Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 156
Перейти на страницу:

...Ноч кідалася на Алексу гарачай разяўленай пашчай вялікага паласатага звера з магутнай шыяй i шоўкавай поўсцю, якога яны некалі бачылі ў пустыні, ахінала яго полымем вогнішча, якое раздзьмуваў бясконцы мёртвы вецер, што ўжо аднёс у невядомую, чорную бездань твары Нігмата, Бярозы, Юсуфа, дні i ночы, спапялёныя пустыняй, сінюю плынь Дзвіны... Алекса ведаў — вецер, што наслаў на яго морак, хоча, каб ён стаў чорнай жменькай попелу, якую так лёгка рассыпаць над цвёрдай сухой зямлёй... I ён не жахаўся, не рваўся прэч — ён падстаўляў сваё цела злой, гарачай сіле д'ябальскага вогнішча, цьмяна прагнучы забыцця i збавення...

У тое імгненне, калі i сапраўды падхапіла яго i нанесла цёмная прорва вялізнага шляху, у самым канцы якога — ён чамусьці ведаў гэта — чакае лёгкасць i свабода, нешта халоднае абрынулася на яго гаючае, зямное. Але ён ірваўся туды, па шляху небыцця, i сіла, якая пацягнула яго назад, была такой пакутлівай i непатрэбнай, што ён застагнаў i забіўся, імкнучыся ўцячы — туды, дзе збавенне! Але нехта тармасіў яго, крычаў на вуха незразумелыя словы — i Алекса расплюшчыў вочы.

Святло асляпіла яго, ударыла, ён паспеў толькі выхапіць зрокам сівабароды твар, незнаёмыя дапытлівыя вочы, слаба забіўся ў бездапаможным плачы:

— Пакіньце мяне, мне было так добра! Што вам трэба? Што каму на гэтай зямлі ад мяне трэба? Я нікому не вінны, нікому, чуеце?

Здавалася — ён крычыць тыя словы на ўвесь свет.

А той, хто стаяў над ім, бачыў толькі, як тузаецца бездапаможнае цела i слаба, нібы з-пад зямлі, шэпча незразумелыя словы малады, страшэнна схуднелы, з тварам белым, як рысавая мука, чужаземец, заліты крывёю i запэцканы глінай.

Вопытным вокам стары чалавек бачыў, што жыцця ў тым схуднелым целе засталося зусім нямнога, але твар чужаземца спадабаўся яму на ім быў выразны адбітак накуты i адрачонасці, i нечым нагадваў ён прарока Ісу, якога стары бачыў аднойчы на старадаўняй фрэсцы ў разбураным храме, куды звычайна не заглядала вока мусульманіна, a толькі, відаць, начавалі джыны. Ён шмат змагаўся са смерцю, стары лекар з далёкай горнай мясцовасці, але бадай што ніколі не шкадаваў кагосьці так, як юнака чужаземца, што ляжаў перад ім, упарта спрабуючы перацягнуць вагі жыцця i выйсці з гэтага свету. А што хлопцу не хочацца жыць, лекар адчуў гэтак жа беспамылкова, як i тое, што, калі ён праедзе міма на сваім маленькім осліку, душа чужаземца яшчэ паспее ўбачыць яго з вышыні, імкнучыся да ўсявышняга.

— Паслухай, Сатар,— звярнуўся ён да асла, што мірна шчыпаў калючкі, пакуль гаспадар думаў.— Ты, канешне, нас двух не вытрымаеш. Але ці зможаш ты перажыць на сваёй спіне кагосьці, апроч мяне? Бачыш, ён нягеглы i непрытомны. Давай, дружа, зробім добрую справу i, хаця гэты хлопец, хутчэй за ўсё, хрысціянін, а мы з табой прававерныя мусульмане, дапаможам яму канчаткова перасяліцца назад, у гэты свет. Ён даволі прывабны, ці не так?

I з цяжкасцю, вохкаючы i натужваючыся, падняў непрытомнае цела, перакінуў яго на осліка, уліў у рот незнаёмца некалькі кропель вадкасці.

— Зараз лячыць яго мы не будзем — вось-вось расчыняцца вароты Бухары, i ад людзей нават тут ужо не прадыхнуць. Сонца ж таксама вось-вось узыдзе — i раптам нехта стане шукаць малайца? Ясна ж, што не з радасці ён ляжыць тут, абрабаваны ледзь не да ніткі.

— А што,— спыніўся ён раптам,— што, калі мяне ж i абвінавацяць у ягонай смерці? У рабаванні? Бухарскі суддзя не стане надта слухаць прыезджага. Але ж што рабіць, Сатар?

Асёл роўна пайшоў па дарозе.

— А што, Сатар,— зноў запытаўся ў яго стары,— што, калі мы падабралі з табой злодзея, якога ашукаў другі злодзей? Ты матляеш галавою, гаворыш мне: «Не!» Але з чаго ты ўзяў, што ён не злодзей? Мы пражылі з табою доўгае жыццё i ведаем, што анёльскае аблічча бывав часам у такога нягодніка, чыя душа чарней за калодзеж Бархут, куды трапляюць пасля смерці няверныя. Але душы гэтага чужаземца, як i нам з табой, усе роўна жыць у гэтым калодзежы. Так ці не, Сатар?

Чырвонае, як вогненны цюльпан, узыходзіла сонца, i ўсё часцей трапляліся на шляху то нешыя, то конныя людзі, якія імкнуліся ў Бухару — хто шукаць справядлівасці, хто рвучыся да рамяства, а хто i ўцякаючы ад непасільнай працы на полі, марачы аб лёгкім i сытым кавалку нахлебніка, таму што ў багатай Бухары ўсім знаходзілася месца, абы пашчасціла чалавеку знайсці сабе апекуна, да якога можна прыстаць i жыць, няхай i зносячы яго прыхамаці i капрызы. A калі не пашанцуе — што ж, можна пайсці ў смецяры, альбо баншчыкі, альбо цырульнікі. Шмат ёсць у горадзе заняткаў. Праўда, каб стаць майстрам па разьбе, альбо вышывальшчыкам, альбо ганчаром, або гарбаром, трэба прайсці шматгадовае вучнёўства ў майстроў, якія раўніва сочаць за тым, каб у ix цэхі не надта траплялі староннія. А ёсць заняткі, якія толькі пераходзяць ад бацькі да сына альбо родзіча; абвеяныя яны ганьбаю i нянавісцю. Гэта — каты ды абмывальшчыкі нябожчыкаў.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)