Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 72
Перейти на страницу:

Нягледзячы на наяўнасць прыёмаў метафарызацыі, у пункцірах Разанаў унікае метафарычнасці. Пункцір не метафарычны, бо не прадуманы. Ён – імгненны водгук на з’яву ці стан, як замалёўка «з натуры». У адной са зномаў паэт сам кажа пра тое: «Метафарычны верш ілюзорны, праз яго нічога не відаць, відзён толькі ён сам, ён не адкрывае, а засланяе – як шыбіна, на якой мароз намаляваў свае ўзоры» [102, 224].

Як скульптар, што толькі адсякае ад каменнае глыбы лішняе, каб надаць ёй адпаведную форму, гэтак і паэт намагаецца дайсці да сутва праз мінімізацыю, пэўны лексічны аскетызм, памянёны ўжо лотманаўскі мінус-прыём. Пры гэтым, не будзем забывацца, што на працягу сваёй творчасці А. Разанаў дэманструе майстэрскае валоданне самымі разнастайнымі кампазіцыйна-стылістычнымі фігурамі, ствараючы паэтычныя формы, часам перагрувашчаныя мастацкімі прыёмамі, тэксты з складанымі ўнутранымі семіятычнымі сувязямі і адносінамі паміж элементамі. Даходзячы да пэўных межаў – жанравых ці тэматычных – паэт здольны імгненна перабудоўвацца, знаходзіць новыя нечаканыя шляхі і рашэнні. Ілюстрацыяй гэтаму – яшчэ адна мініяцюра з кнігі «Гановерскія пункціры»: «Сцяжынай дайшоў да ракі: / ні моста, ні кладкі. / Далей магчыма / ісці адно толькі / вадою ці – па вадзе» [141, с. 14].

Мяркуючы па ўсім, А. Разанаў не збіраецца ў сваёй творчасці адыходзіць ад стварэння пункціраў. Прыкладам таму – немалая падборка ў часопісе «Дзеяслоў» (№ 6 (19), 2005 г.). Пункціры, што ўвайшлі ў гэтую публікацыю, у сваіх асноўных рысах не адрозніваюцца ад «гановерскіх», а некаторыя, магчыма, створаны на тым жа тэматычным матэр’яле: «І першы промень табе, / і апошні: / мясцовая кірха» [10–А, с. 186]. Акрамя названых вышэй, варта адзначыць яшчэ адну дзвюхмоўную (беларуска-нямецкую) кнігу пункціраў, што выйшла ў Германіі ў 2007 г. – Das dritte Auge. Punktierungen [143]. Выглядае, што пункціры на сёння – самая запатрабаваная разанаўская форма для еўрапейскіх выдавецтваў.

Завяршаючы структурны аналіз мастацкіх асаблівасцей паэтыкі пункціраў у іх эвалюцыі, яшчэ раз звернемся да пытання творчага метаду гэтых твораў, на пачатку абазначанага як медытацыя. Паколькі відавочнае проціпастаўленне пункціраў версэтам, вершаказам і зномам – з п. гледжання найперш вербальнай эканоміі і ступені празаізацыі – гэткім жа чынам патрэбным бачыцца і адпаведнае размежаванне тэкстастваральных падыходаў паэта. Калі медытатыўны падыход характарызуецца засяроджанасцю і сканцэнтраванасцю на аб’екце апісання, сугестыўнасцю (падтэкставасцю) думкі і вобраза поруч з інтуітыўным пачаткам, то другі падыход, хаця і палягае ў рэчышчы таго ж самага анталагічнага (быційнага) кантэксту, валодае зусім іншымі семантычнымі і семіятычнымі адзнакамі. Пра іх – гаворка ў наступным падраздзеле.

2.2. «Паэзія думкі». Сінкрэтызм і статычнасць версэта

Перш як перайсці да разгляду чарговай эксперыментальнай формы верша А. Разанава – версэта, неабходна акрэсліць некаторыя тэрміналагічныя пытанні, што тычацца яе жанравай спецыфікі.

Адзін з самых уплывовых даследчыкаў у галіне тэорыі верша Ю. Лотман, які займаўся распрацоўкай прынцыпаў структурнасеміятычнага аналізу паэтычнага тэксту, спрабуючы вызначыць сутнасць адносінаў паміж паэзіяй і прозай, прыйшоў да высновы, што «мастацкая проза ўзнікла на фоне пэўнай паэтычнай сістэмы як яе адмаўленне» [66, с. 43]. Сыходзячы з гэтага сцверджання, а таксама даследуючы эстэтычную прыроду «памежных» форм кшталту верлібру, Лотман заўважае наступны парадокс: «Погляд на паэзію і прозу як на пэўныя самастойныя канструкцыі, якія могуць быць апісаныя без узаемнай суаднесенасці («паэзія – рытмічна арганізаванае маўленне, проза – звычайнае маўленне») нечакана прыводзіць да немагчымасці размежаваць гэтыя з’явы. Сутыкаючыся з багаццем прамежкавых форм, даследчык вымушаны зрабіць выснову, што пэўнай мяжы паміж вершамі і прозай правесці, наагул, немагчыма» [66, с. 43].

Гэтая выснова важная для нас з таго гледжання, што дазваляе абыйсціся без разгляду схем перахода ад прозы да паэзіі, якія прапаноўвае тэорыя літаратуры, і вызначэння месца на гэтай тыпалагічнай лесвіцы жанру, што даследуецца. Пры гэтым, мы паспрабуем выбудаваць адпаведную тыпалагічную іерархію ўнутры жанравай сістэмы А. Разанава. Трымаючыся пастулата даследчыка семантыкі мастацкага тэксту М. Палякова пра тое, што кожны літаратурны твор з’яўляецца «замкнёнай мастацкай сістэмай» [87, с. 13], мы кажам аб замкнёнасці разглядаемай сістэмы і на вышэйшым яе ўзроўні – жанравым, а значыць – аб магчымасці разглядаць гэтую сістэму аўтаномна, разам з структурай усіх яе ўзроўняў («стратаў»).

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)