Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 39
Перейти на страницу:

Нядаўна мне распавялі адну прыкрую гісторыю, што надарылася ў Докшыцкім раёне. У саміх Докшыцах адбывалася юбілейная сустрэча аднаго пісьменьніка зь Менску, які паходзіў з гэтых мясьцінаў. Настаўніца беларускай мовы зь вясковай школы — вёска гэтая месьціцца непадалёку ад райцэнтру, — папрасіла ў дырэктара школы адпусьціць з заняткаў на сустрэчу некалькі вучняў старэйшых клясаў. І пачула ў адказ наступнае: "Лепш на малпаў глядзець у заапарку, чым на беларускіх пісьменьнікаў". Вядома, разгарэўся скандал. Але падобныя вы-пади не адзінкавыя. Праўда, прычына ня толькі ў саміх пісьменьніках. Сапраўды, надышоў неспрыяльны час для творчых людзей. Вось толькі калі ён быў спрыяльны?»

* * *

Вяртаючыся ў Менск цягніком, Дудар увесь час глядзеў у вакно і разважаў пра Сімакова. «Недабіты белагвардзеец», — пра сябе, з горыччу, прамовіў Алесь. Ён быў злы на расейскага паэта. Ягоны верш Дудар, канешне, спаліў. Толькі за захаваньне і чытаньне такіх «стихов» ён меў бы сур'ёзныя праблемы з адпаведнымі ворганамі.

«Нарэшце я пакідаю Полацак, — падумаў Алесь. — Нічога добрага мяне там і не чакала. А яшчэ гэты Сімакоў на маю галаву».

У думках ён увесь час вяртаўся да той размовы. Знаходзіў усё новыя і новыя словы, якія зараз яму хацелася сказаць «недабітаму белагвардзейцу».

«Беларусь была і будзе. Т ніхто нам ня здолее перашкодзіць адбудаваць свой край ня горш за Польшчу або нават Францыю. Т ніхто ня здолее перашкодзіць узьняць нашую нацыянальную сацыялістычную культуру на недасяжную вышыню».

Прыкладна так разважаў Дудар, калі вяртаўся цягніком з Полацка ў Менск.

Але штосьці ў бунце Сімакова прываблівала маладога паэта. «Паэт павінен быць крытыкам любой улады», — згадаў ён словы адстаўнога камісара. Т гэтая адчайная сьмеласьць. Пісаць крамольна-бунтоўныя вершы, насіць іх у кішэні і нават публічна чытаць чырвонаармейцам. Бесшабашная сьмеласьць.

І штосьці Дудару падказвала, што і ён некалі напіша падобныя вершы. Дзёрзкія, надзвычай дзёрзкія. Т іх будуць перапісваць ад рукі і чытаць самым блізкім сябрам. Толькі будуць гэтыя вершы зусім пра іншае.

Пра падземны ход ён пачаў забываць.

* * *

З трэцяй спробы ім удалося трапіць у Сафійскі сабор. Снарад зьнёс левую вежу храма. Яна, як у замаруджаным фільме, некалькі хвілінаў абрыньвалася долу, уздымаючы клубы пылу.

Стралялі з Задзьвіньня, недзе з раёну вар'ятні. Уся тэрыторыя вакол Сафіі празь дзесяць хвілінаў была ўзараная варонкамі.

Кроква хаваўся за Барысавым каменем, які, як звычайна, ляжаў побач з Сафійкай ля стромкага схілу, што спадаў у Дзьвіну, і зіркам паглядаў у бок Задзьвіньня.

Цяжка было зразумець, адкуль канкрэтна стралялі. Амаль увесь супрацьлеглы бераг Дзьвіны зацягнула дымам. Ці там нешта сур'ёзна гарэла, ці проста вораг выкарыстоўваў дым для маскіроўкі.

З правага берагу ніхто не адказваў на стральбу. Па-першае, было абсалютна не зразумела, куды страляць. Па-другое, можна было трапіць у жылы раён Задзьвіньня.

Кроква чуў, як нехта гістэрычна лямантаваў нашым артылерыстам: «Страляйце па вар'ятні!!! Страляйце, сукіны дзеці!!!» Аднак зусім малодзенькі лейтэнант, які камандаваў артылерыйскім разьлікам, крычаў у адказ: «Але там хворыя! Разумееце, там людзі!»

І тут Кроква адчуў, што нехта раптам зьявіўся за сьпінай. Ён рэзка павярнуў галаву і ўбачыў Ластоўскага. На гэты раз ён быў у вайсковым фрэнчы часоў слуцкага паўстання. Власт таксама схаваўся за Барысаў камень.

— Ну што, горача? — спытаў ён неяк будзённа, нават не павітаўшыся.

— Як бачыце. Вунь ужо ў Сафійку трапілі, — Кроква хітнуў галавой у бок сабору і зноў выглянуў з-за каменя. Дым над Задзьвіньнем не зьбіраўся разыходзіцца.

— Марсіяне, — сказаў упэўнена Ластоўскі.

— І што рабіць? Не страляць жа, сапраўды, па Задзьвіньні. — Кроква быў салідарны з тым лейтэнантам-артылерыстам, які адмовіўся весьці агонь па супрацьлеглым беразе Дзьвіны.

Ластоўскі прыўстаў і таксама выглянуў з-за каменя. У ягоных руках зьявіўся бінокль, і Власт пачаў аглядаць праз яго задзьвінскі бераг. Затым нахіліўся да вуха Кроквы і прамовіў:

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)