Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 72
Перейти на страницу:

Калі для аўтараў класічнай японскай паэзіі ўвядзенне, да прыкладу, вобразу сакуры было традыцыйна-непазбежным, як і выкананне прынцыпаў чаргавання пяціі сяміскладовых радкоў у хоку ці танка, то Разанаў у пэўным сэнсе з'яўляецца разбуральнікам традыцыі і пры гэтым пачуваецца разняволеным у межах сваёй паэтыкі. Прынамсі, яго зварот да архетыповых, адпачаткавых матываў і вобразаў, ёсць «мінус-прыёмам» на тле перагрувашчанай вобразнасцю паэзіі пачатку 1990-х (разам з яго ўласнымі паэтычнымі формамі, такімі, як паэма ці версэт).

Апроч прыроднай (уключна з вясковай) прасторавай аднесенасці, яскрава выяўлена ў пункцірах і урбаністычная. Аб’ектам апісання, творчага асэнсавання для паэта-вандроўніка можа стацца любы прадмет, з’ява, убачаная ці падгледжаная і па-мастацку ўвасобленая: ад аб’яваў на слупе ці падпітага вяскоўца – да гарадской залевы ці «касцёлу ў леташніх рыштаваннях». У многіх з тых твораў выявіліся пэўныя гістарычныя рэаліі, як чэргі пачатку 1990-х у наступным, гэтым разам сапраўды афарыстычным пункціры. Акрамя таго, тут адбываецца перыфраз вядомага біблейскага афарызму («І апошнія стануць першымі»): «Стаю ў вялізнай чарзе. / Перш, чым з апошняга / стану першым, / пабуду ўсёй чаргой» 101, c. 26]. Апісаны стан не падпарадкоўваецца законам логікі, не раскладаецца ў плоскасцях «здаровага сэнсу»: як гэта – «пабыць усёй чаргой»? Гэткая метафізічнасць успрымання-апісання рэчаіснасці ці, інакш, не-разумовасць і ёсць адной з праяваў медытатыўнасці, пра якую вядзецца гаворка.

У іншым, таксама «летапісальным» пункціры, адбываецца гульня з семантычнымі адценнямі слоў. Слова «зайцы», ужытае ў пераносным значэнні, па асацыятыўным прынцыпе стасуецца з словазлучэннем «капусная галава». Адбываецца іранічнае адухаўленне гэтых лексем. Вынікам твора ізноў-такі ёсць рытарычны запыт: «З рынку нясу на руцэ / капусную галаву. / Ці ведаеш ты, / капусная галава, / колькі «зайцоў» каштуеш?» 104, с. 198].

Шматпланава прадстаўлены вобраз дому. Дом – гэта і метафара матылька, што разгарнуў крылцы, і нейкія старыя дамы, у кожным з якіх лірычны герой хацеў бы «пажыць хвіліну». Гэтае слова набывае адзнакі архетыповасці, калі параўноўваецца з яшчэ адным рэгулярным вобразам разанаўскіх пункціраў – дрэвам: «Паўзлазілі дзеці на дрэва: / дом, / што дарослымі не заняты» [102, с. 68].

Сустракаюцца ў пункцірах і збітыя тэмы і вобразы, пазбаўленыя нечаканага падгляду і арыгінальнага бачання. У гэтым разе іх увасабленне, як кажуць, пакідае жадаць лепшага і зводзіцца да банальнай апісальнасці: «Снег усцілае зямлю, / на снег / сцелецца жоўта-барвовае лісце: / мастачка-восень» [102, с. 79].

Усе пункціры сярэдзіны 1990-х нерыфмаваныя. Зрэдзьчасу сустракаюцца ў іх прыёмы паэтычнага гукапісу: «Такі прыгажун, / а зажураны: / неба не хоча / ужо ўсміхацца табе, / сланечнік?!.» [104, с. 189]. «Гронкі рабіны / зачырванелі: / ўгару / горнецца позірк» [104, с. 198].

Як бачым, пры тэндэнцыі да вербальнай мінімалізацыі і пэўным тэматычным аскетызме, пункціры з трох разгледжаных кніг характарызуюцца багаццем прыёмаў і сродкаў вобразнасці. Пры гэтым, няма адчування перанасычанасці тропамі, якое б разбурала медытатыўнасць і гармонію твораў. Складаецца ўражанне, што паэт не выдумляе сюжэты сваіх твораў, а бярэ іх з жыцця. Пункціры Разанава, як слушна заўважае Г. Кісліцына, «не прэтэндуюць на паўнату, цэласнасць погляду на свет – у аснову іх кладзецца звычайна толькі адна думка, перажыванне, вобраз. Таму яны і атрымалі такую назву, што перадаюць жыццё не шырокім мазком жывапісца, а перарывістай лініяй графіка» [56, с. 131].

Месца дзеяння ў пункцірах, што разглядаліся вышэй, звычайна адцягненае-абстрактнае. Яно не мае прасторавых межаў, хаця чытач без цяжкасці здагадваецца, што гаворка пра беларускую рэчаіснасць. Зрэдзьчасу месца дзеяння непасрэдна абгаворваецца: абагулена («У вёсцы») ці канкрэтна («у Менску» – гэта ці не адзінкавы выпадак увядзення тапоніму). А вось у наступнай кнізе, якую цалкам займае форма пункціру, тапонім вынесены ў назву: «Гановерскія пункціры».

У 2002 годзе ў Германіі выйшлі адразу дзве паэтычныя кнігі А. Разанава. Абедзве – білінгвы, г. зн. паралельна змяшчаюць тэкст арыгіналу і яго пераклад на нямецкую мову. «Гановерскія пункціры» цалкам створаны на «нямецкім матэрыяле»: са студзеня 2000 г. па снежань 2002 г. А. Разанаў праз стыпендыю імя нямецкага філосафа і публіцыста Ганны Арэндт атрымаў магчымасць працаваць у Гановеры. Знаёмства беларускага паэта з горадам, яго атмасферай і культурным ландшафтам, звычаямі і побытам яго насельнікаў знайшлі свой мастацкі адбітак у пункцірах зборніка.

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)