Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 213
Перейти на страницу:

Апошнія словы прафесар прагаварыў зусім ціха. Але мы, дзеці фаст-фуду, агаломшана перазірнуліся. Прафесар прамовіў слова, якое было нашай салодкай таямніцай. Тое, што зьядноўвала нас і рабіла чужымі ў гэтым сьвеце.

Альбарутэнія.

Як прыходзілі да яе напачатку мінулага стагоддзя? Дзе яна хавалася? Як сустракала сваіх будучых вояў?

Сыну факіра яна зьявілася ў абліччы лірніка.

Сьляпога лірніка на кірмашы ў маленькім беларускім мястэчку. Стары сьпяваў пра Цыпрыяна-рыцара, які перамог татарскага хана. Жонку рыцара забралі ў палон, там яна ператварылася ў зязюлю і прыляцела ў родны край.

“На зямлі ліцьвінскай вазёраў і рэк, як зораў, На зямлі ліцьвінскай дзяўчаты, нібы валошкі.”

Валяр’ян слухаў… І разумеў, што яму пашанцавала натрапіць на сапраўднага майстра — якому ад нараджэньня Бог даў тое, што славутыя сьпевакі купляюць гадамі пакутлівай працы. Тонкія старэчыя пальцы краналі адмысловыя клавішы ліры, нібыта гладзілі бязважкія месяцовыя промні, голас кранаў сэрцы…

Валяр’ян і сам часам размаўляў на мужыцкай гаворцы — не задум­ваючыся, як у хаце апранаюць зручныя пантофлі. Але на людзі трэба — крамныя чаравікі! Расейская, польская, лаціна…

“Едзе Вітаўт па вуліцы, За ім нясуць дзьве шабліцы. Слаўны князь Вітаўт, Гаспадар на Літве! Шаблі літы, злотам біты, У яшчар-скуру апавіты. Адна шабля для спадара, Друга шабля на татара. Стануў Вітаўт прад кашовым, Бліснуў ў сонцы шабляй новай, Стукнуў-грукнуў у падковы, Гэй шыхтуйся пан кашовы! Гэй шыхтуйся збройна, жвава, Дзе йдзе бітвы слаўна справа.”

Лірнік сьпяваў, твары людзей побач былі сур’ёзныя, нібыта на іх вачах нараджалася нешта важнае… Большае ад асобнага чалавечага лёсу…

“Ой, ў нядзельку параненьку Ўзыйшло сонейка хмарненька, Ўзыйшло сонейка над борам Па-над Сялецкiм таборам. А ў таборы трубы граюць, Да нарады зазываюць. Сталi рады адбывацi, Адкуль Воршу здабывацi: А цi з поля, а цi з лесу, А цi з рэчкi невялiчкi? Сталi хлопцы-пяцiгорцы Каля рэчкi на прыгорцы. Гучаць разам з самапалаў, Б’юць паўсоткаю з гарматаў. Масква стала наракацi, Места Воршу пакiдацi. А як з Воршы уцякалi, Тую рэчку праклiналi: «Бадай ты павысыхала, Наша слава тут прапала...”

Гэта было так непадобна да песьняў, якія сьпяваліся ў балагане для публікі:

«Что танцуешь, Катенька? Польку, польку, маменька! С кем танцуешь, Катенька? С офицером, маменька!»

Не падобна гэта было і да таго, што сьпявалася не для публікі — за чаркай гарэлкі, на калёсах, хаця й тое было гожа.

«Ой, пайшла я малада, лугавінай, Абматалася уся лапушынай…»

Лірнік сьпяваў балады пра невядомую зямлю. Невядомы народ. У якога былі свае каралі і рыцары, чароўныя дамы і паэты. Які бараніў сябе мячамі і шаблямі і меў годнасьць і гонар.

І Валяр’ян раптам усьвядоміў — гэта пра гэтую зямлю, і пра гэты народ, да якога належыць ён, байструк.

Таму што, калі ты чалавек, здольны думаць, кахаць і пакутваць, табе нельга жыць, ня маючы зямлі, якую можна называць сваёй, за якую можна памерці. І найлепш гэта разумее той, хто пазбаўлены любові і ўласнага дому.

1 ... 44 45 46 47 48 49 50 51 52 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)