Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
За морам Хвалынскім - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За морам Хвалынскім

Электронная книга - «За морам Хвалынскім». Краткое содержание книги:

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i іншыя.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 156
Перейти на страницу:

— Хіба ты бачыў Бярозу? — недаверліва запытаўся Алекса, спадылба глянуўшы на Нігмата.

— О не! Чужая жонка — гэта запаветны сад, куды іншым уваход забаронены! Гэта гурыя, да якой можа прабрацца толькі абраннік!

— Калі мы пойдзем туды? — глуха сказаў Алекса, i Нігмат пасурёзнеў, адказаў коратка:

— Заўтра на дасвецці. Бадзія любіць гуляць па садзе рана, калі хатнія яшчэ спяць. Убачыць яе можна толькі там, у садзе. Дом купца добра ахоўваюць, i нездарма: склад у яго тут жа, за домам, i кажуць, што ён перапоўнены таварамі!

Алексу здалося, што Нігмат нешта недагаворвае, але не стаў дапытвацца ні пра што: калі трэба, скажа, калі ж не гаворыць, нашто выцягваць душу?

Пасля абеду — смачнай кашы з белых празрыстых зярнятак, як бы напоеных жоўтым духмяным лоем, гаспадар загаварыў з Алексам.

— У цябе сэрца, чуйнае да прыгажосці,— сказаў ён.— Я зразумеў гэта, калі ты глядзеў на разьбу на сценах, калі аглядаў сабаяк i сузанэ. Можа, ты руміец, візантыец, а не мусульманін — што з таго? Калі надумаешся застацца i будзеш шукаць занятак, прыходзь да мяне. Я навучу цябе ажурнай разьбе агароджы — панджара, ты навучышся рабіць разьбу багдадзі, іслімі i паргоры — кожная з ix мае свой рытм, малюнак i ўласцівасць. Сам я найболей люблю іслімі — ты бачыш, колькі ў гэтай разьбе кветак i раслін. Але калі табе даспадобы суровасць i строгасць лініі, ты хутка авалодаеш разьбой паргоры.

— Я воін, а не рамеснік! — горача ўсклікнуў Алекса i замоўк — не хацелася пакрыўдзіць гаспадара, а давялося. Але той усміхаўся.

— Хто ведае, якія мы? Што дрэмле там? — ён паказаў на грудзі. Памаўчаў, пасля загаварыў:

— Бывае, што чалавек усё жыццё шукае сябе, а знаходзіць толькі к старасці альбо зусім не знаходзіць. I тады душа яго непрыкаяна бадзяецца па свеце, i ўсюды ёй блага, i ўсюды нешта зганяе яе з месца, альбо, калі належыць яна рабу, то зрушваюцца ў ёй усе аковы, i тады чалавек вар'яцее, злы дух авалодвае ім поўнасцю i зацямняе святло розуму. Ты можаш лічыць сябе кім хочаш, але ў цябе душа чуйная да прыгажосці, i ты — не воін, павер мне, хаця я ўсяго толькі просты разьбяр, які зарабляе хлеб сваім інструментам i трохі душою.

— Я не воін?! — Алекса ажно ўскочыў.— Ды я забіў столькі ворагаў, колькі вы кветак не выразалі на сваіх слупах i сценах!

Нігмат трывожна тузануў яго за рукаў, шапнуў:

— Маўчы!

Сказаў пачціва i цвёрда, як неразумнаму:

— Лепшага майстра, чым Атаджан, няма ў слаўным горадзе Бухары! Але зайздроснікі ганяць яго работу, таму што Атаджан не так нізка згінае спіну перад моцнымі, як таго хацелася б падліпалам.

— Таму што чалавек — не лісіца, што сцелецца па зямлі, зліваючыся з глінай, абы насычаць свае вантробы,— ціха дадаў Атаджан.

— Даруйце яму, маўляна, можа, ён i праўда толькі воін,— дадаў Нігмат. Ён устрывожыўся, час ад часу тузаў Алексу.

Але той не мог супакоіцца:

— Канешне, я воін, i сам князь хваліў мяне i гаварыў, што сэрца яго радуецца, калі бачыць, як я лячу ў бой, абганяючы сталых воінаў, i як ззяе мой меч на сонцы!

— Але не меч прывёў цябе сюды,— ціха сказаў гаспадар, i Алекса ўстрапянуўся, сцярожка глянуў на абодвух.

— Чаму вы так думаеце?

— Таму што я — мастак, многае адчуваю сэрцам, а не розумам. Але ў госця ніколі не пытаюць, што ў яго на душы. Не хочацца казаць, што мучыць i прыгнятае — твая воля. Ды нешта ж гняце вас абодвух.

— О дамула, я скажу, i няхай мая галава паслужыць залогам маёй праўдзівасці! — усклікнуў Нігмат,— Я раскажу, чаму стаў дапамагаць чужаземцу, гяўру — нявернаму! Можа, гэта вялікі грэх перад Алахам, але няўжо я павінен быў паступіць іначай?!

I ён расказаў майстру Атаджану пра тое, што прывяло ў гэтую зямлю чужаземца-палачаніна.

Атаджан доўга маўчаў — так доўга, што ў абодвух хлопцаў пахаладзелі сэрцы i трывожна загрукала ў скроні кроў.

— Каран гаворыць, што жанчына створана дзеля таго, каб аблегчыць суровы шлях мужчыны, i не болей таго.

Алекса маўчаў. Маўчанне пагрозліва павісла ў пакоі.

— Ну што ж, я пайду,— сказаў нарэшце Алекса.—

Дзякуй гаспадару за дабрыню. Я пайду.

Ён падняўся i пайшоў да выхаду.

— Пастой! — аклікнуў яго гаспадар.— Сядзь! — загадаў ён хлопцу, i той паслухмяна вярнуўся, сеў.

— Я дапамагу табе, таму што ты — мой госць. А галоўнае — я сам перажыў падобнае. Ды калі маю Зулейху аддалі багацею, яна памерла для мяне. Памерла i мае сэрца. Засталася душа. Душа падказвае мне той ці іншы ўзор, бо яна патрабуе нейкага выйсця.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 156
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)