Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 213
Перейти на страницу:

Мы па чарзе дзяжурылі ў дамку ля могілак. У пятніцу, пасьля самай паскуднай лекцыі з філасофскай назвай “супраціўленьне матэрыялаў” надышла мая чарга. Даліла загадала па сотавым працерці мазьзю з непрыстойнай назвай “салкасерыл” раны на шыі і руках хіміка — ніяк не жадалі загойвацца, хаця прамінуў тыдзень.

Я асьцярожна вадзіла кавалкам марлі па шыі Скаловіча, у які раз вывучаючы ягонае аблічча. На скронях сівізна. Глыбокая зморшчына між густых броваў, ганарлівая складка вуснаў, нос… Ну, ня так ужо кручком, але вялікаваты, з гарбінкай. Падбароддзе, якое ў дэтэктывах любяць называць “валявым”. Нешта было ў гэтых рысах… Змрочная ўнутраная моц…

І раптам павекі здрыгануліся, і ў мяне ўтаропіліся цёмныя вочы.

Па-за гульнёй-2

Я апынулася на валасіну ад таго, каб заверашчаць самым стэрэатыпна жаночым, і ад таго страшэна агідным маёй феміністычнай натуры чынам.

А вочы глядзелі зусім не каламутна, а цалкам наадварот.

Разумна, і нават пранізьліва яны глядзелі.

Цяпер было відно, што яны ня чорнага, а хутчэй цёмна-зялёнага колеру.

Як вада ў віры.

Я выпуціла з рукі марлю і ўскочыла з ложку. Але гэта быў толькі пачатак майго кашмару. Прафесар адкашляўся… І загаварыў. Нізкім голасам, яшчэ хрыплым, слабым, але ўжо з дозай атруты.

— Я, здаецца, не прасіў вас, спадарыня, аб паслугах сядзелкі.

Я так разгубілася, што язык адняло… Затое ў прафесара язык усё болей разьвязваўся.

— Вы што, на тыфус хварэлі? — пільны позірк на мой чорны “вожык”. — А валасы пафарбавалі ў спадзеве, што адрастуць хутчэй?

— Не, гэта… модна, — вырвалася ў мяне абсалютовая бязглузьдзіца. Я ж ніколі ня мкнулася за маскультам — я ж эксклюзіў. Андэграунд.

— А дрот у губе — таксама мода? У знак салідарнасьці з заняволенымі ў кандалы неграмі Анголы? Ініцыятыва пярвічнай камсамольскай ячэйкі?

Здаецца, мае шчокі пачырванелі. А цёмныя вочы Скаловіча ўжо сьлізгалі па пакоі, затрымаліся на кропельніцы.

— Гэта… абавязкова? — ён прыўзьняў руку з іголкай, ад якой цягнуўся празрысты катэтар з сілкавальным расчыньнем.

Я моўчкі хітнула галавой. Мяне ўсё больш палохала, як хутка Скаловіч адаптуецца, ужываецца ў гэтую прастору, і як хутка яго розум здатны рабіць супастаўленьні і высновы. Да таго ж не падобна, каб ён адчуваў у нашым часе той дыскамфорт, што мы — у ягоным… А прафесар разважаў услых, не чакаючы маіх адказаў.

— Гэта не турма. На вокнах няма кратаў. Не бальніца. Пахі не такія. З вас гэткая ж сястра міласэрнасьці, як з прэс-пап’е рэторта. На міліцыянтку вы таксама не падобны. Хутчэй на гімназістку, якая гуляецца ў беспрытульніцу.

Павярнуў, як мог, галаву.

— О, абраз у куце… Значыць, сюды не заходзяць… так бы мовіць… прадстаўнікі ўлады. На абразе павуціньне… Яго не здымалі, не перахоў­валі… Я за мяжой? Заходняя Беларусь?

Што заставалася рабіць? Я няпэўна хітнула галавой, нешта мармытнула пра “пачакайце” і кінулася на кухню — тэлефанаваць Даліле і ўсім увогуле.

“Я не спраўлюся з гэтай сітуацыяй!” — закрычала мышаня Джэры, запхнутае катом Томам у мікрахвалёўку.

Першыя дажджынкі ўдарыліся ў нямытыя шыбы, і гэта было падобна, нібыта першакласьнік размазаў сьлёзы па сваім мурзатым твары. Праз пятнаццаць хвілінаў чаканьня я ўбачыла між могілкавых прысадаў чорную куртачку Далілы. У адзін час з вахцёркай прыцягнуўся Генусь. Макс таксама дзесьці сарваўся з працы, але яму далёка ехаць — іхні архіў нядаўна перавялі ў нейкую цьмутаракань (а нечага было ладзіць сховішча ў сьценах старой царквы). Едрусь ня ў доступе — дзесьці “лабае”, і, вядома, музыка іхняга гурта пераб’е піск любога мабільніка.

— Добры дзень, Валяр’ян Іванавіч! — афіцыйна пачала Даліла. Яна яшчэ ня ведала, з кім размаўляе… А я за той час, што “кобра” дабіралася сюды, пасьпела зразумець. І дайсьці да маральнага стану школьніцы, засьпетай за спальваньнем дзёньніка. Скаловіч утаропіўся суровым позіркам у Далілу.

— Вы, шаноўная, тут гаспадыня, ці ня так?

Даліла па-ранейшаму захоўвала афіцыйны тон.

— Так, вы ў маёй хаце. І прашу вас…

— Вы — можаце мяне прасіць. Вось толькі я — не прасіў вас ні аб “ратаваньні”, ні аб зьмене адной турэмнай камеры на другую.

— А што, лепей было вас там пакінуць? Чакайце… — схамянулася Даліла. — а чаму вы вырашылі, што гэта мы вас забралі з турмы?

— А вы мне самі толькі што пра гэта распавялі, — задаволена прамовіў хімік. — І, мяркуючы па вашых фізіяноміях, мая прысутнасьць, асабліва ў жывым выглядзе, не ўваходзіць у вашыя планы.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)