Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 156
Перейти на страницу:

Спераду пачуліся галасы, нявольнік ледзь паспеў тузануць за рукаў Алексу, i яны паваліліся проста ў зараснікі тутаўніку, які рос ля арыка, што весела струменіўся ўздоўж вуліцы. Гэта ішла гарадская варта, i малады воін у скураным нагрудніку нёс у абедзвюх руках гліняныя свяцільнікі, вялікія, як дубіны. Астатнія ішлі i весела рагаталі, штурхаючы адзін аднаго ў бакі. Похвы, адкуль выглядалі рукаяці мячоў, матляліся на паясах, Алекса зайздросна глядзеў на зброю.

Вартаўнікі прайшлі міма, нявольнік падняўся, спыніўся, спрабуючы разгледзець руку, запэцканую крывёй Алексы. З ягонага акрываўленага пляча лілася кроў, намачыўшы спадарожніку руку. Той хвіліну раздумваў, пасля рашуча падцягнуў хлопца да арыка i стаў у цемнаце абмываць яго. Зняў з сябе паясную хустку-белбог, туга перавязаў плячо, пасля, трохі павагаўшыся, зняў цёмны плашч, застаўшыся ў кашулі i шараварах. Алекса ціха сказаў «дзякуй», хаця ва ўсіх рухах нявольніка адчувалася не душэўная заклапочанасць, а хутчэй пачуццё абавязку. Здавалася, нявольніку не церпіцца хутчэй як-небудзь адасобіцца ад Алексы, але зрабіць гэта ён мог, відаць, толькі выйшаўшы за межы горада або вывеўшы туды нядаўняга палонніка.

Ля вялікіх варотаў, што былі зачыненыя на тоўстую, у чалавечую руку засаўку, самотна сядзелі два стражнікі з пікамі наперавес.

Быў той час, калі асабліва хіліць да сну, i з вежы, куды вяла тонкая металічная дзверка, чуўся магутны храп — астатнія стражнікі, відаць, моцна спалі.

Убачыўшы постаці двух мужчын, стражнікі ўсталі, адзін з ix хрыпла прагаварыў:

— Хто i па якой справе?

Чарнаскуры нявольнік шагінуў Алексу:

— Трымайся за мной, каб святло не падала на цябе!

Ён упэўнена пайшоў да варты, дастаючы мяшэчак з манетамі, і, працягваючы горстку фельсаў старэйшаму з вартаўнікоў, ціха прашаптаў:

— Купец Абдурахманбек хоча прадаць гэтага нявольніка ў другі горад, але каб таго не ведала любімая жонка Бадзія, бо гэты юнак вырас на яе радзіме, i яна шкадуе яго. Таму мы робім гэта тайна. Я — раб купца. Вось таўро Абдурахманбека,— ён адхінуў адзенне, каб можна было разгледзець запаяны на яго шыі ашыйнік з метай купца, i вартаўнікі нахіліліся, каб разгледзець таўро.— А вось гэта вам,— ён усунуў грошы ў руку аднаго і, ціха звякнуўшы манетамі ў мяшэчку, даў такую ж жменю другому.

— Можа, трэба было б сказаць памочніку валі ён якраз тут,— прамармытаў адзін з мужчын, густа, ледзь не да самых вачэй аброслы барадой, — мы ж, як табе вядома не маем права нікога выпускаць з горада да ўсходу сонца!

— Ну што ж, клічце памочніка валі,— спакойна сказаў нявольнік,— але ж тады вам давядзецца дзяліць усе фельсы паміж стражнікамі. Я i так даў вам нямала. А чым меней людзей ведае пра нешта, тым большай будзе пячатка маўчання на вуснах астатніх.

Вартаўнікі задумаліся, нарэшце, апасліва паглядзеўшы ў бок вежы, адкуль па-ранейшаму раздаваўся магутны храп, адзін з ix прагаварыў:

— Ідзіце, толькі няхай i вам замкне Алах вусны на сто замкоў!

Удвух яны паспешліва адсунулі магутную засаўку, i нявольнік, непрыкметна прыкрываючы сабой Алексу, каб не было відаць ран, выслізнуў разам з ім за вароты, у цемру, што пахла маладой травой, цвітучым міндалём i гаркотай начнога вогнішча, якое гарэла i трапятала на гарызонце, як чырвоная хустка.

Больш нічога не было відаць вакол. Цемра прыняла ix i гатова была растварыць у сваіх неаглядных прасторах. А можа, так толькі падалося Алексу? Ноч тут кароткая, а бязлітасны дзень пакажа, што занадта цесныя для ўцекача гэтыя прасторы з ix старанна абробленымі i агромністай працай узнятымі палеткамі. I куды, у якія вароты вялікай Бухары яны выйшлі?

Ён адчуў, што кроў зноў намачыла павязкі. Слабасць усё болей авалодвала ім, слабасць i раўнадушша да ўсяго на свеце. Ногі спатыкаліся ў цёплым пыле, аднаго разу ён ледзь не паляцеў, зачапіўшыся аб камень. Ён ужо не ішоў, а валокся за нявольнікам, а той прыспешваў хаду, нібы i сам імкнуўся ўцячы прэч ад горада, яго сцярожкіх вежаў, нібы баяўся, што вось-вось раздасца крык i ix наноў вернуць да гаспадара.

Яны ішлі доўга. Але калі сышлі ўбок, Алекса зняможана апусціўся ля дарогі. Тады нявольнік вярнуўся. Хвіліну пастаяў над Алексам, а потым раптоўным рэзкім рухам сарваў з яго плашч, жорсткія, лоўкія рукі яго абшукалі спадарожніка, знайшлі на ім мяшэчак з грашыма, дадзены Бадзіёй. Нявольнік ірвануў мяшэчак, Алекса адказаў прыдушаным, звярыным стогнам болю i згубіў прытомнасць. Ён ужо не чуў, як нявольнік дзелавіта зняў з яго боты, падумаў імгненне, пасля піхнуў яго абыякавае да ўсяго цела з абочыны ў прыдарожную канаву i таропка пайшоў па дарозе наперад, раз-пораз з нецярпеннем кратаючы нявольніцкі абруч на шыі i любоўна гладзячы на баку два вышытыя мяшэчкі, дзе ледзь чутна звінелі серабро i медзь. Але яшчэ больш любоўна гладзіў ён скрутак пергаменту з адпушчальнай: яна рабіла яго вольным i за яе ён згадзіўся дапамагчы жонцы купца ў небяспечнай справе!

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)