Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 51
Перейти на страницу:
Ён сядзеў — закон,— хоць і плюгавы, Але страшнай сутнасці закон: Забіваць, паліць, таптаць нагамі Ўсё, што ў гэтым свеце ёсць не Ён. Што смяяцца, думаць, плакаць можа, Што па вольнай волі прарасло,— Не ў ягонай мудрай агарожы З частаколам кратаваных слоў. З века ў век — высокі, непралазны — Ён адною сілаю жыве, Дзе на кожны слуп — па сотні вязняў I на кожны кол — па галаве. — Як скажу, па-мойму ўсё і будзе. Наравістым падбяру гужы. Форс няхай свой збольшага астудзіць, Ну а ты ўжо ёй дапамажы. Не цябе вучыць, як гэта робяць,— Зад па лаўцы ссунуў з-за стала, «Хайль» паміж зубоў мышына-дробных Вылецеў у «пчолкі» з-пад крыла. — Дык запомні...— і падаўся ў дзверы. Праз акно ўжо бацька супыніў: — Сваццю забяры сваю, халеру!.. ...каб ты з ёй павіс на рамяні...
20 Збор
Замірае кволым птушанём Дух зярнят у восеньскім дыханні. Дух зямлі агорне ўсё да рання, I слядоў не знойдзеш днём з агнём. Дух зярнят і дух зямлі — не ім Сёння ў жнівень адлятаць з далоні: Не ўзаўецца красавання дым, I жаўрук вясёлы не зазвоніць. Дух зярнят і дух зямлі праз ноч — Не для новых парасткаў яднанне. Крылы апускае цёмнай зданню Цішыня абманная наўзбоч.
Выпаліла сэрца без агню, Без марозу гэта невядомасць. I ля цёплай хаты, як бяздомны, Ён стаяў. Стаяў не ўпершыню. Ды такім бяздомным, што за век, За нялёгкі свой, не быў ніколі. I не знаў: пакуты ўласнай воляй Вымярае кожны чалавек...
Даланёю зачарпнуў зярнят, Нахіліўся бацька і панюхаў. I на зуб узяў: «Здаецца, суха, Не залезлі б толькі мышы ў спрат... Во цяпер на свой ваенны збор Фігі вытрасайце па кішэнях»,— I яшчэ схіліўся раз да жмені, Нібы слухаў жальбу ці дако'р. I перапрашаў, і думаў ён: «Дзе ж хоць кропля сэнсу ў гэтым пекле?..— Маўчыцё, нібы язык адсеклі,— Ці і ваша праўда — толькі сон?.. Чуеце, зярняты, я да вас: Пэўна ж, ёсць надзея,— адкажыце...» Цішыня. Як голас, што не ў жыце Вырастае праўда ў гэткі час. Што не заарэш у баразну Сэнс вайны вялікі і страшэнны. Праўда зерня стала на калені, І няма надзеі на вясну...
Знае толькі вечар, толькі я Знаю, што збылося пад ігрушай, Ды патайку маладзік парушыў, З Васілём хвіліну пастаяў. I схаваўся. Пэўна, зразумеў, Што залішне цікаваць не трэба.
Дух зямлі зліваўся з духам неба. Лістапад азябла бранзавеў.
Зерне бацька закапаў, а збор Наваліўся з іншага кірунку — Вытрасаць прыехалі не клункі: Здаць кажух павінен кожны двор. Возьме і валёнкі немчура — Наўзамен, і цёплую вушанку,— Пойдзе ўсё, абы павысіць шанцы Ледзяшом не загрымець у рай. Вунь стаіць такі адзін. Яшчэ I зімы ўсяго — са снегу крупы, A ў яго ўжо з дзвюх свісцёлак хлюпаць Пачало, аж на губу цячэ. Мы яшчэ гадаем: басанож Цыгнуць ці шукаць які абутак, A ў яго за пазухаю люты Выганяе з цёплай хаты вош. А калі завея загудзе Ды мароз на сем кален ударыць?!
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)