Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 51
Перейти на страницу:
Снег асенні — як трывожны сон: Цёплым ветрам над зямлёй дыхнула — I сплывае ўсё з вясновым гулам. Цёплы вецер... Што прарочыць ён?..
21 Сцяжынка
Мы ўсе адтуль, мы ўсе з вайны — Яе рабы, яе сыны. Яшчэ і сёння ў цішыню Ідзём адтуль — з яе агню.
Пакуль не грымне новы бой, Не ўдарыць новы боль,— Бяссоннем памяці — яна На ўсіх адна: вайна.
Яе крыла смяротны цень, Што нада мной ляцеў, Яшчэ і ўнук і праўнук мой Адчуюць над сабой.
Як злы праклён праз пяць кален, Праз небыццё, праз часу тлен,— Гарыць на скронях сівізна Ba ўсіх адна: вайна.
Мы ўсе адтуль — бацькі, сыны...
А ён — з магілы, як з вайны.
Зямлю капаў, раўняў брыжы: Збіраўся доўга-доўга жыць.
Як хату ладзіў — на вякі, Каб і прастор на ўсе бакі I павярнуцца дзе было, Як людзі прыйдуць «на сяло» — Памужаваць, пагаманіць I чаркай новы свет абмыць. Але ці будзе там яна?.. Усё падчысціла вайна... Во, браце мой, ажно туды Забралася вяршыць суды. А хто ёй права гэта даў — Чапаць да страшнага суда, Трывожыць векавечны сон?..
А можа, памыліўся ён? А можа, там яе няма: Заслон магіл вайну стрымаў?..
Напэўна, ўсё ж там цішыня...
Вось толькі як сюды радня Ў госці прыйдзе да яго: Дзе тыя могілкі — ого...— Як свет не той усё адно,—
Зірнуў, a ўжо і не відно Прыстанку вечнага бацькоў, Дзядоў, суседзяў, землякоў...
І толькі з ямы ўгледзець мог На стрэхах ззелянелы мох Ды вецце голае прысад...—
Капай глыбей, хавайся, брат...—
Васіль трызненне адганяў, Хоць добра ўжо і сам не знаў: Ён зараз ТАМ ці ТУТ яшчэ?..
Цячэ пясок... Як час, цячэ...
З рыдлёўкі — дні, гады, вякі. Вышэй, вышэй узмах рукі... Зямны надзел — глыбей, глыбей. А неба ўсё вузей, вузей...
Астылы дол. Апошні ліст — Бярозы крык. Рыдлёўкі бліск. Капай, задуху перасіль, Капай жытло сабе, Васіль. Упершыню ты хлеб чужы Прыйшоў адведаць на крыжы. Ва ўсіх работах быў, як бог — Адну рабіць не мог: Араў, касіў, лажыў стагі — Не мог капаць магіл.
Капаў траншэі, рубяжы, Зямлянкі — пагарэльцам жыць, Калодзежы, ставы капаў I грэблі насыпаў...
А вось прыйшлося на вяку І тут прынадабіць руку.
Каня сталёвага — у дол Загнаў... I жыта пяць пудоў Прысыпаў на худы памол. Цяпер і сам туды — у дол.
Капай глыбей адвечны спрат, Шляхоў адтуль няма назад...
Адну сцяжынку выдаў бог, Але на ёй ты жыць не мог.
...Яны прыехалі ў абед: Адрузлы немец-кураед, Два паліцаі і вазак — Не толькі з лейцамі, аднак.
За імі — наразмашку хлыст — Скакаў вярхом прапагандыст,— Так сам сябе іменаваў, А як ён прапагандаваў, Пра тое болей ведаў хлыст — Галоўнейшы прапагандыст.
Васіль у момант зразумеў, Што справу кепскую займеў...
Аж тарганулася рука З хлыстом нервовым: — Дзе дачка? А дзе дачка — ідзі шукай...
— Яна ў гасцях, у сваяка.
— Ці не ў таго, што кліча ў лес? — З каня рыўком дадолу злез, Халяву паласнуў хлыстом.— Ты не круці мне тут хвастом. Я знаю гэтых сваякоў.
Ажыў і немец: — Матка, ком,— Паклікаў пальцам,— яйка, шпэк...
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)