Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 213
Перейти на страницу:

Я першы раз пабачыла, як Даліла разгубілася. Яна нават павярнулася і абвяла вачыма нас, нібыта чакала падказкі.

— Вы зусім хворы. Вам трэба ляжаць…

— Давайце я сам буду вырашаць, як сябе адчуваю. — Скаловіч пацягнуўся і прыўзьняўся на ложку. Я заўважыла, што ён сьціснуў сківіцы — відаць, ад болю. Паглядзеў на іголку ў вене.

— Быў бы ўдзячны, каб вы гэта дасталі.

Я паслухмяна падбегла. А Валяр’ян Іванавіч ужо круціў у пальцах катэтар.

— Цікавы матэр’ял… Што за рэчыва?

Даліла імгненна падскочыла і выхапіла з пальцаў Скаловіча тонкую празрыстую трубачку. У ягоным часе такія палімеры яшчэ ня вынайшлі.

Скаловіч насьмешна зірнуў на Далілу. Потым адкінуў трохі коўдру і агледзеў Разалін халат.

— Гэта таксама… “мода”?

— Разумееце, мы не маглі знайсьці для вас іншага адзеньня… — замармытала я.

— Цікавая афарбоўка… — Скаловіч зноў мацаў сваймі доўгімі пальцамі прадмет з “сакрэтнай інфармацыяй”, дакладней, фланэль з малюнкам у жоўтыя зайчыкі. — Да бавоўны нейкі дамешак... Пакуль не магу вызначыць.

Я чамусьці ўспомніла сярэднявечных алхімікаў, якія маглі, паводле летапісу, неяк зачытанаму Максам у кавярні “Лондан”, “ракавіны ад вустрыцаў ператвараць у вочы краба, просты алей у салодкі міндальны, ваду з ракі ў aqva cinnamoni”. Погляд прафесара далей “сканаваў” хату… Генусь нават пасунуўся наперад, нібыта спадзяваўся захіліць рэаліі нашага часу. А цёмныя вочы госьця трохі пашырыліся ад зьдзіўленьня: на чорнай майцы Тэрмінатара красаваўся Ленін у навушніках, перад мікрафонам, і надпіс па-чэшску: “Рэвалюцыя рок-н-ролу”.

Скаловіч адкінуўся на падушку, заплюшчыў вочы і прамовіў фразу, якая нас дабіла:

— Які гэта год?

Вось і ўся кансьпірацыя. Супраць такога інтэлекту мы былі, як удзель­нікі турніру дваровых хакейных каманд “Залатая шайба” сярод гульцоў НХЛ.

У выніку давялося распавядаць больш-менш праўдзівую гісторыю… Патлумачылі і тэорыю Едруся. Чалавек з мінулага ляжаў, заплюшчыўшы вочы і сурова падціснуўшы вусны. Нарэшце мы выказаліся і змоўклі. Маўчаньне рабілася ўсё больш трывожным.

— Выдатна… — Скаловіч зноў прыўзьняўся і абвёў вачыма кампанію. — Купка самаўпэўненых маладых асобаў узялася вырашаць чужыя лёсы. Ведаў я такіх… І бачыў, чым скончылася. Якая безадказнасьць! Гэта вы! — погляд, востры, як скальпель, упёрся ў Далілу. — Што гэтак пераклініла вашыя вартыя жалю мазгі, калі вы цягнулі мяне сюды? З чаго б такі подзьвіг?

Голас прафесара гучаў цяпер амаль напоўніцу — каб тут была школьная парта, я б схавалася пад яе ад гэтых грымотаў. Нават Генусь толькі паперхваў ды мыкаў, нібыта рыхтуючыся і не наважваючыся запярэчыць. Адна Даліла зрэагавала як ёй было ўласьціва. Гэта значыць — ня так, як усе. Разьюшылася і выкрыкнула:

— А што, вам так падабалася ў катавальні? Я забрала вас, каб не губілі людзей! Вы — даносчык! І я не дапушчу, каб вы вярнуліся!

Скаловіч нечакана супакоіўся, нібыта пачуў правільны адказ на іспыце, і зьедліва пасьміхнуўся.

— У такім выпадку, вам варта было ад мяне зусім пазбавіцца. Што, сьмеласьці не хапіла?

Даліла зьнямела ад абурэньня. Вось цяпер было цалкам зразумела, чаму гэтага чалавека так не любілі і лёгка верылі ў ягоную падступнасьць. Гэтак цьвеліць кожнага сустрэчнага! Але я памятала Антаніну…

— Паслухай, Даліла… Хіба з таго, што мы ўсе бачылі, вынікае, што Валяр’ян Іванавіч даносчык? Яго катавалі… Яго паказвалі вязьням, каб тыя ненавідзелі яго — ня катаў. Скажыце, прафесар, — зьвярнулася я да Скаловіча,— вы сапраўды даносілі на ўсіх гэтых людзей? На Кадуру, на Замоцкага, на Нічыпаровіча? На іншых з універсітэту?

— Толькі ня трэба маніць, — раптам вельмі сур’ёзна прагаварыў з-за маёй сьпіны Генусь.

— Калі ласка, скажыце… — умольна прамовіла я. — Гэта… вы рабілі?

Скаловіч зноў ляжаў на падушцы, заплюшчыўшы вочы, і маўчаў. Потым яго вусны варухнуліся:

— Не.

І ганарліва паглядзеў на Далілу.

— Але гэта ня мае значэньня.

І дадаў невыносна загадным тонам.

— Падайце мне вады. Думаю, шклянкі ў вас яшчэ самі ня лётаюць.

І — дзіва — Даліла моўчкі рушыла ў бок кухні.

А прафесар, гледзячы ў чорную, быццам абгарэлую, драўляную столь, прагаварыў, як працытаваў:

— У вашым часе можна набыць нацельны крыжык? Спадзяюся, гэта вас не збанкруціць? І кнігі мне прынясіце! Усё роўна, якія. Толькі не бульварныя раманы і не кулінарыю.

Па-за гульнёй-3

“Дрэва хутка прагніе, Камні скоцяцца на дно, Сталь-жалеза зьесьць іржа, Срэбра-золата скрадуць… Абрушыўся Лонданскі мост, Абрушыўся Лонданскі мост, Абрушыўся Лонданскі мост, Лэдзі мая, лэдзі… “
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)