Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Советская классическая проза » Віхры на скрыжаваннях
Віхры на скрыжаваннях - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Віхры на скрыжаваннях

Электронная книга - «Віхры на скрыжаваннях». Краткое содержание книги:

Віхры на скрыжаваннях
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 101
Перейти на страницу:

Сяргееў задумаўся, над пераносіцай праляглі дзве глыбокія маршчынкі. Раптам ён устаў, сказаў жанчыне, каб яна крыху пачакала, а сам пайшоў да начальніка спецыяльнага аддзела.

У Шаблінай моцна забілася сэрца, зашумела ў вушах, нібы за зямлянкай разгуляўся буран. Яна верыла ў сумленне Сяргеева, а былы муж паўставаў перад ёй загадкавай асобай. Яна зараз жа павінна сустрэцца з Шабліным, пагаварыць, і ўсё стане зразумелым. Жанчыне здавалася, што Сяргееў вельмі доўга затрымліваецца. Ці не паехаў ён адзін да Шабліна? Яна ўстала і пачала нервова хадзіць. Нарэшце ўвайшоў камісар і працягнуў жанчыне партыйны білет Шабліна.

- Дык што ж вы кажаце, што гэта не ён? Фотакартка майго мужа, і яго подпіс на білеце.

- Усё зразумела. Пачакаем, я накіраваў нарачнага да Шабліна.

- Добра.

- Сядайце, сядайце, - запрашаў Сяргееў жанчыну, а сам, ледзь стрымліваючы хваляванне, хадзіў узад-уперад па зямлянцы.

Бывае так, якім хочаш чалавека бачыць, такім ён табе і здаецца. А вось Сяргееў увесь час шукаў у Шабліна рыскі добрага прапагандыста, адважнага байца, але не знаходзіў іх. Іншы раз нават злаваў на сябе, што ён - былы настаўнік, палітрук - не можа ніяк зразумець свайго вайсковага калегу. Хоць бы чым-небудзь Шаблін мог у вачах камісара апраўдаць і пацвердзіць сваю ўзнагароду і званне палітрука. Дык Сяргееў толькі жадаў, але не заўважаў учынкаў і не чуў ад яго такіх слоў, якія б апраўдалі званне палітрука. А Шаблін інтуіцыяй адчуваў гэта і імкнуўся да подзвігу, але не хапала здольнасці, каб праявіць сябе добрым арганізатарам і храбрым воінам на камандзірскай пасадзе. Бо дыяпазон спраў вялікі, а кругагляд у Шабліна ўсё ж вузкі. Быў бы ён радавым, мог бы праявіць асабістую адвагу і зацвердзіць яе далей.

Толькі цяпер Сяргееў падумаў пра Шабліна ў такім аспекце. І ўжо ўбачыў у яго многа адмоўнага. Але калі так на самай справе, як цяпер камісар думае пра яго, дык гэта лепш, бо Шаблін змазваў усю веліч савецкага палітрука.

Сяргееў і Шабліна моўчкі чакалі чагосьці незвычайнага. За зямлянкай ціха драмалі вялізныя сосны. Недзе за кухняй трывожна стракатала сарока, напэўна, пачула пах свежай рыбы, што прынеслі сёння з возера заўзятыя рыбакі.

Нарэшце ў зямлянку ўвайшоў начальнік штаба Харамец. Прывітаўшыся з незнаёмай жанчынай, ён павярнуўся да Сяргеева і ціха сказаў, што Шаблін не зможа прыехаць.

- Няўжо ён так цяжка захварэў? - запытаў камісар. - Чаго ж вы тады лекара адсюль не ўзялі?

- Раніцай я туды ездзіў запрашаць на сход, ён адчуваў сябе лепш. А цяпер, калі даведаўся, што да вас прыйшла яго першая жонка, дык нешта зусім занядужаў, - усміхнуўся Харамец.

- А хто яму паведаміў?

- Ды вартавы, калі мы ехалі са сходу, сказаў Пінчуку.

- А можа, ён зусім не хворы?

- Я думаю, што не. - Харамец глянуў на жанчыну, а потым зноў перавёў позірк на камісара.

- Тады чаму ён раніцай не прыехаў?

- Раніцай я паверыў, што ён кепска сябе адчувае, бо быў разгублены і, напэўна, толькі таму, што па яго загаду расстраляны Валодзя Байкач. І ён прасіў мяне аб гэтым...

- Што ты сказаў? - схапіўся аберуч за папругу Сяргееў.

- Байкач расстраляны.

- За што?

- За непадпарадкаванне камандзіру.

- Зараз жа абяззброіць Шабліна і прывесці сюды.

- Ён збіраўся паехаць у Ніўкі да доктара. Казаў, там заадно і жонку пракансультуюць. Прасіў, каб вы пачакалі яго, - звярнуўся да Шаблінай Харамец.

- Пачакайце мяне, - сказаў камісар і зноў пайшоў з зямлянкі.

Жанчына разгубілася, назіраючы за нервовымі рухамі Сяргеева. Але яна перамагла сябе і са знешняй стрыманасцю запытала ў Харамца:

- А хто ён быў, каго расстралялі?

- Выдатны партызан. Шаблін мяне прасіў не гаварыць Сяргееву пра ўсё гэта. Ён сказаў, што сам прыедзе і раскажа. Але ж я інакш не мог, вы самі бачыце.

Жанчына хацела сказаць, што яе муж не мог так зрабіць - расстраляць выдатнага партызана. Але тут жа схамянулася і падумала, што калі ён мог пакінуць сям'ю, дык мог зрабіць і такі ўчынак. І яна прамаўчала.

Сяргееў вярнуўся, а за ім і камбрыг.

- Што ў вас там здарылася? - звярнуўся Ілья Карпавіч да Харамца.

- Я ўжо расказваў, - развёў рукамі начальнік штаба.

- Так, загінуў лепшы дыверсант, і не ў баі, а самі загубілі. - Ядловец сеў на край услона і ўздыхнуў. - А дзе цяпер Шаблін?

- Ён паехаў, а можа, мы яшчэ застанем яго.

- Куды ён паедзе?

- У Ніўкі да лекара.

- Няпраўда.

- Ён так гаварыў мне.

- І вы паверылі?

- Тады паверыў, а цяпер... - паціснуў плячамі Харамец.

- Зараз жа едзьце ў роту. Вы або Верабейчык вазьміце двух-трох хлопцаў з групы Байкача і прасачыце, куды падасца Шаблін. На маю думку, ён будзе ўцякаць. Як толькі гэта пацвердзіцца, затрымайце.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)