Захоп Беларусі марсіянамі
- Автор: Аркуш Алесь
- Год: 2016
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Захоп Беларусі марсіянамі». Краткое содержание книги:
Лёхі вялі ў бок Сафійскага сабору. Але ў падзямельлі цяжка арыентавацца, лёхі маглі кудысьці адхінуцца, а заўважыць гэта было амаль немагчыма.
* * *
— Ты хочаш нас усіх падвесьці пад манастыр! — Міхась Чарот пачырванеў як рак. Дудар сядзеў у фатэлі ў рэдакцыйным кабінеце, глядзеў у падлогу і нібыта сам сабе разважаў, ня слухаючы рэдактара. У кабінэце больш нікога не было.
— Ты бачыў, які прынесьлі артыкул з АПА? — Чарот патрос над галавой некалькімі аркушамі паперы. — Ты чытаў, як цябе тут называюць? — Чарот ад хваляваньня папярхнуўся, таму ў слове «называюць» гук «з» аказаўся памножаным. — Т я не магу гэта не надрукаваць. — Чарот пляснуў па стале паперамі. — Чаго маўчыш?
— Ці ўпершыню такое? Чаго так разышоўся? — нарэшце азваўся Дудар.
— Таму, што не хачу губляць сябра і калегу, — тым жа нэрвовым голасам адказаў Чарот. — Ты не разумееш, які можа быць іхны, — ён кінуў кудысьці ў левы бок, — наступны крок.
— Я разумею толькі адно. Абяцанай Беларусі мы так не дачакаемся, пакуль ня будзем за яе змагацца. Ніхто не аспрэчвае перавагі Кастрычніцкай рэвалюцыі, але тут наш дом і мы мусім у гэтым доме гаспадарыць. Інакш ніякай пэрспэктывы ў нас ня будзе. Ты гэта разумееш? — тут ужо Дудар перайшоў на высокі, нэрвовы тон размовы.
— Усё я разумею. Але пакуль мы тут ёсьць — існуюць нейкія надзеі й пэрспэктывы. Калі нас тут ня будзе — вось тады й зьнікне ўсё чыста. Ты гэта разумееш? — Чарот паспрабаваў надаць свайму голасу спакой і разважлівасьць, але гэта ў яго ня вельмі атрымалася.
— Але тады ўжо будзе позна. Разумееш? Калі яны ўсё тут абсталююць і возьмуць лейцы ў свае рукі. Тады ўжо нічога ня зробіш, — Дудар таксама прыцішыў свой голас. І ўжо зусім ціха сказаў: — Яны гандлююць беларускай зямлёй, як сваім уласным надзелам. Захацелі — аддалі Польшчы ўсю Заходнюю Беларусь. І што, мне пагаджацца, што гэта мудрае дзяржаўнае рашэньне? І я мушу маўчаць і ня маю права выказаць нават падтрымкі братам у Заходняй Беларусі? Не-е-е... Маўчаць я ня буду, — апошнія словы Дудар зноў вымавіў гучна і нэрвова. Устаў з фатэля і, не разьвітаўшыся, выйшаў з рэдакцыйнага пакоя.
Увечары ён напісаў свой самы крамольны верш.
Пасеклі наш край папалам,
Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта — вам, а гэта — нам,
Няма сумленьня ў душах рабскіх.
І цягнем мы на новы строй
Старую песьню і чужую:
Цыгане шумнаю талпой
Па Бесарабіі качуюць...
За ўсходнім дэспатам-царком
Мы бегаем на задніх лапах,
Нью-Ёрку грозім кулаком
І Чэмберлена лаем трапна.
Засыплем шапкамі яго,
Ура, ура — патопім ў соплях.
А нас тым часам з году ў год
Тут прадаюць ўраздроб і оптам.
Мы не шкадуем мазалёў.
Мы за чужых праклёны роім,
Але бяз торгу і бяз слоў
Мы аддаем сваіх герояў.
Ня сьмеем нават гаварыць
І думаць без крамлёўскай візы,
Бяз нас ўсё робяць махляры
Ды міжнародныя падлізы.
Распаўся б камень ад жальбы,
Калі б ён знаў, як торг над намі
Вядуць маскоўскія рабы
Зь вялікапольскімі панамі.
О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні
Такі разлом, туга такая!
Т баюць байкі баюны
Северо-Западного края.
Плююць на сонца і на дзень.
О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?
Тм мураўёўскі б гальштук ўзьдзець,
Нашчадкам мураўёўскім гэтым.
Але яшчэ глушыце кроў.
Гарыць душа і час настане,
Калі з-за поля, з-за бароў
Па-беларуску сонца гляне.
Тады мы ў шэрагах сваіх,
Быць можа, шмат каго ня ўбачым.
З тугою ў сэрцы ўспомнім іх,
Але ніколі не заплачам.
А дзень чырвоны зацьвіце,
І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».
І са шчытом ці на шчыце