Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 156
Перейти на страницу:

Чарнаскуры нявольнік, відаць, выдатна ведаў, што робіць: служанка не паспела вохнуць, як рот яе быў шчыльна забіты кляпам. Жанчына ў зялёным таксама не паспела крыкнуць: Нігмат пагражальна шапнуў колькі слоў, i яна застыла на месцы, павярнуўшыся да дувала.

Тое кароткае імгненне, калі Алекса набліжаўся да Бярозы, ён перажыў як у страшным сне: незнаемы твар з ненатуральнымі чорнымі брывамі, пад чырвонай пляскатай шапачкай, нема глядзеў на яго шырока раскрытымі вачыма, якія таксама падаліся яму чорнымі. Ён ужо стаяў, углядаючыся ў яе, як раптам твар гэты змяніўся, i знаёмыя, пасвятлелыя ўраз ад невыказнага здзіўлення вочы засвяціліся.

— Гэта... ты?!

Крык вырваўся з яе грудзей нечакана, i голас канчаткова вярнуў знаёмае аблічча: чорныя, намаляваныя да пераносіцы бровы, начорненыя вейкі ўжо не перашкаджалі яму. I ён сказаў проста, хаця крык таксама рваўся з яго грудзей:

— Гэта я. За табой.

Яна спачатку як бы не пачула: вочы прагна аббягалі ягоны твар, постаць, упіваліся ў яго вочы, a рукі міжволі цягнуліся наперад, i ён заўважыў, не гледзячы на яе далоні, што яны, як у тутэйшых жанчын, бура-карычняватыя, фарбаваныя нейкай расліннай фарбай, ад якой — ён таксама няўцямна заўважыў гэта i пасля аднавіў у памяці больш выразна — парыжэлі i яе бялявыя валасы, заплеценыя ў тонкія коскі, што струменіліся па аксамітавым кабаце.

— Няма часу,— коратка i хрыпла сказаў Нігмат.— Бяжым!

Яна перавяла вочы на Нігмата, пасля зноў на яго, Алёксу, i ён паўтарыў, нібы пераклаў:

— Я за табой. Бяжым. Дадому. Дадому!

Гады яна працяжна перапытала:

— Дадому?

— Ну так, дадому, у Полацак! Да маці! — ён гаварыў i бачыў, што вочы яе нібы цьмянелі, нешта прачыналася ў ix — не то здзіўленне, не то адчай.

Алекса схапіў яе за руку, пацягнуў за сабой, да агароджы, дзе вісела вяроўка, а чарнаскуры нявольнік ужо даўно абвязаў i, як нерухомую ляльку, паставіў да дувала тлустую служанку, вочы якой варочаліся, нібы ў злоўленага звера.

Але тут здранцвенне нібы пакінула Бярозу. Яна спынілася:

— Мансур!

Ён не зразумеў, i тады яна паўтарыла гучна, a Нігмат адразу запытаўся:

— Сын?

Яна кіўнула галавой, i ў кароткае імгненне Алекса чамусьці адзначыў, што яна i Нігмат лепей разумеюць адзін аднаго.

Яна спынілася, вырвала руку, вочы яе пашырыліся, заіскрыліся гневам.

— Не! Мой дом тут!

— Тут? Твой дом? — ашаломлена перапытаў Алекса.— Што ты гаворыш? Тут?!

Ён з горыччу матлянуў галавой вакол. Які злы дух зачараваў яе, што яна кажа?! Але жанчына авалодала сабою i, хаця рукі яе дробна дрыжалі, адказала яму гэтак жа гнеўна:

— Ён любіць мяне! I сына!

— Хутчэй! Хутчэй! — ускрыкнуў Нігмат.— Пакінь яе, яна...

Ён не паспеў дагаварыць: проста ў смуглявае, тонкае яго горла ўпілася шырокая чорная страла з раздвоеным драўляным канцом. I, павярнуўшыся ў бок садовай дзверцы, Алекса ўбачыў, як па дарожцы бягуць людзі. Яшчэ адна страла прагудзела побач, ён паспеў прыгнуцца i скочыў да Нігмата, краем вока паспеўшы заўважыць, як агромністымі скачкамі набліжаецца да дувала Юсуф.

Алекса схапіў ужо бязвольнае, цяжкае цела сябра, кінуўся таксама да агароджы, але не паспеў дабегчы да яе i зразумеў, што застаецца толькі адно — дастойна прыняць смерць. Нігмат быў ужо мёртвы — кроў заліла яго горла, i Алекса ведаў, што ад такой раны няма ратунку. Ён апусціў цела на зялёную шчотку травы, выхапіў меч. Знаёмы шал авалодаў ім, i ён нічога не бачыў вакол — ні таго, як некалькі слуг падхапілі беспрытомную БярозуБадзію i панеслі яе ў дом, ні рассечанага амаль напалам Юсуфа. Хлопец біўся, спрактыкаваным позіркам воіна заўважаючы блізкае лязо мяча, i паспяваў амаль няўлоўным рухам нагі выбіць з чужых рук тонкі нож, які падбіраўся да ягонага сэрца. Ён ведаў — нядоўгай будзе гэтая бойка, яму не дадуць уцячы, i ўцячы ён не зможа — але хацелася смерці пачэснай, смерці сапраўднага воіна, i ён біўся, акрываўлены i страшны, аж пакуль з глінянага дувала не прасвісцела тонкая валасяная вяроўка i не захліснула горла, адразу абарваўшы i святло, i мёртвы твар Нігмата з шырока адкрытымі, дакорлівымі вачамі, i чырвоны, ужо зніклы аксаміт жаночага кабата...

Ён ачнуўся ў цёмным скляпенні начы, прастагнаў, паспрабаваў павярнуцца i адразу ж страціў прытомнасць.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)