Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 51
Перейти на страницу:
18 Хлеб
Пасад на паўкапы, У два рады пасад, І цокаюць цапы То складна, то не ў лад. А лад збіваю я — Чацвёрты малацьбіт: Яшчэ рука мая Не дужая на спрыт. Яшчэ не ўдосталь мой Настоен мускул быў Той сілаю крутой, Што камень — на драбы! Яшчэ цягнула ўслед Мяне за цапаўём. Яшчэ ад поту слеп, Цвяліўся мазалём. Яшчэ заносіў біч Мяне ва ўсе бакі, I над цапы — наўстыч — Я пляскаў не з рукі. Як тое гусяня, Што цягне травіну, Маўчком хістаўся я I знаў сваю віну. Наводзіў бацька лад — Дa жарту не скупы: — Ды ты паслухай, брат, Што кажуць нам цапы:
Чорт у таку, Чорт у таку,— Змяні руку, Змяні руку.
Стараўся я хвастаць Усім чарцям назло: Круціў ім так хваста, Аж цапаўё гуло. I тыя — хто куды! — Зламыснікі мае... Пасад у два рады, I малацьба пяе:
Чорт за токам, Чорт за токам — З бітым бокам, З бітым бокам.
Які там, праўда, ток — Кавалачак двара: Змялі наўзбоч пясок, Ход унялі курам,— Каб тут памаўзаваць Не ўздумалі яны, Каб сам памазгаваць Быў певень не ляны, Дзе падкарміць сваю Ў галодным тым віры Зрадзелую сям'ю — Чубатак чацвярых. «Як маеш галаву, Далей двара зірні — I пераб'еш траву Зярняткам на жніўі...» — Так павучаў Васіль I цэпам браў размах, Каб вязак паясы Трашчэлі на снапах. I радасна было: Хоць і скупы, а плён,— Вось, толькі што, сяло Ці ашчаслівіць ён... Папера — як загад — Да Лосіка прыйшла: Падатак — акурат Усё зжарэ датла. Да кроплі распісаў Ваенны аграном, За ўсіх падумаў сам, Якім здаваць дабром. Адмеран кругла год: На жыта, і авёс, Ні яйкі, і на мёд, І на сабачы хвост. Як маеш брахуна — Плаці, пакуль не здох: Сабачая цана На шалю перамог. Ды: ён не так сабе, Не дурань наш Барбос: Загаўкаў і пабег,— Сабаку ўсё пад хвост! Дазнайся, чый ён быў, Разнюхай па слядах: 3бег — і падатак сплыў. А з мёдам — тут бяда. Ні вулляў, ні калод, Ні пчол — а заплаці!.. Хоць па захлеўю мёд Ім той збіраць ляці. Аж плюнуў бацька ўбок, А варта б — на агонь, Што ўжо сушыў і пёк Ягоную далонь. Лічы, адзін за ўсіх Ён цэпам біў і біў, Бо мой зусім аціх І Кацін лад згубіў. Ды й мама ў добры час Адвыкла цэп трымаць. A Зіны паміж нас Як і зусім няма. Няма — і трэба жыць, Бо ёсць на свеце ты... Штодня гудуць крыжы, Паўзуць калон хвасты. Ці горкі лёс дзяўчат Ці сам палын гарчэй: Каб анікуды з хат, Далей ад злых вачэй...
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)