Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Белая муха, забойца мужчын
Белая муха, забойца мужчын - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая муха, забойца мужчын

Электронная книга - «Белая муха, забойца мужчын». Краткое содержание книги:

Новы раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, «дзевак без цара ў галаве», якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 69
Перейти на страницу:

Карычневы пояс, завязаны, каб задушыць Замак. Нас і праўда рыхтаваліся вызваляць. Мяркуючы па ўсім, адзіным, што нас ратавала, быў загад са сталіцы правесьці ўсё безь ніводнай ахвяры. Зрабіць усё так, каб кожная з тэрарыстак апынулася ў клетцы, а кожны з закладнікаў мог выступіць сьведкам на будучым судзе.

У Босай не было шанцаў. І яна гэта ведала.

«Чаму цябе завуць Босай?» — запытаўся я, прыбіраючы са стала Фалічны Сымбаль.

«А чаму мяне мусяць зваць неяк іначай? — ускінула яна бровы і бліснула мушынымі вачыма. — Каму належыць маё імя? Ня мне дакладна. Чуў такі верш? Я прачытала яго выпадкова, у адной кніжцы, зусім ня тут, зусім у іншым жыцьці. Але гэта праўда: ня мне».

Яе ўвесь час трэба было зьдзіўляць — інакш яна не гуляла. У мяне было выразнае і прыкрае адчуваньне, што зараз яна пакліча Нямону Лізу, і мяне адвядуць назад, да тых, чыя кампанія пасавала мне больш, чым таварыства тэрарысткі ў разарванай унізе белай, занадта белай нягледзячы на бруд сукенцы.

«А якое імя ў мяне мусіла б быць, па-твойму? — спыталася яна, пусьціўшы свае пальцы бегаць па клявіятуры. Ультыматум, шчоўкалі пальцы, ультыматум, ультыматум. А потым раз, і: Глюмдалькліч.

Дзяцінства, Сўіфт, кукурузныя палачкі з халодным, пастэрызаваным, гарадзкім малаком. Гісторыя Гулівэра, які трапіў у краіну волатаў. Краіну хадзячых замкаў, для якіх ён быў усяго толькі ліліпутам. Зусім як тыя заклапочаныя людзішкі ўнізе.

Я падумаў і прамовіў, раптам прыгадаўшы свае шаснаццаць: «Глюмдалькліч».

«Што? — засьмяялася яна з палёгкай. — Я гэта ня вымаўлю. Гэта яшчэ што за тытул? Хаця пачакай, недзе я гэта ўжо чула. Глюм-што там далей?»

«Гэта ня тытул, гэта Сўіфт, — патлумачыў я. — Ягоныя падарожжы Гулівэра. Мы з табой чыталі некалі…»

«Ну вось, пачынаецца… Мы з табой… — яна пазяхнула. — І што там? Нешта чыталі, так… Але я ня памятаю ніякай Глюм-да-ключ».

«Глюмдалькліч, — загаварыў я пасьпешліва. — Памятаеш? Так звалі дачку аднаго велікана, заможнага фэрмэра, простага такога і хітрага мужычка-беларуса. Глюмдалькліч было дзевяць гадоў, калі Гулівэр, увесь такі малы, з палец ростам, брытанчык-з-пальчык, трапіў да іх у дом. І гэтая малая Глюмдалькліч, памерам зь дзевяціпавярховік, даглядала Гулівэра і абараняла яго. Яны паехалі ў сталіцу, і Глюмдалькліч везла Гулівэра на каленях у драўлянай скрыні.

У мяне чамусьці гадамі стаіць перад вачыма гэтая карціна. Восень, не прайсьці-ні праехаць, гразь, дарога, дрогкая карэта, і Глюмдалькліч трымае на каленях скрынку з Гулівэрам.

Яна называла яго — Грыльдрыг, на мове веліканаў «гамункулюс», а ён яе «Глюмдалькліч», маленькай нянькай. Яна разьдзявала і адзявала яго, і мыла, і вучыла мове веліканаў… Калі мы хадзілі з табой у адну школу, у думках я называў цябе так. Глюм. Даль. Кліч».

«Вось яно што… Ну, гэта было даўно, — кіўнула Босая, зьдзіўлена падняўшы на мяне вочы. — Люба сказала мне, што ты пішаш кніжкі. Пра гэтага, аднаго з Саха-Якуцкіх, тых самых, атожылак якіх любіў смажыць згвалтаваных ім жанчын, прывязаўшы іх да дрэва. Вясёлая песенька, праўда? Ой гарэла Ганна… Хаця што я табе кажу, усё роўна ты ніколі не напішаш сапраўдную гісторыю гэтага месца. Гісторыю Замку. Нават калі захочаш. Для гэтага трэба… Зрэшты, няважна. Дык што там было потым з гэтай Глюмдалькліч?»

І яна запытальна і нецярпліва замоўкла. А я… Мне нічога не засталося, як працягваць, тым больш што ў вачах Босай успыхнула цікаўнасьць.

«…А потым яны пачалі жыць у сталіцы, у каралеўскім палацы, і Глюмдалькліч дамаглася, каб Гулівэру пабудавалі дом, і яна насіла яго ў гэтым доме — на даху была спэцыяльная ручка, каб зручней было трымаць. Як у чамадана. Прыдворныя дамы любілі разьдзяваць Гулівэра дагала і саджаць сабе на грудзі… Ён скардзіўся, што ад іх сьмярдзіць. Не сьмярдзела адно ад Глюмдалькліч і каралевы…»

«Што за лухта, — усьміхнулася Босая. — Гулівэр… Глюмдаль-як-яе там. Мне здаецца, я ўвогуле больш падобная да мухі».

«Белай мухі», — сказаў я і прыкусіў язык. Але яна не заўважыла: «Некалі я таксама любіла казкі. Але ты ня проста так мне гэта расказваеш…»

І яна зноў падазрона ўтаропілася ў мяне: «Тут, у Замку, ты адчуваеш сябе Грыльдрыгам? Або Гулівэрам? Гулівэрам, вядома. Кожны Гулівэр хоча трапіць да сваіх. Дык ідзі да сваіх. Яны ўжо зачакаліся. Ты сам не разумееш, з кім зьвязаўся. Думаеш, я пакіну цябе жывым? Толькі таму, што ты расказваеш мне казкі?»

«Я проста хачу зразумець, чаго ты хочаш, — сказаў я як мага мякчэй. — перад тым, як усё скончыцца. Каб ведаць, дзеля чаго гэта ўсё было. Бо са мной штосьці адбываецца, разумееш, Глюмдалькліч?»

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 69
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)