Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 72
Перейти на страницу:

Узоры трэцяга структурнага тыпу пункціра, які мы абазначылі як канчатковы, таксама прысутнічаюць у «Вастрыі стралы». Нарацыя тут таксама вядзецца пераважна ад першай асобы. Пры гэтым, лірычны герой набывае вобраз назіральніка за рэчаіснасцю. Ён не ўцягваецца ў яе і не змяняе, а прымае як дадзенасць, творча даследуючы. Пры гэтым, ён – актыўны ўдзельнік, а часам і цэнтральная фігура ствараемай сітуацыі: «Азірнуўся / – нехта бяжыць па маіх слядах: / сухое лісце» [99, с. 142].

Паводле А. Разанава, «пункціры – гэта назіранне, думка, вобраз – тое, што заўважылася вакол сябе ў рэчаіснасці. Што пастукалася ў тваю душу, у свядомасць, што блізка падступілася. І трэба, каб зрок убачыў, а слых пачуў нешта істотнае, каб быў гатовы гэта ўспрыняць. Калі прыйдзе такое назіранне – тады яно можа стаць пункцірам» [103, с. 7]. Відавочна, што паэт валодае такім зрокам, можа ўгледзець нечаканае і паэтычнае ў будзённым.

Непазбежныя паралелі разанаўскіх пункціраў з класічнымі формамі японскай паэзіі – «кароткай песняй» танка і вытворнай ад яе хайку, у якіх В. Рагойша азначае «ёмістасць зместу, вобразную лаканічнасць і дакладнасць паэтычнага выказвання», што прадвызначана надзвычайнай сцісласцю [91, с. 300]. Спасылаючыся на гэтае азначэнне, Е. Лявонава спрабуе супаставіць пункціры з памянёнымі формамі [72, с. 6].

Нагадаем, што танка ўяўляе сабой 31-складовую пяцірадковую монастрафу з чаргаваннем пяціі сяміскладовых вершарадоў, а хайку – 17-складовую трохрадковую монастрафу з тым самым чаргаваннем. Як бачым, гэтыя паэтычныя формы па структуры ўяўляюць даволі жорсткую сістэму, адкуль палягае асноўнае іх разыходжанне з адносна свабоднымі, разняволенымі ў страфічных межах пункцірамі. Паказальна, што з творамі самага славутага аўтара хайку, «Старога з бананавай хаткі» Мацуа Басё, беларускі чытач пазнаёміўся менавіта праз пераклады А. Разанава: «Лётае матылёк / трапятліва ў полі – / вось і ўвесь цень» [75]. Звышмэта аўтара хайку – выяўленне саторы (літаральна – «прасвятлення»), дасягненне медытатыўнага «стану адной думкі». На нашу думку, пункціры А. Разанава маюць аналагічную мэту.

Для групы пункціраў, што разглядаем, як і для хоку і танка, характэрная паўтаральнасць адмысловага набору лексікі. Так, прыкладам, для лірыкі прыроды ў класічнай японскай паэзіі абавязковая наяўнасць гэтак званых «сезонных слоў» [гл.: 25, с. 31 – 32]. Тое ж назіраецца і ў пункцірах, якія складаюць тэматычныя блокі і размяшчаюцца ў нізках паводле сезоннага прынцыпу. Асабліва наглядна гэта будзе прадэманстравана на прыкладзе твораў з далейшых кніг паэта. Пакуль жа заўважым, што менавіта апісанне станаў прыроды станецца ключавым для большасці пункціраў. У наступным прыкладзе адразу тры словы-сімвалы: дом, сад, дрэвы: «Дом знеслі. / Застаўся сад. / Як пастарэлі адразу дрэвы!» [99, с. 144].

Да гэтых твораў не зусім стасуецца адзначаная У. Калеснікам «афарыстычнасць гучання». Хутчэй тут мае месца нечаканы падгляд, азарэнне, жаданне перадаць імгненнае пачуццё, спроба метафізічнага асэнсавання пэўнай з’явы. Г. Кісліцына называе пункціры зборніка «загатоўкамі, паўфабрыкатамі» [56, с. 130] для іншых, больш «сур’ёзных» формаў. Сведчанні Г. Кісліцынай і У. Калесніка датычаць ранніх пункціраў, рыфмаваных мініяцюр, у якіх сапраўды пункцірна толькі намацваецца-вызначаецца пэўнае кола праблематыкі. Пункціры ж канчатковага тыпу ўяўляюцца цалкам завершанымі і жанрава самастойнымі. Да іх нічога немагчыма дадаць, як і выкінуць з іх хоць якое слова: «Раніца. / Дворнік мяце тратуар – / ніяк не патрапіць / змесці свой цень» [99, с. 153].

А вось, як сам паэт у адным інтэрв’ю вызначыў індывідуальнасць і самадастатковасць пункціраў: «Пункціры ўзнікалі не ад знаёмства з японскімі хоку, з персідскімі бейтамі ці з індыйскімі гатхамі. Так, я быў знаёмы з гэтымі формамі ўсходняй паэзіі. Але пункціры з імі не супадалі, яны ўваходзілі з імі ў дыялог, прасілі, каб я дапамог ім знайсці іхняе непаўторнае месца. Можна, вядома, знаходзіць нейкія перагукі пункціраў са згаданымі ўсходнімі формамі, але гэта перагукі. Пункціры ўсё ж асобная і адметная з’ява як у маёй творчасці, гэтак, магчыма, і трошкі шырэй» [111].

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)