Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39
Перейти на страницу:

Сьвятло наперадзе асьляпіла яго. Васіль заплюшчыў вочы. Адчуў, як па шчацэ пацякла сьляза. Узрушаны, ён стаў некалькі хвілінаў, нібыта зьбіраючы ўсе свае сілы, каб нарэшце выбрацца з падзямельля. Вылезьці аказалася ня так проста, бо ўваход у лёхі быў зьверху. Скочыць у тунэль было лёгка. Складаней вярнуцца на паверхню. Кроква пачаў шукаць на доле — на што можна было б стаць. Знайшоў кавалак дошкі, паставіў яе бокам і неяк ускараскаўся. Затым узяў той корч, якім зачыняўся ўваход, уставіў яго ў дзіру, што вяла ў дрэнаж, прысыпаў зямлёй.

Вырашыў спусьціцца па схіле на бераг Палаты і там адпачыць. Сеў на адшліфаванае вадой бервяно і безуважна глядзеў хвілінаў дзесяць на плынь ракі. Затым згадаў пра знаходку. Дастаў з кішэні. Гэта была сапраўды гільза ад буйнакалібэрнага кулямёта савецкай вытворчасьці. Кроква выцягнуў з гільзы затычку і пачаў вытрасаць зьмесьціва. З гільзы выпаў кавалак паперы. Ён быў скручаны ў трубачку. Васіль

пачаў разгортваць паперу. Як ён і чакаў, у гільзе знаходзіўся ліст-пасланьне. Хімічным алоўкам было напісана ўсяго некалькі словаў: «Забойца Леанід Васілевіч Дабраседаў. Гэта ён галоўны полацкі кат. Ён расстраляў усю маю сям'ю. Адпомсьці за мяне. Анатоль Тупіцын». Надпіс ад вільгаці месцамі расплыўся, але прачытаць яго можна было без складанасьцяў.

Імя, пазначанае ў цыдулцы, падалося Васілю знаёмым. «Леанід Васілевіч Дабраседаў», — паўтарыў ён для сябе ў голас. Ну як жа, ён ведаў яго. Гэта быў той самы легендарны камандзір партызанскага атраду «За Сталіна», у якога Кроква двойчы браў інтэрвію.

Па сьпіне ў Васіля пабеглі мурашы, і ён абхапіў рукамі галаву. Васіль Кроква вяртаўся ў памяці да той першай сустрэчы. З камандзірам-героем. З катам.

2015

Алесь Аркуш

Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.

Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.

У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.

Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)

Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).

Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)

Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.

Падрыхтаванае на падставе: Аркуш Алесь, Захоп Беларусі марсіянамі. Раман, — Полацак: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда», 2016. — 140 с.

ISBN 978-83-62069-82-8

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…

Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)