Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 51
Перейти на страницу:
Так да Ёхі той паборны воз Падкаціў, спыніўся ля падворку, I талмач прыбег, навёў гаворку — Адагрэты, аж іскрыўся нос... — То які загад?.. Які загад: Змыўся Ёха, перакрэсліў планы. Трыханок звярэў: — Не выйдзе!.. Танна Ў мяне не выкруціш свой зад. Толькі дзе і як той зад шукаць: Змыўся Ёха — і сляды прастылі... А загад? Загад ранейшы ў сіле: Збор не здаў — паліць, а не страляць. Гэтак перакладчык і давёў Непахіснасць немцаву і волю. — Як паліць?! Ды то ж не ў голым полі: З ім жа во і я ўпрытык здавён! — Трыханок тлумачыў згарача Немцу з яго пэўнасцю цвярозай. A тады пусціў апошні козыр: — Во кажух — з уласнага пляча! Гэта за яго няхай ідзе. А пасля — звядзём і тут рахункі. ...Загуменнем, цераз ноч, з-за пунькі Выйшаў Ёха, як займаўся дзень... Мякка і нячутна падаў снег Светлаю і гулкаю абновай. Прарыкала ў цішыні карова, Адазваўся ёй сабачы брэх... Белым-белы хорам ад зямлі Аж да неба разгарнуў прасторы. І ні дзе ні слёз няма, ні гора. Ды і ці былі яны калі?.. Толькі гэты адзінокі рык — Што ж ён паласнуў такой жальбою? Што ж ён сэрца сціснуў гэткім болем, Быццам аб ратунку ўмольны крык? I прыспешыў Ёха нацянькі: «Што ж гэта пяклуецца Падласка? Ці сышоў мурог з мядовай краскай I падкінуў нехта асакі? Ці прашастаў воўк за хлеўчуком І на ўзвейку дух драпежны стыне? Ці заспала раптам гаспадыня, Ля дзяцей прыткнуўшыся бачком? А ці ўжо даіць няма каму І ніхто не просіць сырадою?..» Галасіў Падлашчын рык бядою, I сабака тураваў яму.
Ёха ўзбег, задыханы, на двор I асеў ля весніц на палена: Пуста, глуха, снегу па калена — Толькі след мышыны, як узор, З-пад сянец, дзе на дзвярах замок Прычапіўся... Ёха ўстаў, паляскаў... І адтуль — ад Трыханка — Падласка Рыкнула... «Дабраўся, крывасмок... Але што ж я тут... А дзе ж яны? Дзе яны ўсе? — Схамянуўся Ёха.— Што ж я тут...— Шапнуў ён перасохла.— Во замок... А жонка дзе, сыны?..» Вуліцаю бег — яшчэ здалёк Васіля прыкмеціў каля студні,— Неяк сам сабой пайшоў марудней, Нават пацвярдзеў, як быццам, крок. А Васіль рукою ўжо махаў: — Ды ў мяне твае: баяцца дома... I Падласка ў новыя харомы Перайшла — заместа кажуха... — Гэта ўжо я сам во толькі чуў, Ды было, скажу, не да каровы... Дзякуй, што ўсе жывы і здаровы,— Аж святлей зрабілася ўваччу...— Усміхнуўся Ёха.— Нават снег Быццам во бялейшы стаў, як глянуць... А прыбег — паверыш, ногі вянуць... — I далёка ты куды забег? — Ды было... З гарачкі ірвануў Аж за дваццаць вёрст, калі не болей. Нават не падумаеш ніколі: Аж туды, у зону, збег... — Ды ну?! — Вось табе й «ды ну». А я за ноч Злётаў аж туды за дапамогай. Ды з начальства не сустрэў нікога — Павадзілі дзесьці так, наўзбоч. Пэўна, правяралі: што ды як... Я кажу: «Ад Трыханка ратуйце...», А яны сваё: «Не агітуйце: Рана ў тую пастку нам, зямляк. Днём не скочыш у такі мяшок, З гарнізонаў ды заслонаў сшыты...» А адзін аж ускіпеў сярдзіта: «Прыйдзе час! Сатром у парашок. Толькі самі не сядзіце там: Чуйцеся, як дома — не ў палоне». Гэта нейкі быў, відаць, з галоўных І яшчэ во пра цябе спытаў: «Як ён там — на печы ўсё ляжыць? — І ўсміхнуўся.— Немцы мігам згоняць. Дужа хісткі, кажа, пуць ягоны: Каб не здрадзіў, як захоча жыць...» «Камісар?!» — здагадка неўспадзеў Сняла дух, бы вышыня крутая, Ды звярнуў Васіль: — А як спытаюць, Дзе ты быў? — A ў стозе прасядзеў...
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)