Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Маўчанне травы: Паэма лёсу
Маўчанне травы: Паэма лёсу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Маўчанне травы: Паэма лёсу

Электронная книга - «Маўчанне травы: Паэма лёсу». Краткое содержание книги:

 Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай народа — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е.
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 51
Перейти на страницу:
Дзякуй, зайчык... Вяртай успаміны Зноў туды, дзе нічога не мог Ты прыслаць нам: слязою палыннай Спелі ростані ўзборскіх дарог. Не знаходзіў акрайцаў і Міша, Хоць штодня з намі ў полі блукаў,— Сам без войска і ў нас не лішак: Гусь ці пара — без гусака. Ды няўперышаў-гусянятак Валюхаста-жоўты пяток, Ці найбольш у каго — з дзесятак... Ды зацішны ля рэчкі куток,— Каб далей ад нямецкага вока: Калі што — зашывайся ў кусты,— Прыхаваюць гусей асокі, Пастушкоў ахінуць чараты. А ўбярэцца навалач з вёскі — Зноў на бераг пускаем гусей. Самі ж ціснемся, дзе палоскі Блізяць хлеб да нас пакрысе. Вось ён выглянуў каласкамі, Красаваннем набух, і пылок Хутка ўзветрыцца паласканнем — Нібы мора, як глянеш здалёк. А з-пад красак завяжуць зярняткі Самы першы вузельчык на хлеб І праклюнуцца, як птушаняткі, І прыціўкнуць ад сонца ўзаслеп. Потым вочкі здзіўлёна прабеляць З-пад разважлівага брыва І прашэпчуць: «Знямогся кубелец, То рыхтуйце дзяжу да жніва. Хлеб — не сала: за ногі не ўскінеш На фурманку жывыя скрылі, У рабунках звяліся свінні, Хлеб — нязводны, бо ён ад зямлі». Толькі голас той цешыў не надта. Хоць мы зналі, што колас не жмот, Ды злавалі: марудна зярняты Налівае нам на пражмо. А да хлеба — далёкія далі...
Міша колас у шапку лажыў — Ён сваё, мы сваё загадалі,— Варажы нам, вусач, варажы. Мішу вызнай, ці любяць дзяўчаты, Сагравайся і ў нас не дарма: Закрасуеш — прыджгаем дахаты, А вайны і ў паміне няма. Так лучыліся з думкай таемнай У шапках жытнія каласы. Прарастала сонца праменна Праз віхрастыя валасы. Паглядалі мы нецярпліва: Ці праклюнуўся жоўты шнурок? Адгалоскам нязбытнага дзіва Асядаў на далонях пылок. Падагрэтыя, прабягалі Шлях тыднёвы навідавоч,— Каласы, каласы красавалі, А вайна завывала наўзбоч. Як не ўгледзелі мы, як не ўчулі: З дзвюх дарог, з двух бакоў да сяла Ланцугамі — зграяй нямчурнай — Безгалоса аблава паўзла. А за ёю і грукат машынны З-пад загрэбелля даляцеў. Жыта ўроссып чэргі прашылі З віскам жудасным на хвасце. Каласы ca сцяблін абляцелі, Дзе нічком я ў разоры ляжаў. Потым боты прашархацелі, Потым грукат аціх на крыжах. Я падняў галаву. На лузе Нікагуткі. Адно ля ракі Гусака майго немец валтузіў — Я пазнаў — толькі ў нас быў такі: Снегам белым займалася пер'е, Голас меў, як луджоны рог. Ні адзін у бойцы супернік Устаяць перад ім не мог. Ён і зараз не ўцёк ад статка — Шыю дзідай — малых акрыліў. A ўжо воддаль — шэрая матка Знерухомела на зямлі. Гусяняткі, бяскрылыя крошкі, Не каршун над вамі вісеў — Немец збоку зайшоў сцярожка, Натапырыўся, цяжка прысеў — І ў раскідку з мышастым фрэнчам Наваліўся на гусака, Потым грузна над ім укленчыў, Заганяючы шыю ў рукаў. Ап'янелы сваёй перамогай, Сіпла, тоненька зарагатаў, I на касцы бліскалі рогі I падкоўкі на капытах. Валюхаста ішоў да машыны, А з-пад пах і гусак гукаў — Зыгінастая білася шыя, Аж хадзіў хадуном рукаў. A малыя зашыліся купкай Каля берага ў асаку, Прыхінуліся — дзюбачка ў дзюбку, Як што шэпчуць — сябрук сябруку. Гусяняткі мае, жаўтаняткі, Я не выцерпеў, закрычаў. І на выручку без аглядкі Стрымгалоў да ракі паімчаў. — Пан, аддай! — Я ўчапіўся адважна За рукаў, дзе сядзеў мой гусак. Немец выспятка моўчкі адважыў I пагробся ў кабіну, як рак. Я ў канаву зляцеў, нібы мячык,— І дадому!.. Але не дабег, Бо на вуліцы Мішу ўбачыў, Што скакаў пад нямецкі смех. У зубах у танцора — акурак: Б'е падэшвы за дымны глыток. Збоку бацька стаіць пахмура, Лосік з Ёхам ды баб з пяток. Я хацеў пра гусей, але тата Адмахнуўся, Мішу спыніў: — Паскакаў — і маршыр дахаты, Хопіць тутака, брат, гульні. І плячом яго адціскае, Каб ад немцаў далей. Але тут Нейкі — старшы, відаць,— ківае І паказве пальцам: — Гут! — Зноў выходзь, маўляў.— I заўзята Немец просіць у ладкі біць. Сам жа пстрыкае апаратам — Будзе картачкі з Мішы рабіць. Ну а той рассядаецца ў скоках I ca злосцю да Васіля То спіною прытрэцца, то бокам, То наўкруг абыдзе пасля. Ах, згубачка-загуба, Крывавая пята,— Ах, немцы Мішу любяць... А Міша рагатаў... Васіля падпякаў адчайна, Каб у скокі з указам не лез: Тут ужо ніхто не начальнік — Тут у Мішы свой інтарэс. Мелі ўчора старшыню — Парушалі цішыню, Маем сёння старасту — Не баімся арышту! А Васіль аб адным зараз думаў: Як бы Мішу адвадзіць убок, Бо дабра з такога затлуму Не было і не будзе, браток... Знаць, не проста выйшлі аблавай,— Бацьку Гольбахаў чуўся даклад, Што за хворыя душы славай Увянчаў душагубцаў-салдат. Чуўся ў грукаце той машыны, Дзе «мой» немец сядзеў за рулём: Ён пад'ехаў — i ўсе заспяшылі I закаркалі вараннём. Пра бандытаў нейкіх пыталі: Ці былі, ці бачыў народ? Прафілактыкай называлі Свой знячэўны ваяцкі паход. Здагадаўся Васіль, што аблава З гэтым словам мудроным якраз, Пэўна, спрэгліся не для забавы: Чуўся Гольбахаў тут абцас. Чуўся грукат і пошчак жалезны, Страх наводзіў і перапалох... Праўда, немцы глыбока не лезлі: Чыстку тую вялі ўсцяж дарог. Чула ўсё Васілёва сэрца: Немец «мой» вясёлым кіўком Адчыніў у машыну дзверцы І паказвае Мішу: «Ком!..» Немец «мой» быў дужа харошы, Падмаргнуў, што пракоціць за лес. Ну а Мішу не трэба і ўпрошваць — Сам хутчэй, без прынукі, палез. Не ў кабіну, a ў дзверцы тыя, Што ў закрыты кузаў вялі. «Хто ахвочы яшчэ? — Мы застылі, Хоць смяяўся і клікаў: — Пайшлі!» Пакатацца б яно і не блага. Толькі бацька кіўнуў на сяло I ўхапіўся пагрозна за дзягу,— Хлапчукоў як ветрам змяло. Мы дамоў, а ён — да машыны, Просіць немца: — Навошта ж вы, пан?.. Ці ж замала яшчэ задушылі?.. Дзверцы ляпнулі, ні бы капкан... Ах, дым ударыў клубам,— Задуха-духата. Ах, немцы Мішу любяць... А Міша рагатаў...
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 51
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)