Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 51
Перейти на страницу:
Наўздагон Васіль Не сказаў нічога. Ды і Ёха Клямкай бразнуў, як адсек упохап Словы ўсе, апроч: «Нясі, нясі...» I пайшоў Васіль суняць падпал, Нёс кажух па вуліцы пустэльнай, На падмерзлы дол, як на патэльню, Дабяла нагрэтую, ступаў.
Даўнавата не хадзіў сялом — Загароддзем больш ды загуменнем: Восенню дажджыла, па калені Лужы ўсцяж Узбор'я наліло. Размясілі гразь, што не прайсці. Ды цяпер марозам падцягнула, I зямля напоўнілася гулам, Лёд іскрыста лужы замасціў. Коўзанка амаль з канца ў канец... Ногі каля тыну ў Сілівея Як падсекла, ды ўтрымаўся неяк, Толькі прасла храснуў ля сянец. — Ах жа, хрэн табе на каўбасу! Наварочаў Сілівею шкоды... Ну, а той — нібы чакаў нагоды: — Зараз во — збіраюся, нясу,— Дзверы адчыніў, пазнаў: — Васіль? А я думаў, гэта ўжо страляюць...— От жа,— цмокнуў,— на хамут быў лямец!.. Ды і сам сто год яшчэ б насіў...— На валёнкі сумна паглядаў I казаў, як быццам тыя чулі: — Гэта ж вас яшчэ прыладзь у чуні, Дык ні снег не страшны, ні вада. Чуні ў Сілівея — проста шык: Склееныя з камеры ваеннай, Нават з дзвюх. Затое і ў паўцэнак Абышліся: бульбы два кашы. Чорны чунь — на левай шыкаваў, А на правай — быў з чырвонай гумы. Мог і памяняць, але, каб тлуму Не займець, парадак не ламаў. Як завёў — хай будзе. Балазе Па-салдацку вызначыць не цяжка Правую нагу і без прамашкі Адказаць, дзе левай быць назе... — Дык і я з табою паскачу,— Да грудзей хінуў свае валёнкі І прыцмокваў Сілівей: — Галёнкі Не нагрэе гэты чортаў чунь... Скок ды скок па грудзе, на лядку — То чырвоным каўзане, то чорным: — Гэта ж я збіраўся ix учора На валёнкі... А цяпер кукуй...— Уздыхнуў: — Цяпер во ледзяней Ці на печ бяжы адтайваць пяты... Хоць бы адкупіцца неяк з хатай, Хоць бы тая печ была пры мне.— І падсоўваў як мага шчырэй На фурманку збіты свой абутак: — Во, насіце... Глянуў Лосік крута: — Прэч адгэтуль, стары вычварэнь! Ну а той з нагі садраў свой чунь: — Сам во босы: костка азалела. — Прэч, кажу, пакуль жывы ды цэлы. — Айн мамент, таварышок, лячу!..— Мільгануў азяблаю нагой: — Во цяпер і чунь якраз да пары: I нагу нібыта хто апарыў — Чырванее... — Я сказаў: бягом!..
Рады Сілівей: валёнкі ўпёр І цяпер не лічыцца дзесятым. І Васіль адвёў агонь ад хаты, Хоць не дужа — на суседні двор. Праўда, зазлаваўся Трыханок, Як прыбег да воза ды агледзеў: — Хочаш адыграцца на суседзях? Што ты мне рыззё тут прывалок?! — Новага цяпер няма нідзе — Выбачай,— Васіль адводзіў вочы. — Ну а ты? — да Лосіка падскочыў Трыханок.— А ты куды глядзеў? — Пан жа немец, пэўна, не драмаў, Правяраў таксама,— буркнуў Лосік.— Ад агню — не проста ж так прыносяць... Пойдзе ўсё, як лепшага няма. — Пойдзе, пойдзе... Зачапі на сук — Пудзіла адно з такой апраткі. — Ты крычы, ды не ламай парадку: Хай пакуль што іншыя нясуць.
I пайшла дзесятка па сяле Пераскокваць вогненнаю метай, І ніхто не быў ахвоч пры гэтым, Знацца з госцяй: адсылаў далей. Сцягвала абшчынна шыі ўсе, Як пятля, парука кругавая: Адкупіўся сам — сусед згарае, Калі збор у час не прынясе. Ад сябе той нумар адпіхнуў, Дык сусед лічыцца стаў дзесятым. А пачаць агню з якое хаты — Чорт адзін, бо не ўзвядзеш сцяну. Так падворна шастала бяда, Гнала здань пажару над абшчынай. І калі ўжо ты ўсяму прычына — З плеч здымі, апошняе аддай. Неслі немудроны водкуп свой, Толькі б хаты неяк ацалелі... Трыханок аж прогся: «На калені Ўсіх пастаўлю: час прыходзіць мой!.. Будзеце ля ног ніжэй травы — Вось ля гэтых — высцілацца шоўкам...» Перад немцам капытамі шчоўкнуў: «Хай пабачыць, перхаль тылавы, Што і мы тут не апошні хлам». — Во кажух, а во яшчэ валёнкі!.. Сцепануўся немец, як спрасонку, Ад знабы з агідай папалам... — Гэта асабіста ад мяне — У імя вялікай перамогі! — I дадаў: — Аднак, не шкодзіць рогі Збіць тут аднаму — і як раней! Каб на сабатаж не падаваў Для абшчыны прыкладу дурнога. — Сабатаж? — тут немец глянуў строга, Хоць пры возе быццам і драмаў, Хоць не ўсё і зразумеў. — Я-я,— Трыханок падтакнуў па-нямецку, Спіс узяў, алоўкам нешта спэцкаў, Перакрэсліў, быццам крыж стаўляў. — Вось ён — гэты,— немцу паказаў Прозвішча, памечанае ў спісе,— Сабатажнік...— Лёд падковай высек, Патранташ тужэй падперазаў: — То які загад аб'явіць пан? Да сцяны? Ці проста ўзяць пад арышт? — I трушком паперадзе пашпарыў, Хоць пакуль што і не ўцяміў план. Бо якраз пагрэцца завярнуў Да пляцёнай бутлі перакладчык (Трыханок гасцінна ўсё прадбачыў. Ды і сам не першую глынуў)...
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)