Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 51
Перейти на страницу:
Я не сёння ўсё прыдумаў гэта. Слова ў слова помню, як урок, Што за Кацяй паўтараў бязмэтна: «Юг» і «север», «запад» і «хвосток». Сёння ўсё я толькі перамерыў, Пераважыў, што ў нябыт сплыло. Сёння ўсё свядомасцю праверыў I сцвярджаю: так усё было. Сёння разумею: так нікому Не пасмеў бы Трыхан гаварыць: Толькі што сп'яна — і то малому — Асмялеў душу сваю адкрыць...
— A мальцоў — за ногі ды аб сценку, Быццам на каляды парасят... Ну не ўсіх, вядома, з гэткім енкам, А на выбар — з партызанскіх хат. Збольшага падчысцілі заразу... Э-э, ды ты дрыжыш увесь, як ліст. У штаны, глядзі, не дай там газу. Ці і ты мо, гэта, камуніст? — Смехам захрыпеў, на ўсе заставы Рот адкрыўшы.— Ладна, не бяда. Я во не спалохаўся. I права, Сама меней, маю на медаль. Ну а ён сюды якраз дарэчы,— На грудзях пагладзіў фрэнч.— Ого!.. Знаць, тады б стары твой не пярэчыў, Каб і Зіна за мяне, таго... А яна?.. Ці змог бы ты разнюхаць, З кім яна кахаецца? I мне Падшапнуць... А для падняцця духу Во цукерка. Еш, яны ў цане. Гэта як паёк такі на сёння — Да гарэлкі, за работу нам. Па руках? Сястру не правароніш? Калі што, дык во і стрэліць дам.— I заціснуў мне сілком у жменю Два — навелькі з гузік — сасунцы. Стаўбунок з астаткам у кішэню Палажыў... — Во і яны — сяўцы...— Зарыпелі сенечныя дзверы, Да акна схіліўся Трыханок. Тут і ўладзіў я кружкі ў цабэрак, Хоць пад языком гарчэў камок... — Ну а мы сядзім во ды гамонім,— Трыхан бацьку «здрастуй» працягнуў. Я, Васіль, сказаць, без цырымоній Да цябе, як бачыш, завярнуў. Проста так, па-свойску, па-суседску. A ў цябе во прыпар пацямку... Працаваць вучыся па-нямецку: Ні хвіліны лішняй — па званку. Во дзе ўсё адмерана дакладна: Пальцам па-пустому не махнеш. Нават у гарачцы ў той, блакаднай: Як абед — спыняй стральбу і еш. Кажуць, і цябе тут паганялі? Ды і я во толькі што адтуль: І наўздоўж, і па дыяганалі Прапяклі, не шкадавалі куль. Можа, спакайней цяпер во будзе. Гэта ж трэба: сон ужо не ў сон. Звечарэе, дык не ў ложак людзі,— Плюнуў Трыханок,— a ў гарнізон. — Ды яно як хто,— Васіль анучы На пяколку цёплым рассцілаў. — Ты не хтокай. Во, глядзі, прыжучаць Пабяжыш, аж затрашчыць кіла. Гэта ў нас пакуль што ціха ліха, Не дайшлі на ўзборскі астравок. Ды і то — як ноч — сядзі, не дыхай, Слухай кожны рып і кожны крок. Во на сёння можна ўжо спакойна: Цісканулі аж да Паліка,— За фіранкай мэднуў падаконнік — І з бутэлькай выплыла рука.— Я тут шнапсу прыхаваў ад хлопца, Каб дзяліць не давялося з ім,— Ласа падміргнуў.— Кульнём па стопцы! Што ж мы насухую ўсё галдзім? Дык сядай, Васіль. А ты, Куліна, Прыцягні які там агурок. Ну a дзеўкі што? Дзе ж тая Зіна? Дасяваць пакінулі шнурок? — Ды засела недзе на сяле вунь. Згледзіш ix — тут ёсць, а тут няма...— Я-то знаў, што Зіна ў цёткі Евы, Толькі на замку язык трымаў. Там яна цяпер заўжды начуе — Ад крыжоў далей, ад бальшака... Але ўсё-ткі мама: — Дзе-йта чуні? — Пагукала: — Памажы шукаць.— Гэта для адводу. А шапнула: «Ты ж маўчы, не дужа з ім, сынок... Каб яму не агурок, а скула Во такая на сабачы бок...»
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)