Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 213
Перейти на страницу:

Яго баяліся запрашаць выступаць, і не запрасіць — таксама баяліся. Прыйдзе сам, нашуміць, абразіць. Вершы правакацыйныя пачытае.

А колькі нерваў, мусіць, ён папсаваў людзям у мундзірах! У паказаньнях блытаецца, на супрацоўніцтва ідзе — але так па-дурному, што ўсё зрываецца. Пасьля чарговай размовы ў Жоўтым Доме выйшаў на плошчу да помніка Сталіну і пачаў раўсьці на ўвесь горад: “Я цяпер агент ворганаў! Я на ўсіх данясу! Усіх выкрыю! Ушанавалі мяне каханенькія-родненькія даверам сваім!“

Блазан.

Ён прыходзіў у бальніцу да Янкі Купалы — да гэтага колькі разоў сядзеў у яго дома, разам з іншымі маладымі паэтамі. Цяпер ніхто не гаварыў уголас, што здарылася з дзядзькам Янкам. Але шаптацца ніхто нікому не забароніць — нават у камеры сьмяротнікаў. Калі сам Купала паспрабаваў уцячы з гэтага жыцьця, ды яшчэ такім пакутлівым шляхам — лязо нажа, харакіры, што казаць пра іншых?

Знаёмы пасьля па сакрэце сказаў, што дзядзьку Янку прапаноўвалі ўзяць на сябе ролю “кіраўніка кантррэвалюцыйнай арганізацыі “Саюз вызваленьня Беларусі”. Выступіць на закрытым судовым працэсе, усіх выкрыць… Усе ўжо арыштаваныя, справы заведзеныя… Не хапае толькі аўтарытэтнага лідара, які б пакаяўся. Паэт аддаў перавагу пакутлівай сьмерці. Потым тую ж ролю прапануюць Купалаваму сябру, акадэміку Усеваладу Ігнатоўскаму — і той застрэліцца ў 1931-м…

Да Купалы не пусьцілі. Удалося пабачыць толькі “арганіста” на крэсьле, з газеткай у руках, перад белай занавескай, за якой стаяў ложак з паэтам.

Гэты, Касіянаў, таксама сядзеў над ім, Зьмітраком Кадурам, з газеткай… У якой, магчыма, калі нумар стары, яшчэ ёсьць надрукаваны да травеньскіх сьвятаў Кадураў верш.

Сьвядомасьць пачала трохі імгліцца ад болю і страшэннага напружаньня.

На вокліч начальніка прыбеглі двое ў такіх жа зялёных мундзірах. Паэт адчуў, што яго цела разгінаюць. Як балюча…У вачах згусала цемра. Галасы гучалі здалёк, як з другога канца поля.

— Нясі вядро з вадой!

На твар лінулі халодным.

Ён аднойчы тануў у “проланцы”, з якой вяскоўцы чэрпалі ваду. Па­трапіў туды не з-за таго, што катаўся па лёдзе, а таму, што хацеў зазірнуць у чорную таемную бездань. Бо дакладна ведаў — там, на дне, залатая карона вужынай каралевы. І ведаў, як выглядае: высокія зубцы, на краях якіх дробныя перліны, як расінкі па краях лісьця мацярдушкі. І буйныя, як арэх, перліны па коле.

Нават падалося, што ўбачыў сьветлы круг… І тут жа абрынуўся ў ільдзяныя абдоймы вады. Ці вужынай каралевы, што не схацела аддаваць нават чужым вачам сваю маёмасьць.

Цяпер зноў падалося — бачыць карону з перлінамі. Кадура паціху выплываў з чорнай палонкі наверх, да залатога круга…

— Устаць, падла!

Боль вяртаўся, як надакучлівая жонка, якая пачынае сварыцца яшчэ за парогам. Нечы бот ударыў у бок.

— Што ляжыш, зноў верш сачыняеш? Мусіць, трэба ў галаву табе цьвік загнаць.

Ён і праўда спрабаваў пісаць вершы нават тут. На ўласных рызманах, на сьценах… Заўважылі. І ў якасьці пакараньня прыбілі руку цьвіком да тае ж сьцяны, на якой былі надрапаныя няроўныя, тонкія, як пульс памі­раючага, радкі.

Не прасіўся і не наракаў. Толькі плакаў ад болю.

Тут хутка пераставалі саромецца крыку, сьлёз, прыніжаных маленьняў.

Проста ён ведаў, што ня выжыве. Ад сьмерці няма зельля.

Вязьня паставілі на ногі. І ён сустрэўся поглядам з таварышам Касіянавым. Поглядам ня грэблівым, ня злосным — дабразычлівым.

— Ты разумееш, Кадура, што ты зусім не герой? Напэўна, думаеш — нашчадкі даведаюцца, што ніколі ня быў супраць савецкай улады, што органы памыліліся… І ўшануюць цябе, бязьвіннага пакутніка. Вершы твае тамінай з залатым абрэзам выдадуць. А ты ведаеш, што знойдуць нашчадкі? — Касіянаў гаварыў амаль спачувальна. Кадура неўразумела гля­дзеў у яго спакойныя, як плаха, вочы. — А знойдуць яны пратаколы допытаў, у якіх ты прызнаешся ў сваёй шпіёнскай дзейнасьці. І называеш, хто з сяброў яшчэ замяшаны. І расстрэльваць цябе ніхто ня будзе. Ты паедзеш у высылку, папрацуеш на лесанарыхтоўцы. Потым вернешся, і цябе нават прымуць на працу ў газету “Советская Белоруссия”. І ўсе скажуць: ён перавыхаваўся, ён усіх сваіх знаёмых ворагаў савецкай улады выкрыў.

Вусны Зьмітра задрыжэлі. Вось жа, сволачы, заўсёды намацаюць тую кропку ў душы, дзе яшчэ можа забалець.

— Гэта ўсё няпраўда… Я быў амаль непрытомны, калі падпісваў…

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)