Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 213
Перейти на страницу:

— Як цікава! — я не магла стрываць захапленьне. — Цырк! У вас было незвычайнае дзяцінства!

Скаловіча перасмыкнула.

— Незвычайнае? Мабыць… Ведаеце, які мой першы ўспамін? Чырвоны азадак малпы. І вакол яго — фальбоны бліскучай фіялетава-зялёнай спадніцы. “Сьцены” з шэрай тканіны пагойдваюцца, у адной са “сьценаў” — дзірка, і з яе цягнецца да мяне пыльны дрыготкі прамень, як сонечная зьмяя… Гэта значыць, мяне везьлі ў фургоне. Так, цыркавыя дзеці маюць шмат уражаньняў, недаступных іх роўналеткам. Яны ў казачных касьцюмах, як маленькія прынцы і прынцэсы, выскокваюць з люстраных шафаў фокусьнікаў, выносяць на сцэну белых галубоў, прадаюць у антрактах кветкі і цукеркі, круцяць сальта… Але маім бацькам не пашэнь­ціла. Я рос занадта няўклюдным і непрыгожым, і мяне маглі прыстасаваць толькі да аднаго — каб сядзець унутры механічнай мадам Таро, васковай гадалкі з жалезным чэравам, і націскаць на рычажкі, з дапамогай якіх мадам выцягвала для жадаючых даведацца свой лёс карты. Пры гэтым яна варушыла васковымі вуснамі, і я мусіў гаварыць тое, чаму мяне навучылі, у сьпецыяльную трубачку. Мой дзіцячы голас з дапамогай хітрага прыстасаваньня ператвараўся ў нізкі, таямніча прарочы. “Цябе чакае казённы дом”… “Мар’яж”… “Бойся віновай дамы”… Трэба прызнацца, унутры гадалкі было цеснавата, нават для васьмігадовага.

Балаган вандраваў ад Беластоку да Мелітопаля, ад Пінску да Смаленску… Падчас буйных кірмашоў мяне саджалі ў жалезны футарал уранку, а даставалі, калі цямнела, і п’яныя месьцічы гублялі ўсялякі інтарэс да сваёй гіпатэтычнай будучыні. Адзін раз, памятаю, мяне ўвогуле забыліся вызваліць, і я праседзеў у чэраве мадам усю ноч. Плакаць і крычаць баяўся — мне настрога забаранілі падаваць прыкметы жыцьця. Як толькі нехта даведаецца сакрэт васковай прадказальніцы — канец усяму балагану. Людзі любяць, калі іх падманваюць, і ненавідзяць тых, хто робіць гэта кепска.

Скаловіч замаўчаў, амаль мройна гледзячы ў столь. І ўвогуле падчас расповеду ягоны голас гучаў, нібыта ён успамінаў, як гувернёр яго “и в Летний сад гулять водил”.

— А як жа хімія? Навука? — папытаўся Макс, і я заўважыла, што наш архівіст крадма ўключыў дыктафон. Вось жук.

— А хімія мая там і пачыналася, — патлумачыў Скаловіч. — Бацька заўсёды прымушаў мяне дапамагаць у падрыхтоўцы рэчываў для ягоных фокусаў. Ён сьпецыялізаваўся на агні. Ад яго дакрананьня ўспыхвала рознакаляровае полымя, ён трымаў агонь на далоні, глытаў яго, праводзіў праз зыркае вогнішча маю маці — у ружовай пышнай кароткай сукенцы і чорных ажурных панчохах… Маці была такая прыгожая. Я страшэнна раўнаваў яе да ўсіх, што глядзелі на яе вачыма, у якіх нібыта скакалі адбіткі пякельнага полымя, да ўсіх, каму яна ўсьміхалася, пасылала паветраныя пацалункі… Мяне яна не цалавала ніколі. Аднойчы я парваў яе панчохі на ніткі і кінуў у клетку да малпы.

Я зьмешваў парашкі, расьціраў цьвёрдыя камякі мінералаў, асьцярожна пераліваў каляровыя вадкасьці… Запамінаў назвы, распытваў… Крадма эксьперыментаваў — атрымліваліся то выбухі, то сьмярдзючы дым, то бескарысныя згусткі… Яшчэ мой бацька меў кнігу на нямецкай мове “Вялікае мастацтва артылерыі”, у якой апісвалася, акрамя іншага, як учыняць розныя фейерверкі, рабіць петарды, афарбоўваць агонь… Рабіць пірафігуры — Бахуса, які пускае з кубка вогненную вінную пену, а пасьля зьнікае ў “ачышчальным агні”, “лятучага дракона”, “крывавага Марса”… Мадам Трыксьці, абруселая немка, дапамагла і тут… Я слова за словам разьбіраў тэкст, і толькі пасьля даведаўся, што аўтар самай чароўнай кнігі майго дзяцінства — беларус сямнаццатага стагоддзя Казімір Семяновіч, генерал-лейтэнант кароннай артылерыі Рэчы Паспалітай. Ну а сапраўдная навука зьявілася дзякуючы бабулі. Мяне падкідвалі да яе на зіму, пакуль з гастролямі было цяжка. А калі я падрос, яна аддала мяне ў школу — літаральна адабрала ў маці… Прыгразіла, што заявіць у паліцыю, быццам яны ў балагане змушаюць мяне ўдзельнічаць у сеансах чорнай магіі.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)