Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй
Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй

Электронная книга - «Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй». Краткое содержание книги:

Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 72
Перейти на страницу:

Такім чынам, кампазіцыя другога раздзела гэтай працы будуецца акурат на прапанаваным іерархічным прынцыпе. У межах жа кожнага з падраздзелаў захоўваецца храналагічны прынцып структурнага аналізу семантычных, семіятычных і эстэтычных фактараў той ці іншай эксперыментальна-аўтарскай паэтычнай формы.

2.1. Медытацыя як творчы метад: жанравыя асаблівасці і эвалюцыя квантэм і пункціраў.

У літаратуразнаўстве даўно і трывала замацаваўся тэрмін «медытацыйны (медытатыўны) верш» альбо проста «медытацыя» у адносінах амаль да кожнага паэтычнага твора філасофскага зместу. «Паэтычны слоўнік» В.П. Рагойшы прапануе наступную дэфініцыю, якая амаль не змянілася параўнальна з ранейшымі выданнямі: «Медытацыя (ад лац. meditatio – развага, роздум) – жанр філасофскай лірыкі, у якім перадаецца глыбокі роздум паэта аб некаторых важных праблемах (жыццё і смерць, дружба і каханне, чалавек і прырода і г. д.)» [91, с. 477]. Амаль даслоўна тут паўтараецца азначэнне, што пададзена ў «Паэтычным слоўніку» А. Квяткоўскага [55, с. 152], дзе апалагетамі гэтага жанру называюцца К. Бацюшкаў, Я. Баратынскі, А. Пушкін, М. Лермантаў, Ф. Цютчаў, А. Блок, А. Ахматава, М. Забалоцкі, Э. Межэлайціс і інш. Пачынальнікамі ж беларускай медытатыўнай лірыкі, паводле В.П. Рагойшы, з’яўляюцца М. Багдановіч і Я. Купала.

У фундаментальнай электроннай бібліятэцы «Руская літаратура і фальклор» паняцце медытатыўнай лірыкі вызначаецца праз размежаванне паняццяў роздум і развага: «У адрозненне ад лагічна выразнай развагі – характэрнай формы дыдактычнай лірыкі рацыяналістаў – роздум (медытацыя) імкнецца зафіксаваць непасрэдную плынь думак і эмоцый, што выклікаецца ў свядомасці паэта з’явай, якая яго ўразіла» [128].

Як бачым, сінанімічнымі жанраваму вызначэнню медытацыі ў літаратуразнаўчых даведніках выступаюць спалучэнні вершроздум ці верш-развага, што матывавана перакладам гэтага паняцця з лаціны (meditatio – развага, роздум). На нашую думку, такое разуменне медытатыўнасці ў паэзіі не ўлічвае ўсіх сэнсаў гэтай з’явы, якія можна раскрыць праз супастаўленне літаратуразнаўчай і агульнамоўнай дэфініцый паняцця. Такім чынам, агульнамоўная дэфініцыю выглядае наступным чынам: «Медытацыя – разумовае дзеянне, мэта якога – прывядзенне псіхікі чалавека да стану заглыбленасці і засяроджанасці; суправаджаецца цялеснай расслабленасцю, адсутнасцю эмацыянальных праяў, адлучанасцю ад знешніх аб’ектаў» [83].

Усходнія духоўныя практыкі прапануюць розныя спосабы дасягнення азначанага стану псіхікі. Згодна з імі, медытацыі наогул не ўласціва развага, а яе вяршыняй ёсць звядзенне разумовага дзеяння да нуля. Медытацыя – гэта, па сутнасці, анты-роздум, імкненне спыніць ці суцішыць мысленчы працэс. Ключавым паняццем медытацыі ёсць «пусты розум» – г. зн. розум, пазбаўлены думак, які ўзнікае ў выніку замены «свядомага» розуму на «несвядомы» [44, с. 377 – 379].

Відавочна, што тэрмін «медытыўная лірыка», вытворны з лаціны, не ўлічвае іншых сэнсаў і значэнняў гэтага з’явішча. Так, на санскрыце «медытацыя» гучыць як дх’яна (dhyana) – «сузіранне, бачанне розумам, інтуітыўнае бачанне», указваючы на асаблівую засяроджанасць свядомасці на аб’екце сузірання (у Кітаі гэтае слова трансфармавалася ў «чэн», а ў Японіі – «дзэн») [83].

Прыгадаем, што сам А. Разанаў, шукаючы найменне для сваіх філасафем, якія пазней назавуцца зномамі, выкарыстоўваў слова медытацыя (1981 г., артыкул «Медытацыі наўзбоч «Шляху-360» [96]), маючы на ўвазе, верагодна, нязмушчанасць і імправізаванасць гэтага аўтарскага эсэістычнага жанру, што паўставаў таксама як у пэўным сэнсе процівага акадэмічнай паэталогіі. У адной са зномаў паэт наступным чынам выказаўся пра «не-разумнае» як увасабленне аднаго з мастацкіх прынцыпаў сваёй творчасці: «Думка абмяжоўвае. Наколькі адкрывае, настолькі абмяжоўвае. Чым больш адкрывае, тым больш абмяжоўвае. Разумнае абмежавана, адкрыццё не-разумнае» [102, c. 198].

Такім чынам, пры гаворцы пра вершы філасофскага зместу (напрыклад, у творчасці Я. Купалы, М. Багдановіча, М. Танка, Я. Баратынскага, А. Пушкіна, А. Блока і інш.) матываваным падаецца выкарыстанне паняццяў верш-роздум ці верш-развага. Калі казаць пра сусветны паэтычны кантэкст, то прыкладам медытатыўнай лірыкі (хаця тут і няма наўпроставых паралеляў з творчасцю А. Разанава) можа быць творчасць амерыканскіх паэтаў-«бітнікаў» (Алена Гінзбурга, Джэка Керуака і інш. [гл.: 5]). Сярод беларускіх аўтараў у рэчышчы медытатыўнага верша найбольш прадуктыўна працуюць А. Разанаў, А. Мінкін, І. Бабкоў.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 72
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)