Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 72
Перейти на страницу:

Вобраз горада, якога «няма на зямлі», узнікае ўжо ў дэбютным паэтычным зборніку А. Разанава (верш «Тамаза Кампанела»). У «Вастрыі стралы» ж гэты вобраз пераасэнсоўваецца, становячыся канцэптуальнай метафарай нароўні з ідэяй стралы і палёту. Гаворачы «канцэптуальная метафара», мы разумеем ідэю гэткага віртуальнага (ідэальнага) горада (горад-утопію, горад-дэкарацыю), якая праходзіць праз розныя тэксты паэта. Так, месцам дзеяння шэрагу версэтаў становіцца такі ўяўны горад, які нават і не заўсёды пазначаецца-называецца ў тэксце. «Вандроўны горад» (1985) – твор, дзе найбольш выразна выяўлена гэтая ідэя.

Тут ізноў важным з’яўляецца месца дзеяння – «Вялікае Поле», за якім «бурштынава-жоўтай светлынёю зорыцца небасхіл…» [99, c. 29]. Як бачым, гэтае азначэнне мае пазітыўную маркіраванасць, адсылаючы да рамантычна-імпрэсіяністычнага творчага пачатку. Фабульны план празрысты: лірычны герой глядзіць у хмарнае неба («на адзіна празрысты шматок сярод хмурнай сінечы») і ўяўляе: «Там, быццам мачты дзівоснага карабля, акрэсліліся званіцы, спічастыя дахі, вежы, акрэсліўся горад – / які я шукаю па ўсёй зямлі, / горад, што выплыў з людской надзеі…» [99, c. 29]. Гэтая алегорыя яўна шырэйшая за проста пошук горада. У кантэксце ранейшай і далейшай творчасці паэта яна ўспрымаецца як працяг духоўных пошукаў, прагі ўнутранага ўдасканалення. Навідавоку і далейшы скразны матыў пашырэння свядомасці, выяўлены ў рытарычных пытаннях («Хіба ўвесь шлях чалавека абмежаваўся зямлёй?!. / Хіба ўвесь сэнс чалавека замкнуўся наўколлем?!.»).

Апошняя страфа твора нагадвае заканчэнне верша «Тамаза Кампанела» (праўда, ужо без публіцызму і сацыяльнага падтэксту): «А за Вялікім Полем ззяе бурштынава-жоўтая светлыня і, быццам кагосьці чакае, узвышаецца горад – / горад, якога няма на зямлі, / горад, які вандруе» [99, c. 29]. Такім чынам, да часава-прасторавых характарыстык версэтаў А. Разанава варта дадаць і такі момант, як апісанне няўлоўнага (птушкі-вобразы, якія не ловяцца; горад, які вандруе; птах і інш.).

Тэма ўнутранага двубою набывае новае выяўленне ў версэце з далейшай кнігі «Паляванне ў райскай даліне» – «На нямецкай дарозе» (1992). Трымаючыся прынцыпаў аналізу, што прымяняліся вышэй, спярша адзначым месца дзеяння версэта, якое вызначаецца ўжо ў назве твора. Першая страфа ўводзіць адразу і месца, і двух персанажаў твора: «Там, дзе адна дарога ўпадае ў другую, да мяне падбягае, аднекуль узяўшыся, нізкі, з кутасікамі ў вушах, настойлівы звер» [99, c. 22].

Пакуль усё адпавядае ранейшай сістэме вобразаў: ёсць той, хто ідзе і ёсць перашкода на ягоным шляху. Як адзначалася вышэй, усе вобразныя складнікі тэксту варта разглядаць алегарычна. У дадзеным выпадку дарога сімвалізуе шлях да пэўнай духоўнай звышмэты («прасвятлення»), звер – цялеснае, што перашкаджае духоўнаму цалкам завалодаць сітуацыяй. Далей пачынаюцца разыходжанні. Калі ў ранейшых творах перашкода адначасна была і стымулам для руху («Птах») альбо яго часткай, небходнай умовай («Палёт»), то ў «На нямецкай дарозе» яна ёсць той сілай, што нібыта цягне назад. Каб задобрыць звера, лірычнаму герою даводзіцца кідаць зверу ежу з сваёй торбы: «Звер глытае мае пачастункі і, калі яны канчаюцца неўзабаве, падступаецца да мяне бліжэй – нібыта я даставаў іх з самога сябе і сам я таксама – сала, мяса і каўбаса» [99, c. 29]. Магчыма, аддаванне зверу пэўных рэчаў сімвалізуе ўсё тое ж адсячэнне матэрыяльных прыхільнасцей, неабходнае для шляху. Атрымліваецца, што перашкода ізноў спрыяе?

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)