Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 213
Перейти на страницу:

Ён выпрасіў у бабулі тры капейкі і запісаўся ў першую Менскую публічную бібліятэку, якая, вядома, мела імя Аляксандра Пушкіна. Там адшукаў у навуковых часопісах артыкулы фалькларыстаў — Федароўскага і Сержпутоўскага, Налецкага і Адама Багдановіча. Прачытаў, спатыкаючыся на старажытных, незразумелых словах, урыўкі Баркалабаўскай хронікі, што друкаваліся ў адным з філалагічных альманахаў, як узор пісьменнасьці “Северо-Западного края”.

“Року 1590 былі козакі запрозкіе Матюша с полком, Голый с полком у Могілёве. Аж до Мінска пріставство по волосьцях бралі, а крыўды, шкоды не чінілы, только жонок охочых, тых намовлялі і заклікалі, абы з німі на Ніз ішлі. І взялі з собою жонок і девок яко двесте поголов”.

А пасьля стрыжаная курсістка, якая пасялілася ў доме, суседнім з домам яго бабулі, прынесла яму газету. Называлася “Наша Ніва”.

«Не пужайся, што здрадныя хмары Неба ўслалі з канца да канца, Што свае цемната ўнесла чары, Закружыўся груган над папарам: Яшчэ прыдзе вясна!»

Курсістка пацікавілася — “Ці праўда, што ты цыркач?”, а пасьля папыталася, ці ўмее ён рабіць нітрагліцэрын.

Скаловіч усьміхнуўся нейкім сваім успамінам — усьмешка на нейкае імгненьне падалася зусім мілай — без зьедлівасьці альбо горычы.

— А далей? Што з вамі было далей? — нецярпліва гукнуў Макс.

— Цікава, як вы запісваеце тое, што я гавару? Нейкая новая тэхналогія? — бязьвінным голасам папытаўся хімік.

— А адкуль вы… Чаму… — разгубіўся Макс.

— У вас голас, як у сьледчага.

Цікава, што гэты чалавек яшчэ пра нас зразумеў?

Адзінае, што супакойвае — і ён часам памыляецца і робіць няправільныя высновы.

— Прынамсі, я ведаю, што Беларусь жыве… Праз столькі гадоў. Беларуская мова гучыць з усіх вуснаў.

Гэта было, магчыма, брыдка — але мы зарагаталі. Скаловіч недаўменна паглядзеў на нас. Потым страшэнна спахмурнеў. Відаць, зразумеў сітуацыю раней, чым Едрусь агучыў:

— Такіх, што размаўляюць па-беларуску, а не на “нармальным языку”, тут няшмат. На вуліцах гэтага гораду вы рэдка пачуеце беларускае слова.

Тут прыйшла Даліла і запатрабавала, каб мы пакінулі хворага ў спакоі — ён зусім зьнямогся.

Спадар Валяр’ян сапраўды, відаць, зьнямогся. Бо ляжаў, заплюшчыўшы вочы, нібыта зноў страціў прытомнасьць.

А можа, проста аплакваў сваю Альбарутэнію.

А я, адыходзячы дадому, падумала, што дарэмна так і не наважылася распавесьці Скаловічу, як пабачыла сьмерць Антаніны. Можа, для яго гэта сапраўды важна, і ён не такі строгі і фанабэрысты, як мне было падалося…

Па-за гульнёй-4

На наступны дзень атрымалася так, што з раніцы да абеду не было каму дзяжурыць у дамку, і госьця з мінулага давялося замкнуць на замок. Вядома, з тлумачэньнямі і прабачэньнямі, на якія было адрэагавана зьедлівым буркатаньнем. Даліла, адпрасіўшыся з працы раней, засьпела хіміка, які стаяў ля вакна, абапершыся рукой аб сьцяну, і пазіраў на могілкі.

— За час савецкай улады людзі зусім развучыліся правільнаму стаўленьню да сьмерці, — прамовіў ён сьпінай да гаспадыні. — Вы не паважаеце яе. Я разумею, чаму — тое, што пачалося ў мой час, відаць, працягвалася досыць доўга. Пасьля першай сотні тысяч трупаў сьмерць робіцца механічным працэсам, усё роўна што ўкладваецца ў сьцяну чарговая цагліна. І толькі з адлегласьці бачны ўвесь застрашлівы будынак, узьведзены стараньнямі катаў. А сьмерць… Гэта ўрачыста. Гэта таемства. Пераход у іншы стан. Новае нараджэньне душы — з гніючага футаралу цела. Якія страшныя вашыя помнікі…

Даліла, раскладаючы на стале прадукты, няўважна папыталася:

— Чаму?

— Яны нагадваюць паднятыя пліты падлогі. Быццам па іх нехта ўжо таптаўся. У прынцыпе, гэта лічылася вартым хрысьціяніна — сьвятыя людзі, перакананыя ва ўласнай грахоўнасьці, загадвалі хаваць сябе пад парогам царквы, каб усе, хто заходзіць, тапталі іх нагамі. Менавіта так запаведаў учыніць са сваім целам Дон-Жуан. Іспанскі пракуднік Дон Жуан Тэнорыа… Які пабачыў наяве чысьцец, раскаяўся і пастрыгся ў манахі. Спа­дзяюся, вы чулі пра такую асобу. Але на гэтых помніках мала крыжоў, і не выпадае казаць пра хрысьціянскае сьмірэньне.

Пытаньне Далілы было надта далёкім ад тэмы сьмерці:

— Якую гарбату вам запарваць? Чорную альбо зялёную?

Хімік нарэшце павярнуўся да яе.

— Тую, якую можна піць без агіды. Дагэтуль у вас такая не атрымлівалася. І ежа ў вас… Выбачайце, але ўся з прысмакам гумы. Вы сінтэзуеце мяса з мазуты? Ці проста вашыя персанальныя гаспадарчыя здольнасьці ў мінусе?

1 ... 45 46 47 48 49 50 51 52 53 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)