Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Захоп Беларусі марсіянамі
Захоп Беларусі марсіянамі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Захоп Беларусі марсіянамі

Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 39
Перейти на страницу:

— Я ведаю адно. Калі б не рэвалюцыя, круціў бы хвасты каровам, а сёньня я паэт і працую ў газэце.

Сімакоў павярнуўся да Дудара і пачаў уважліва ўглядацца ў ягоны твар. Затым паўшэптам, але выразна прамовіў:

— Хорошее начало карьеры. Только закон-чится она таким же образом, как и моя. А вашей Белоруссии нету и никогда не будет, юноша. И встретимся мы на небесах очень скоро. Да, вот еще. Хотел занести вам в редакцию новое стихотворение. Кстати, оно про комсомол.

Т Сімакоў дастаў з кішэні пакамечаны аркушык паперы і працягнуў Дудару.

Ужо ў сваім пакоі Дудар разгарнуў тую паперку і прачытаў верш.

НАСТРОЕНИЕ

Ненавижу я жизнь, эту жизнь монотонную,

Надоели бесцветные, скучные лица.

Ах. Увидеть бы женщину тонную, тонную,

Поглядеть бы на прежнюю львицу.

Безупречным костюмом, с улыбкой чарующей,

Сколько грёз и стихов породила во мне.

Только нет. Ведь теперь среди нищих ликующих

Не найдется таких в эсэсэрской стране.

Что же делать? Уж видно, судьбою поверено,

Чтоб не стало в России изысканных дам:

Часть бежала, а сколько, а сколько расстреляно

И схоронено в глуби незнаемых ям.

Жизнь накрылась вся ситцевой красной ермолкою

И течет, точно по водосточной трубе,

Моей — семь, а мечтает уж быть комсомолкою

И несвязно твердит о священной борьбе.

И мне жалко. Я знаю, что будет обижена,

Трудно взять эту вечно зовущую цель.

И мне больно, что будет наверно острижена

И любовь захоронит в шевровый портфель.

Ах, как трудно, как трудно дорогой сожженною,

В эти годы, в томительной скуке, брести.

Ведь не вырастишь женщину тонную, тонную.

Плачь, а всё ж комсомолку расти.

Увогуле рэдактары не так часта тэлефанавалі Крокве. Часьцей ён сам ім званіў, калі чарговыя матэрыялы завісалі і доўгі час не ішлі ў друк. А тут рэдактар пазваніў і папрасіў напісаць штосьці пра зьмены ў жыцьці сучаснага беларускага пісьменьніка. На наступным тыдні ў Менску павінен адбыцца нейкі літаратурны форум, і таму тэма айчыннай літаратуы раптам стала актуальнай. Рэдактар пры канцы размовы сказаў: «Ну табе ж гэтая тэма блізкая. Так бы мовіць, на сваёй скуры тыя зьмены адчуў».

Рэдактар таксама быў крыху пісьменьнікам, таму й сам мог напісаць, але, напэўна, вырашыў балючай тэмы ўласнаручна не чапаць.

Кроква паабяцаў і ў той жа вечар даслаў невялікую нататачку для сваёй аўтарскай калёнкі.

«Нядаўна да мяне зьвярнуўся адзін маскоўскі паэт с просьбай, каб я пераклаў ягоны верш на беларускую мову. Ён задумаў выдаць кнігу з адным сваім вершам, але ў перакладзе на дзясяткі моваў сьвету. Прыкладна гэтак, як некалі выдалі кнігу Янкі Купалы зь вершам «А хто там ідзе?». Праўда, маскоўскі паэт напісаў верш, так бы мовіць, у найноўшай стылістыцы — постмадэрнісцкай. Таму шматмоўнасць выкарыстоўваецца ім зь іншай мэтай, чым у кнізе "А хто там ідзе?". Але справа ня ў гэтым. Ад маскоўскага знаёмага я ня меў ніякіх вестак амаль чатыры гады. Таму, натуральна, захацеў пачуць — што

і як адбываецца ў ягоным жыцьці. Высьветлілася, што зараз ён працуе ў вядомым маскоўскім выдавецтве ў якасьці капірайтэра, гэта значыць складае рэклямныя тэксты. Прычым складае ў капіталістычным інтэнсіўным рэжыме — зь дзесяці раніцы да сямі вечара. Для творчасьці часу зусім не застаецца. Напэўна, таму й выдае кнігу з адным вершам. У Расеі даўно ўжо няма такой прафэсіі — паэт. Расейскія паэты з гэтым канчаткова зьмірыліся і нават ня згадваюць пра той рай, які, за адданую працу, стварала для іх савецкая ўлада — з прыстойнымі ганарарамі, штогадовымі кнігамі, Кактэбэлямі і творчымі камандзіроўкамі па краіне. Бо як было раней? Задумаў паэт напісаць верш пра Енісей. Бярэ творчую камандзіроўку — і наперад, натхняцца сыбірскімі прасьцягамі. Але ў сваім вершы ён абавязкова павінен згадаць пра гераічных савецкіх першапраходцаў суворай Сыбіры. Адным словам, суцэльная рамантыка і асабістая выгода. Аднак эпоха савецкага рамантызму незваротна мінула. Прыйшлі новыя часы. Лепшыя ці горшыя — гэта іншая справа. Але яны прыйшлі, і жыцьцё трэба ўпарадкаваць адпаведна новым патрабаваньням.

На Беларусі сытуацыя зусім іншая — адно мінула, другое не прыйшло. Таму беларускія паэты ўсё яшчэ ня вераць, што ва ўсім сьвеце няма такой прафэсіі — паэт. Таму так і нудзяцца, пакутуюць, скардзяцца. Прычым у беларускай літаратуры так усё перамяшалася, што і не зразумееш — хто тут клясык, а хто звычайны графаман. Асабліва цяжка разабрацца правінцыялу. У выніку адбылася страшэнная дэвальвацыя творчай працы. Не ў апошнюю чаргу спрыяла гэтаму бязладзьдзю дзейнасьць самой пісьменьніцкай арганізацыі. Бо хто толькі ня езьдзіў па правінцыі пад эгідай Саюза пісьменнікаў на творчыя сустрэчы. Гэтак, нібыта, пашыралася ў народзе беларускае слова і культура. Але ці чулі яны калі-небудзь, як камэнтуюць простыя людзі іх выгляд, звычкі і публічныя выступы?

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)