Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Белая муха, забойца мужчын
Белая муха, забойца мужчын - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая муха, забойца мужчын

Электронная книга - «Белая муха, забойца мужчын». Краткое содержание книги:

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 69
Перейти на страницу:

Але толькі не Руцэ.

Рука зьявілася зьнянацку, аднекуль ззаду, яна шмыгнула пад куртку, знайшла край нагавіцаў, калготак, цёплых майтак і легла на азадак Лізінага Цела, проста на голую скуру. Асьцярожна памацала там кончыкамі халодных пальцаў, замерла. Заварушылася зноў, пачала гладзіць, і зноў замерла — да наступнага прыпынку. І Ліза раптам адчула, як Цела зноў зрабілася ейным. Спачатку яна проста прыслухоўвалася да сваіх адчуваньняў, яшчэ ня ўцяміўшы, што адбываецца. Рука схапіла Лізу за ягадзіцу, пасунулася ніжэй, абхапіла сьцягно, пайшла наверх. Ад Рукі аддзяліўся палец, які пачаў рассоўваць ягадзіцы, тыцкацца туды, куды Ліза сама ніколі не зазірала. І тады Лізе зрабілася сорамна і брыдка. Рука рухалася так, быццам было толькі Цела, а ніякай Лізы не існавала. Рука рабіла ўсё так, быццам цела Лізы было мёртвае — і Ліза таксама. Але нават мёртвыя людзі маюць права на сваё Цела.

Яна не магла азірнуцца і пабачыць Руку. Краем вока Ліза паглядзела на людзей і жанчын, якія ехалі побач зь ёй у тралейбусе. Ніхто не зьвяртаў увагі на Лізу, і ўсе яе ненавідзелі. Усе глядзелі ў акно, маўчалі і глядзелі ў акно. Ніхто ня ведаў пра Руку, апрача Лізы. І Лізе стала яшчэ больш брыдка. Яна ўявіла сабе, што Рука ўжо лічыць яе сваёй. А Рука зноў ажыла, палец шукаў штосьці, а Ліза цярпела, стаяла, здранцьвеўшы, і сачыла за тым, як Рука рухаецца па яе Целе. Ёй падалося, што яе зараз званітуе — палец быў гнюсны, як чарвяк, а Рука цёплая і настойлівая, чужая, упэўненая, валасатая і ўладная Рука. Ліза ледзь стрымвалася, каб не закрычаць ад агіды і не званітаваць проста на гэтыя заплечнікі, торбы, галовы, плечы, якія сьціскалі яе з усіх бакоў.

Яна выйшла на патрэбным прыпынку і ўпотай азірнулася. Але перад вачыма былі толькі людзі і жанчыны, якія штурмавалі дзьверы, спрабуючы знайсьці сабе месца. «Утрамбуйцесь там, жэншчына!» — крычалі камусьці нецярпліва і злосна. Бабіна лета скончылася, пачыналася сапраўдная, золкая, пранізьлівая і бясколерная восень, і тралейбусы рухаліся штуршкамі, рыўкамі, іх маторы галоднымі вылі ваўкамі, і сядзеньні былі цьвёрдыя, быццам камень, сьпіны мяккія, як зямля…

З гэтага дня Ліза пачала жыць з тралейбуснай Рукой. Рука кожны дзень зьяўлялася на тым прыпынку, дзе Лізе трэба было перасесьці на тралейбус, што ішоў да самай мастацкай школы. Яна ехала разам зь Лізай у тым, другім тралейбусе і з кожным разам рабілася ўсё больш настойлівая. Цяпер яна была ўжо ня мяккая, а цьвёрдая, маленькая цьвёрдая Рука, якая ўпіралася ў Лізін азадак, пакуль пальцы, шмат пальцаў, бегалі па Лізінай скуры і шукалі тое, чаго ім хацелася. Ліза маўчала, сьцяўшы зубы. Рука дзейнічала. Так мінуў тыдзень, на выходных Ліза адпачывала ад Рукі, а ў панядзелак усё паўтаралася, і ў аўторак рука зноў была тут як тут. А людзей у тралейбусах менш не рабілася, куды там, іх было ўсё больш і больш, быццам Рука запрасіла іх ехаць менавіта ў гэтым тралейбусе, у гэты час, быццам Рука зрабіла іх сваімі хаўрусьнікамі. Людзі хавалі Руку ад Лізы, Рука хавалася ў Лізы ў майтках, Рука адшуквала Лізіны апухлыя цыцкі, а Ліза хавала ад усіх гэты паскудны, мярзотны сакрэт. Дотыкі былі ўсё нахабнейшыя, здаецца, Рука лічыла, што Ліза належыць ёй, што Ліза — яе мёртвая здабыча. Але Ліза не хацела паміраць. Ліза хацела выплюнуць гэтую Руку зь сябе — але выплюнуць яе так, каб ніхто ня бачыў, не выходзіла. Бацькі навучылі Лізу ніколі не пляваць прылюдна.

Сталася так, што аднойчы, у асабліва халодны дзень, у мастацкай школе прайшла вечаровая выстава. Таму Ліза ехала дамоў пазьней, чым звычайна. Якім жа гэта было шчасьцем — ехаць у паўпустым тралейбусе; у ім нават былі вольныя месцы. Але цяпер Лізе не хацелася садзіцца, яна стала каля дзьвярэй і радавалася таму, што яе цела больш нікому не замінае. У яе было адчуваньне, што сам тралейбус зрабіўся большы, і пра гэта было так забаўна думаць: што тралейбусы зьмяняюць цягам дня свае памеры — раніцай яны зусім тоўстыя і малыя, удзень цесныя і вузкія, памерам з драўляную скрыню ў руках велікана, а ўвечары яны вырастаюць, імчаць, вольныя, набраўшы паветра ў грудзі. Ліза ехала дахаты, ехала пераможцай конкурсу на найлепшы малюнак, Ліза была ў міры і суладзьдзі са сваім Целам, Лізе хацелася чагосьці смачнага.

І калі ў гэты момант да яе зноў прыйшла тая самая Рука, яна спачатку проста не паверыла. Гэта ня быў час Рукі. Рука ніколі не зьяўлялася па дарозе дахаты. Рука заўжды прыладжвалася да Лізы ў той самы час і на тым самым месцы. І гэта значыла, што Рука высачыла Лізу. Што сёньня раніцай яна выйшла разам зь Лізай каля школы, цярпліва чакала яе на ганку, села разам у паўпусты тралейбус.

Пасажыраў у тралейбусе было мала. Але ніхто ня бачыў Рукі.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 69
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)