазнаў, прыняла аблічча прыгожай дзяўчыны з валасамі, як золата. І ўсе, хто бачыў яе, беглі за ёй «няістава» і паміралі, і вялікі «лупеж», здабычу залатавалосая смерць сабрала ў Старавежску. І толькі апоўначы заходзіла яна адпачыць у вежу. Роўна на адну хвіліну, пакуль б’е звон на царкоўнай званіцы. Тады паставілі ў вежу дванаццаць «дзыгароў», гадзіннікаў, якія маглі гучаць, як царкоўны звон. І, як толькі смерць у чарговы раз зайшла на адпачынак, «з апостальскім блаславеннем» пачалі яны званіць адзін за другім, і са смерцю «шаленства вялікае ўчынілася», і не ведала яна, калі праміне апоўнач, і не магла выйсці, пакуль гадзіннікі б’юць. Уваход у вежу з малітваю і асвячэннем замуравалі.

1 ... 51 52 53 54 55 56 57 58 59 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)