Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 51
Перейти на страницу:
То шэпчуць жорны ўсмак, То зойдуцца на хрып — Не праваронь той знак, Хутчэй зярнят падсып. Падсып, галодных сноў Хоць раз не спадмані — І завуркочуць зноў Спаважна камяні. Як шэры птах, вярхняк Ляціць за кругам круг, І мякка, наўскасяк, З-пад крыл снягурыць пух З-пад шэрых — белы пух, Як свята шэрых дзён... Злучыў руку і рух Да бляску гладкі млён. Нібыта ў забыцці Гайдаешся за ім. Круці, круці, круці — Усім жыццём сваім. Цяжкія камяні, А лес цяжэй стократ. Ды ў шэрай мітусні Святлее далягляд. Ляціць, як пух, мука, Надзею зычыць мне, I цягне млён рука: Канец, канец вайне.
Той вечар быў не ў сон, Той вечар быў шчадрэц, Замес разводзіў ён: Вайне, вайне канец. З падбеленай шчакой — Я ў смутку не марнеў — Трымаў хатуль з мукой: Канец, канец вайне. Дзе ўдымлены ляжак Астуду піў з сянец, Шаптала мне дзяжа: «Вайне, вайне канец». На досвітку агонь У печы палымнеў, Я голас чуў яго: «Канец, канец вайне». З асенняга крыла Кляновы ліст-ядрэц Лапату высцілаў: Вайне, вайне канец. I каравай на под Садзіўся ў той цане, Што выплакаў народ: Канец, канец вайне...
У зладнай грамадзе Не для пустых патрэб — На скон ліхой бядзе Спякло Ўзбор'е хлеб. На торбу сухароў З чаканнем я глядзеў. А ранкам — будзь здароў: Прапала неўспадзеў. Ні бойкі, ні ганца З усходняй стараны... Ні торбы, ні канца Праклятае вайны...
19 Сватанне
Астравы бязлесся — гарнізоны... Вогненных лясоў мацерыкі... Супесі, суглінкі ды падзолы — Вёскі, вёскі — акіян людскі. Акіян пакутнага бяссмерця... З лубкі зерне цішыцца ў раллі, А з нябеснай, непадступнай цвердзі Бомбы прарастаюць да зямлі. Недзе ў пушчы, там, за Падбярэззем — Дваццаць вёрст на добрую нагу — Самалёт з-пад чэрава, як з рэзгін, Вытрасае той пякельны гул. З ім Васіль спазнаўся назаўсёды: Будзе сеяць ён ці скарадзіць — Гул цяжкі з парахавым смуродам, Неадступны, унутры сядзіць. Спраўдзіла крылатае прадвесце Даўні той, той д'ябальскі прылёт: Лёс у зерня — нівай уваскрэсці, А над ім — грымотны разварот. На кругі свае заходзіць «рама» — Не з вясёлкавым аконным шклом, Не букварная, што «мыла мама»,— З азбукаю смерці пад крылом. З паднябесся бог свінцовадайны Раздае сваіх дароў запас, Дзе б каго прывеціць, выглядае I нарэшце заўважае нас — Двух паганскіх, глініста-падзольных, Хлебадайных двух палевікоў З двухадзіным богам рук мазольных, З верай у зямлю наўсцяж вякоў. Тата сее, я — слядамі значу, Дзе кладзецца зерне: я ляшу. Лёгкую для «рамы» той удачу Абяцаю за сваю душу. I яна спакусы не стрывала: Жытняму сяўку наперахоп Глуха па раллі залапатала, Быццам з неба сыпануўся боб. Тут мая душа і спудлавала, Ірванула да беразняку. Нешта выла, нешта ўслед крычала, Нешта тузанула за руку. І над вухам: — Стой, табе гавораць! Ты бяжыш, а для яго — мішэнь. ...Толькі тут, кульнуўшыся ў разору, Сам сябе нагнаў я — і ўстрашэў. Толькі тут уцяміў, дзе і што я. Неба ўзвыла, вухнула зямля. А за грэх які? A ўсё за тое, Што не ён адзін, што ёсць і я. Бог свінцовы, а насупраць — жытні: Палявік, сявец, каласавік. Там — двухствольны, на зямлі — двухжыльны,— Хто каго — па роўніцы разлік. Неба і зямля. І паміж імі — Распластаны коціцца хлапчук. Неба і зямля. І межавымі — Два слупы: два выбухі ўваччу... Толькі тут усёй істотай зрэбнай — Жаўранкам у збэрсаным быллі — Я ўстрашэў: а як бы мне пад небам, Як бы мне без гэтае зямлі?.. Як бы мне без гэтае канаўкі, Што свінцовы суняла скразняк I ў грудзях маіх студзіла даўкі, Горача задыханы камяк?.. Толькі тут душу сваю нагнаў я,— Трапяткая, білася ў раллі. А над ёю знакам раўнапраўя Дзве вантробы спарышом плылі. Дзве паловы аднаго страшыдлы — «Рама» на разведным віражы. Цікавала, покуль не абрыдла: «Жыта сее? Значыць, хоча жыць?!» I засекла цэль, каб у рэестры Слаўных і вялікіх перамог Новы летапісец — анты-Нестар — І маю душу занесці мог. На сутонні, той гадзінай шарай, Што сціскала дзень з усіх бакоў, Хтосьці клямку ў сенцах доўга шарыў, Потым тройчы бухнуў кулаком: — Бач, навёў запоры ды завалы. Штосьці тут не тое... Чуе нос: Ці гарэлку п'юць, ці дзеляць сала... Ці кудысьці чорт усіх панёс. Зноў пачаў няцвёрда, незнаўма Грэбацца нязвычнаю рукой... I нарэшце: — ...бога маць, хто дома?! Як пабіла трасцаю якой. Тут ужо скаціўся я з пяколка... Дзверы насцеж — і цераз парог Трыханок глядзеў: пад носам «пчолка», Чуб набок залізана прылёг. Акурат як у таго — з партрэта: Касячком, да самага брыва. Злосна пахіснуўся: — Што ж ты гэта Тут, як мыш, сядзеў, не адкрываў? Ні старых, ні дзевак,— ці не рады Госцю ў хаце? Што маўчыш, як цень? — Сеў на лаву, грукнуўшы прыкладам, Ушчаміў вінтоўку між калень.— Дык няма нікога дома, кажаш? Т-а-а-к, а дзе ж яны, калі спытаць? — А яны — у полі, на Заўражжы,— Трэба там палоску дасяваць. — Э-э-э, глядзі, язык жа ёсць у роце, A маўчыш.— Здзіўлёна твар падняў: — Сеюць кажаш?.. Чорт жа падахвоціў Сеяць ноччу, быццам мала дня... Во яно, як вош свая ўкусіла: Сутак мала. Дзень і ноч грабуць. Вош свая на карку — злая сіла: Не заснеш: сасе вa ўсю губу. Не сцярпеў я, хоць не дужа ўцяміў: — І не вош зусім, а самалёт. Вуньдзека схавацца можна ў яме: Бамбануў— палоска ўразварот. — Го, дык ён і вас тут, кажаш, троху,— Трыхан жарабцом зарагатаў.— Гэта жартам, толькі падпалохаў. Самае — яно было вунь там,— I рукою паказаў на пушчу.— Во дзе ўпляжыў, во дзе дыхту даў: I касцей насек, і дроў натрушчыў, Ад бандытаў зараз — ні сляда. Нават і такіх не шкадавалі,— Галавою на мяне кіўнуў.— Ну а што там з імі тралі-валі — Покуль нож усадзіць у спіну?.. Сёння ён на дзве наздры саплівец, Заўтра — сігане да партызан. Лепш адразу: чык — і ашчаслівіць Нацыю. I па галовах план.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)