Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 72
Перейти на страницу:

У рэцэнзіі пад назвай «Крок за крокам тут збліжаюцца мовы» Е. Лявонава падае наступную дэфініцыю гэтай, у чарговы раз эвалюцыянаванай, паэтычнай формы: «Гранічна сціслыя, адзначаныя стылёвым аскетызмам, пазбаўленыя знешніх эфектаў, яны пакідаюць уражанне яснасці адбітых у іх думак і натуральнасці ўчынкаў, спантаннасці ўзнікнення, пластычнасці ўвасобленых прадметаў і з’яў» [72, c. 6].

«Гановерскі» цыкл А. Разанава, як і ранейшыя, беларускія, падборкі, мае «сезонную» архітэктоніку. Па прынцыпу, які, як вядома, традыцыйны і для зборнікаў танка, яны маюць падзел на часткі ў адпаведнасці з порамі года: ад зімы да восені. «Па геаметрыі дахаў / коціцца яркі шар: / зімовае сонца» [141, c. 10].

Тэма блукання, вандравання задаецца ў кнізе з першага ж пункціра кнігі: «Блукаю па вуліцах – / незнаёмец: / сонца то з левай рукі, / то з правай» [141, с. 6]. Тут жа ўводзіцца яшчэ адзін важны матыў. Ключавое слова «незнаёмец». З ранейшай прасторай лірычны герой меў узаемапранікальныя адносіны. Ён знаходзіўся ўнутры гэтай прасторы, і, адначасна, яна ўнутры яго. Тут жа – прастора незнаёмая. І яе асцярожна, без умяшання, нібыта трапіўшы на іншую планету, паэт спрабуе асвойваць-вывучаць: «Чайкі крычаць. / Падамся / на голас – магчыма, / дайду да мора, / магчыма, да акіяна» [141, с. 8].

У «нататцы» да зборніка свае ўражанні ад твораў вобразна апісвае іх перакладчык Оскар Анзуль: «Лёгкімі, часта толькі накідамі-радкамі набліжаецца ён да свайго горада-прытулку, нібыта дух, які ідзе праз урбаністычныя мясціны ці кружыць на ровары вакол горада. Гэтак жа асцярожна, як ён сустракаецца з чужою яму мовай, пазірае ён на Гановер; затрымліваючы дыханне, услухоўваецца ягонае вуха і цнатліва смакуе язык – свае назіранні ён наносіць алоўкам на вузкія палоскі паперы, пераводзіць іх у беларуска-кірыліцкія цесна пакладзеныя радкі» [141, c. 91]. Сапраўды, большасць гановерскіх пункціраў прасякнутая ідэяй блукання. У адрозненне ад беларускіх, дзе прасторава-часавыя межы досыць размытыя, блуканне гэтае адбываецца ў больш замкнёнай прасторы. Як самі творы тэматычна робяць гадавое кола, гэтак жа колавым уяўляецца і блуканне – шлях па нязведаным: «Еду на ровары – / у невядомасць: / абапал / мінае квітнеючы рай» [141, c. 39].

У гановерскіх пункцірах эгацэнтрычны пачатак больш выяўлены, чым у беларускіх. Сведчаннем гэтага – асабовыя дзеясловы (спыніўся, дайшоў, еду), без якіх па-першае немагчымым было б апісанне працэсуальнасці блукання, а па-другое, скіроўваючы ўвагу на сваю персону, аўтар свядома ўваходзіць з наваколлем у пэўны від суб’ектна-аб’ектавых стасункаў (дзе суб’ект – вандроўнік і аб’ект – тая рэчаіснасць, што выяўляецца праз тэкст). Пры гэтым, О. Анзуль гаворыць, што Разанаў «надзіва мала піша пра сябе, ягоныя пачуцці хаваюцца і любяць знаходзіцца ў ніжніх пластах пункціраў» [141, c. 91]. Гэтае сцверджанне не ўваходзіць у супярэчнасць з нашым і, трэба разумець, мае на ўвазе, што для паэта-даследніка карыснейшае адлюстраванне навакольнай рэчаіснасці, чым апісанне ўнутраных станаў лірычнага героя.

Мы ўжо звярталі ўвагу на нехарактэрнасць тапонімаў для ранейшых пункціраў. У гановерскіх пункцірах тапанімічныя назвы служаць для ўсё таго ж акрэслівання прасторы, так бы мовіць нагадваюць пра яе адмысловасць. Як сезонныя словы ўводзяць атмасферу пэўнай пары году, гэтак тапонімы з’яўляюцца звязуючым звяном для твораў дадзенай нізкі, злучаючы іх у цэльны тэкст: «Ля кірхі святога Міколы / спыніўся на момант / між голым дрэвам / і надмагіллем / з гатычнымі літарамі. / Адвячорак» [141, с. 14].

Варта дадаць, што аўтар не злоўжывае тапонімамі, перагрувашчанасці імі няма. Увядзенне ў іншую атмасферу дасягаецца ўжо праз білінгвізм кнігі (беларускія пункціры «глядзяцца ў люстэрка» паралельных нямецкіх перакладаў на суседняй старонцы). Зразумела, без кантэксту многія мініяцюры не ідэнтыфікуюцца як створаныя ў іншай культурна-прасторавай сітуацыі: «Нат белая аблачынка / і тая / спынілася над табою, / кветная вішня» [141, c. 60].

У «Гановерскіх пункцірах» А. Разанаў здолеў якасна трансфармаваць выяўленчы бок жанру, што разглядаем, прыўнесці ў яго зусім новыя, свежыя рысы. Магчыма, гэтаму паспрыяла змена кантэксту. Паэт не стамляецца вынаходзіць новыя сродкі вобразнасці альбо, праўдзівей, – нечаканыя варыяцыі старых у межах формы: «Слізка. / Хапаюся за / паветра!..» [141, с. 6] – вось і ўвесь твор: проста, падкрэслена не прэтэнцыёзна, але ж наколькі крэатыўна! У сувязі з гэтым хочацца прыгадаць афарызм Ключэўскага, які казаў, што «імкненне да прастаты заўсёды выяўляецца ў складаных душах, усё ж простае гарнецца да складанага».

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)